top of page

Маларыцкая традыцыя прыгатавання грачанага хлеба стала нематэрыяльнай каштоўнасцю Беларусі. Такое рашэнне было прынята ў Міністэрстве культуры ў лютым 2020 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На сённяшні дзень цудоўны скарб традыцыйнай ежы – грэчаны хлеб з’яўляецца брэндам нашай Маларытчыны. Без грачанага хлеба не абыходзяцца: спраўляюць вяселле – на стале грачанік, хрысцяць немаўля – на стале грачанік, імяніны ў суседкі – усе частуюцца грачанікамі.

470cf267febfa6cb0a7f061a7ff875a6_edited.jpg

“Вялікая работа сёння вядзецца і па захаванні нашага славутага грачаніка — гэта хлеб з грачанай мукі, яшчэ адзін брэнд Маларытчыны. Прычым, у кожнай вёсцы — свой нюанс рэцэптуры. Да навуковага вывучэння выпечкі грачаніка падключылі і Цэнтр творчасці, і ўсе клубы раёна. Хіба ж такімі традыцыямі раскідваюцца?! Абавязкова захаваем для нашчадкаў і “грачаную” тэхналогію. Я, да прыкладу, цвёрда перакананы, што менавіта з такіх, на першы погляд, дробных, творчых спраў і фарміруецца вялізны ўсебеларускі пласт нацыянальнай культуры, які застаецца непахіснай асновай суверэнітэту. Такім чынам, і наш грачанік фарміруе нацыю. Інакш кажучы, вялікую дзяржаўную справу робім...”

А.С.Гарбацэвіч.

bottom of page