top of page

История школы

1874-1921 гг.

У 1874 годзе ў вёсцы Лукае Вялікарыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні адкрываецца народнае вучылішча (пачатковая школа). На яго ўтрыманне выдзялялася 175 рублёў 45 капеек. Вучыліся тут 21 хлопчык і 2 дзяўчынкі.

Закон праваслаўны выкладае свяшчэннік Ніканор Дружылоўскі. Ён закончыў Літоўскую духоўную семінарыю і служыў у вёсцы з 1 лістапада 1872 года. Яму плацілі тады 25 рублёў у месяц.6 мая 1875 года згарэў будынак, дзе размяшчалася народнае вучылішча. Пажар у сяле знішчыў 47 двароў з усёй маёмасцю, якая знаходзілася там. Згарэла таксама шмат хатняй жывёлы. Былі і чалавечыя ахвяры. З 1 верасня 1883 года настаўнікам працаваў Вікенцій Радзевіч, які закончыў Свіслачскую настаўніцкую семінарыю. Вядома, што ён настаўнічаў і ў 1889/1890 навучальным годзе. Жалаванне настаўнікаў у той час было 150 рублёў у месяц.

image002.gif

У 1886 годзе ў вучылішчы вучылася 25 вучняў, з іх 3 дзяўчынкі (усё насельніцтва вёскі ў той час складала 394 жыхары). У 1889/90 навучальным годзе вучылішча ўжо наведвала 32 вучні (усе хлопчыкі). З 1 верасня 1903 года Закон праваслаўны выкладае свяшчэннік Сяргей Іпалітавіч Кадлубоўскі. У 1905 годзе тут вучыцца 30 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі (у Забалацкай царкоўна-прыхадской школе – 21 хлопчык і 2 дзяўчынкі). Колькасць насельніцтва ў гэтым годзе: у сяле Лукава – 829 чалавек, у вёсцы Забалацце – 446 чалавек.

Верасень 1915 года. У ходзе І Сусветнай вайны тэрыторыя акупіруецца нямецкай арміяй. На некаторы час заняткі спыняюцца,  а затым – працягваюцца. Яны вядуцца на рускай мове. З 1919 па 1921 гады школа спыняе сваё існаванне з-за польскай акупацыі. А пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавору (18 красавіка 1921 г.) тэрыторыя заходняй часткі Беларусі ўваходзіць у склад Польшы. І ў 1921 годзе адкрываецца польская пачатковая школа. Школа аднакласная. Размяшчалася ў наёмных 

памяшканнях. Дзеці не мелі магчымасці поўны навучальны год наведваь яе: у сезон вясенніх і асенніх палявых работ заняткі не праводзіліся. Дзеці пасвілі жывёлу, дапамагалі па гаспадарцы. Прыходзілі ў школу, калі заканчвалася пасьба жывёлы, а з надыходам цяпла, вясной, для многіх наогул спыняўся і навучальны год.

image003.gif

У трэцім і чацвёртым класах, акрамя вышэйназваных прадметаў, з дзяўчынкамі праводзіліся ўрокі дамаводства: вышыўка, вязанне, шыццё.

У 1935 годзе ў вёсцы была пабудавана новая школа. Будынак быў прасторны, светлы, прыгожы. Знаходзілася яна недалёка ад возера, але ў час Вялікай Айчыннай вайны была спалена партызанамі.

Усе вучні польскай школы атрымлівалі бясплатны абед: звычайна, чай ці каву і пшанічны хлеб з маслам. За дрэнную вучобу і паводзіны настаўнік фізічна караў дзяцей: біў лінейкай па далоні або ставіў у куток на калені на гарох ці грэчку. Але за добрую вучобу вучняў заахвочвалі падарункамі. Звычайна гэта была тканіна на вопратку. Усе настаўнікі пражывалі ў памяшканні школы, пры якой знаходзіліся і кватэры для іх.

Так было да верасня 1939 года. У гэты перыяд настаўнічалі Кубацкі, Сянатар, Стэфан Вебер, Чубінская, Юзэф Дэптула. У царкве служыў свяшчэннік Назарэнка, які здаваў адзін пакой у сваім доме пад клас.

Першая савецкая школа

(1939-1941 гг.)

1939 год – далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. У Лукаве пачынае працаваць савецкая школа. Першым яе настаўнікам быў дыякан Харык. А затым яго замяніла Марыя Ісаакаўна Майзель. Тут яе напаткала Вялікая Айчынная вайна, і ў хуткім часе яна пайшла ў партызанскі атрад.

У чарговы раз нямецка-фашысцкая акупацыя спыняе работу школы. Згодна з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем Маларыцкі  раён  уваходзіць  у  склад  Украіны. 

1942 год.  У школе зноў пачынаюцца заняткі.

image005.jpg

Выкладанне прадметаў ужо вядзецца на ўкраінскай мове. Настаўнічаў паляк па нацыянальнасці па прозвішчы Гузь. Вучням ён запомніўся тым, што за любыя парушэнні дысцыпліны і дрэнную вучобу фізічна караў іх (браў руку вучня, адцягваў уніз пальцы і біў палкай па далоні). Часам на перапынках прыходзіла яго жонка і забірала з класа палку, тады гэтых пакаранняў не было. Яшчэ яна рабіла сшыткі з пакуначнай паперы і выдавала іх вучням узамен на прадукты (яйкі, малако і інш.). Школа пры нямецкай акупацыі працавала толькі адзін навучальны год (1942-1943г.г.), таму што ў 1943 годзе яе спалілі партызаны.

Сямігодка 1952-1966

Будынак школы размяшчаўся па вуліцы Суворава, 28. Памяшканняў для класных пакояў не хапала. Іх было толькі чатыры і настаўніцкая. Таму заняткі ішлі ў две змены. Пісалі чарніламі, драўлянымі ручкамі з металічным пяром “Зорачка”. Чарнільніцы-невылівайкі вучні насілі з сабой дахаты, а потым – у школу. Карыстацца такім прыборам трэба было вельмі акуратна, лёгка можна было паставіць кляксу ў сшытку. Парты былі драўляныя, за якімі сядзелі па двое. Класная дошка была драўляная, чорнага колеру. Крэйды не было, пісалі кавалачкамі гліны, што таксама патрабавала ад вучняў асцярожнасці: яна была вельмі мазкая.

У пачатковых класах вывучалі чытанне, пісьмо, арыфметыку. Былі спевы, праца, фізкультура, маляванне. Адзін з асноўных прадметаў, якому надавалася асаблівая ўвага, - чыстапісанне. Настаўнік працаваў адразу з двума, а часамі з 3, 4 класамі, у залежнасці ад колькасці вучняў. Такая сістэма называлася “сумяшчальныя класы” і існавала да 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Настаўнічалі тады Аляксандра Цімафееўна Масендза і Л.М. Крышпіновіч.

Пасля 4-га класа здаваліся перавадныя экзамены па арыфметыцы, беларускай і рускай мовах. У старэйшых класах вывучаліся: руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, алгебра, геаметрыя, гісторыя, замежная мова (нямецкая). Калектыў настаўнікаў складаўся з 10 чалавек: дырэктар, піянерважатая, 8 настаўнікаў.  У 1958 годзе ён праводзіў на грамадскіх пачатках ліквідацыю няграматнасці насельніцтва. Усяго ў вёсцы было 54 непісьменных жыхароў. Заняткі праводзіліся тры разы на тыдзень, вечарамі.

У 1961 годзе Лукаўская сямігадовая школа набывае статус васьмігадовай. Ужо тады тут дзейнічалі метадычныя аб’яднанні, але называліся яны метадычныя прадметныя камісіі. Крыніцай бруіла піянерскае жыццё ў дружыне В.З. Харужай. Падабалася школьнікам, падобна героям кнігі А. Гайдара “Цімур і яго каманда”, тайком дапамагаць нямоглым: рэзаць, калоць, складваць дровы, прынесці вады і інш. 

Учителя (слева направо: Петрик Раиса Александровна; Ковальчук Тамара Николаевна – учитель

математики; Корделюк Татьяна Петровна – учитель биологии; Гудачкова Валентина Афанасьевна – учитель русского языка; Максимук Степан Степанович – учитель физкультуры; Козлов Геннадий Ефимович – директор школы , учитель истории; Корделюк Семён Семёнович – учитель физики; Козлова Софья Фёдоровна – учитель белорусского и немецкого языков; Бегеза (Чернобровкина) Вера Ивановна – старшая пионервожатая.

image011.jpg

Дырэктары

Крышпіновіч  Леанід  Мефодзьевіч

Працаваў дырэктарам 1950 – 1954

Нарадзіўся у 1910 годзе ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна. Закончыў Брэсцкае педвучылішча. Пасля вызвалення акупіраванай тэрыторыі ідзе на фронт. Пад Кеніксбергам быў поранены. Узнагароджаны Ордэнам славы другой ступені,  Ордэнам Айчыннай  вайны,  медаллю за перамогу над Германіяй. Пасля вайны наступае ў Брэсцкі педагагічны інстытут на  завочнае аддзяленне.  У  1950 годзе, пасля заканчэння інстытута быў напраўлены ў Лукаўскую сямігадовую школу і працаваў тут да 1954 года.

image007.jpg

Казлоў  Генадзъ Яфімавіч

Працаваў дырэктарам 1957-1972

Нарадзіўсяў 1930  годзе ў горадзе Мінску ў сям’і дзе настаўніцкая прафесія ўжо ў той час была добра вядомай.Яго маці - настаўніца пачатковых класаў, старэйшая сястра -дырэктар Сеннецкай сярэдняй школы (Мінскі раён). У1956 годзе закончыў беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. 3 1957 па 1972 год быў дырэктарам Лукаўскай школы. Яго жонка Соф'я Фёдараўна таксама была настаўніцай і выкладала беларускую мову і літаратуру. Сваіх дзяцей не мелі. Выхоўвалі пляменніка Кузмянкова Сашу.

Быў суворы і строгі як з вучнямі, так і з настаўнікамі.

У 1969 годзе па яго ініцыятыве была арганізавана першая ў гісторыі Лукаўскай школы экскурсія ў Мінск. Прымалі ўдзел і настаўнікі і вучні. Паехалі грузавой машынай, з матрасамі і начавалі ў Сеннецкай школе.

image009.jpg

Краўчук Барыс Конанавіч

Працаваў дырэктарам 1972-1985

Нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Пасля заканчэння школы паступіў у Брэсцки педагагічны інстытут на факультэт пачатковых класаў. Але на першым курсе яго забіраюць у армію.

Пасля арміі зноў наступае ў Брэсцкі  педагагічны інстытут, але ўжо на геаграфічны факультэт. Пасля школы працуеў у школах Маларыцкага раёна: Антаноўскай школе, Арэхаўскай, Радзежскай.

З верасня 1972 года па кастрычнік 1985 года – дырэктар Лукаўскай сярэдняй школы. У цяперашні час Барыс Конанавіч працуе настаўнікам геаграфіі. Працуе па модулънай праграме выкладання. Заўжды любімы цяперашнімі вучнямі і выпускнікамі.

image014.jpg

Сярэдняя школа 1966-1999 гг.

У 1966 годзе Лукаўская васьмігадовая школа набывае статус сярэдняй. А ўжо ў 1968 годзе адбыўся яе першы выпуск. Дзесяць класаў закончылі 16 вучняў. З яго выпуску вышэйшую адукацыю атрымаў толькі Мікалай Васільевіч Баліцэвіч. У гэтым жа годзе званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоілі настаўніцы пачатковых класаў Тамары Рыгораўне Беляковай.

У перыяд з 1966 па 1970 годы вельмі часта меняліся педагогі. У асноўным настаўнікі працавалі адзін навучальны год. Прычына – бытавая неўладкаванасць (далёка ад горада, дрэнныя дарогі, адсутнасць тэлефона).

У 1969 годзе адбыўся другі выпуск. Школу закончыла 16 чалавек. З іх вышэйшую адукацыю атрымалі ўжо 2 выпускніцы: Ніна Трафімаўна Марук і Ганна Сцяпанаўна Чырук.  Першая  працавала настаўніцай біялогіі ў СШ №2 г.Маларыты, другая – завуч СШ №9 г. Брэста.

У 1970 годзе з 15 выпускнікоў трое ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю (усе закончылі Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут).

1979/1980 навучальны год быў адметны ўвядзеннем  “нулявых” класаў, г.зн. школа становіцца адзінаццацігадовай. Уводзіцца кабінетная сістэма навучання. 1984 г.- капітальны рамонт школы. На змену пячному ацяпленню з пахам дыму праводзіца паравое.У 1985 годзе дырэктарам школы быў

image016.gif

прызначаны Сямён Сямёнавіч Кардзялюк. Ён закончыў Брэсцкі педагагічны ўніверсітэт, матэматычны факультэт. Працаваў да жніўня 1997 года, калі і выйшаў на пенсію. Сямёна Сямёнавіча змяніла

image017.jpg
image019.jpg

Тамара Мікалаеўна Сцепанюк, якая працуе на пасадзе дырэктара і цяпер (2009 год). Тамара Мікалаеўна закончыла таксама Брэсцкі педагагічны універсітэт, філалагічны факультэт у 1984 годзе. Спачатку настаўнічала ў вёсцы Чарняны.

З 1966 па 1996 г.г. вышэйшую адукацыю атрымалі 89 выпускнікоў.

Апошнія гады 2000-2010 гг.

У верасні 2000 года закрываецца Забалацкая базавая школа, а яе вучні  пераходзяць у Лукаўскую. Разам з імі  сюды прыходзяць працаваць настаўнікі: Сцяпан Аляксеевіч Бенясюк (выхавацель групы падоўжанага дня), Мікалай Васільевіч Баліцэвіч (настаўнік гісторыі), Анатоль Андрэевіч Герасімук (настаўнік біялогіі). Кабінет тэхнічнай працы з будынка школы пераносіцца ў былы будынак інтэрната. Пад кіраўніцтвам настаўніка Васіля Аляксеевіча Сцепанюка праводзіцца яго рэканструкцыя і афармленне.

На заслужаны адпачынак ідзе настаўніца беларускай і рускай моў Вера Варфаламееўна Бацяноўская, якая адпрацавала ў школе 34 гады. У 1957 годзе яна сама закончыла Лукаўскую сямігадовую школу, а затым, атрымаўшы спачатку сярэднюю, а потым і вышэйшую адукацыю, прыйшла працаваць настаўніцай у родную школу.

Школу заканчвае 11 чалавек. У вышэйшыя навучальныя ўстановы паступаюць 2 выпускнікі.

З верасня 2001 года сваю працоўную дзейнасць пачынае настаўнік матэматыкі Мікалай Паўлавіч Клебановіч. Камп’ютэрны клас і кабінет абслугоўваючай працы перамяшчаюцца ў новы будынак – былы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У школе адкрываецца гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць”. Кіруе ім настаўнік гісторыі Мікалай Васільевіч Баліцэвіч.

Школу заканчвае 8 чалавек. З іх у вышэйшыя навучальныя ўстановы – 2.

2002/2003 навучальны год адметны новаўвядзеннямі. Уводзіцца дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў. А ў студзені Міністэрства асветы РБ прапануе на абмеркаванне настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў пяцідзённы вучэбны тыдзень. Ужо праз месяц школа пачынае працаваць па пяцідзёнцы.

У верасні ў школу накіроўваецца малады спецыяліст – настаўніца фізічнай культуры – Наталля Аляксандраўна Астапук. Закрываецца Вужоўская пачатковая школа, а яе настаўніца Лізавета Іванаўна Грышчук пачынае працаваць у вёсцы Лукава.

Школу заканчвае 9 чалавек, з іх – чацвёра паступаюць у ВНУ, а двое – у сярэднія спецыяльныя ўстановы.

Вялікая ўвага надаецца арганізацыі шостага дня вучэбнага тыдня ў 2003/2004 навучальным годзе. Сваю пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце пакідае Тамара Іванаўна Гарастовіч. Яе змяняе  Алеся Уладзіміраўна Бойка, якая да гэтай пары працавала педагогам-арганізатарам.

Калектыў школы папаўняюць маладыя спецыялісты: настаўнік матэматыкі Аляксандр Мікалаевіч Мартынюк, педагог-арганізатар Алена Васільеўна Марук, выхавальніца дзіцячага сада Таццяна Васільеўна Сцепанюк і настаўнік фізкультуры Руслан Уладзіміравіч Лукашук.

Са студзеня выпускнікі школы пачынаюць рыхтавацца да адзінага дзяржаўнага экзамена па беларускай мове ў форме цэнтралізаванага тэстыравання.

У маі школьны фальклорны калектыў удзельнічае ў Міжнародным тэлевізійным фестывалі “Горыцвіт”, які праводзіцца ў Львове (Рэспубліка Украіна).

Школу закончыла 16 чалавек, з іх 5 паступаюць у ВНУ.

Лукаўскую школу закончылі і сталі яе педагогамі:

Баліцэвіч Ніна Васільеўна (гісторыя)

Сцепанюк Васіль Аляксеевіч (тэхніка працы)

Баліцэвіч Галіна Аляксееўна (пачатковыя класы)

Надзяжук Ала Сцяпанаўна (выкладчык  музыкі)

Кірыльчук Алеся Уладзіміраўна (руская мова і літаратура)

Пятручык Таццяна Анатольеўна (загадчыца дзіцячага сада)

Дзямянюк Галіна Іванаўна (пачатковыя класы)

Пугач Валянціна Антонаўна (выхавальнік  дзіцячага сада)

Алесіюк Алена Васільеўна (педагог-арганізатар)

Алесіюк Таццяна Васільеўна (выхавальнік  дзіцячага сада)

Алесіюк Марыя Віктараўна (беларуская мова і літаратура)

У 2004/2005 навучальным годзе ў школу прыходзіць працаваць выхавальніца дзіцячага сада В.В. Алесіюк і настаўнік-дэфектолаг А.М. Мішчук. Адкрываецца інтэгрыраваны клас. Навучальны год праходзіць пад дэвізам: “Школе вёскі Лукава – 130”. Вучні і настаўнікі вядуць вялікую даследчую і пошукавыя работы. Сам жа юбілей адсвяткавалі ў лістападзе. Актыўны ўдзел прынялі шэфы, настаўнікі і выпускнікі розных гадоў. Была падрыхтавана вялікая святочная праграма, дзе змястоўна і цікава прадстаўляліся ўсе асноўныя этапы развіцця гісторыі школы.

Удзельнікі свята атрымалі прывітальнае пісьмо ад былой настаўніцы Валянціны Афанасьеўны Гудачковай. З нагоды 130-годдзя з дня заснавання

Лукаўскай школе!

Даўно было. Далёка тое -

Ажно 130 год таму.

Прыйшлі малыя з наваколля

У школу першую сваю.

І з той пары вядуць сцяжынкі

У прыветны, шумны, дружны дом.

Сябруюць хлопцы і дзяўчынкі

З навукай, з кніжкай і пяром.

Мяняўся час. Выпрабаванні

Не абмінулі і цябе,

Але настойлівасць, адданасць

Дапамагалі ў бядзе.

І вось прыбралася да свята,

І танец тут, і звонка песня.

І вучняў, і гасцей багата,

І шчырым, цесным словам цесна.

Тут вёска ўся, бо кожны крочыў

З гэтай школы ў жыццё.

Былі тут і мае ўрокі.

Усім я дзякую за ўсё. 

Не пастарэе школа ў свеце,

Сюды нашчадкі зноў прыдуць.

Гады бягуць, сталеюць дзеці,

І хвалі возера плывуць.

У лістападзе дырэктар школы Т.М. Сцепанюк з пісьмом звяртаецца да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніны Фёдараўны Федарук з просьбай узвесці прыбудову да школы. Дэпутат адклікаецца на зварот, і ў снежні наведвае Лукава, пакінуўшы надзею на ажыццяўленне мары многіх пакаленняў.

У сакавіку ў школе адкрываецца музей.

image021.jpg
image023.jpg

У маі школа прымае ўдзел у святочным адкрыцці манумента ў вёсцы Забалацце.

14 ліпеня школу наведвае міністр адукацыі РБ А.М. Радзькоў. Ён сустракаецца з настаўнікамі, з кіраўніцтвам СВК “Чырвоны партызан”, сельскага Савета. Сустрэча праходзіць у даверлівай абстаноўцы. Адбыўся абмен думак наконт развіцця адукацыі ў краіне. Настаўнікі выказалі свае праблемы і падзяліліся планамі на будучае.

Заканчваюць школу 9 вучняў, 5 з іх паступаюць у ВНУ.

Калектыў школы баявы і працаздольны. Праз яго прайшлі дзесяткі педагогаў. Адпаведна 41 і 40 гадоў адпрацавалі тут Тамара Рыгораўна Белякова і Таццяна Расціславаўна Тарасюк, 36 – Сямён Сямёнавіч і Таццяна Пятроўна Кардзялюкі, 35 гадоў – Галіна Уладзіміраўна Баліцэвіч, Барыс Конанавіч і Раіса Дзмітрыеўна Краўчукі, звыш 30 гадоў – Сцяпан Сцяпанавіч Максімук, Вера Варфаламееўна Бацяноўская, Галіна Іванаўна Кардзялюк, Надзея Дзмітрыеўна Селех і інш.

image027.jpg

Міністр адукацыі РБ А.М. Радзькоў з кіраўнікамі раёна,

калгаса, педагагічным калектывам школы

У 2008/2009 навучальным годзе ў школе налічваецца 165 вучняў, 35 педагогаў, з іх 3 маюць вышэйшую катэгорыю (Тамара Мікалаеўна Сцепанюк – руская мова і літаратура, Уладзімір Васільевіч Валчук – фізіка, нам. дырэктара па вуч. рабоце,  Надзея Дзмітрыеўна Селех – пачатковыя класы), 19 – першую, 6 – другую, астатнія 6 настаўнікаў – без  катэгорыі.

Працуюць гурткі: юны інспектар дарожнага руху

Віруе ў школе спартыўнае жыццё. Створаны секцыі па лёгкай атлетыцы, футболу, валейболу і інш. У фізкультурна-аздараўленчым клубе (ФАК) “Атлант” ёсць сілавы і лыжны трэнажоры, добрая бегавая дарожка, велатрэк. Зал вялікі (12 х 24 м), з прагумленым пакрыццём – адзіны ў раёне (у вобласці такіх два). Спортам займаюцца не толькі вучні, але і дарослыя жыхары сельсавета.

5 студзеня 2009 года школа-сад зноў атрымлівае статус Лукаўскай сярэдняй школы.

З гэтага моманту дзіцячы сад, як і раней,  набывае самастойнасць.

image025.jpg

(кіраўнік М.П. Клебановіч), народнай творчасці (Л.М. Юхімук), турыстычны (В.А. Сцепанюк), “Умелыя рукі” (Г.І. Яскіч), арт-студыя “БЭМС” (А.У. Бойка), тэхнічнай творчасці (В.А. Сцепанюк), “Эстрадны калейдаскоп” (А.У. Бойка), вакальна-інструментальны ансамбль (А.С. Алесіюк).

Адкрыццё школы пасля рэканструкцыі

image032.jpg
image034.jpg

Запісана са слоў настаўнікаў школы, дырэктара  Т.М.Сцепанюк

бібліятэкарам Л.С.Анішчук

bottom of page