top of page

История колхоза

Калгас «Запаветы Ленiна» знаходзiцца ў Маларыцкiм раёне, Брэсцкай вобласцi.

Размешчаны ў 12 км  ад райцэнтра – г. Маларыта.

У састаў гаспадаркi ўваходзяць чатыры населеныя пункты: в. Хацiслаў, в. Мельнiкi, в. Сушытнiца, в. Отчын.

Калгас “Запаветы Ленiна» быў арганiзаваны ў в. Хацiслаў 20 студзеня 1950 года. Узначальваў гаспадарку Ц.Д. КОСIК.

20 лютага быў арганiзаваны ў в. Мельнiкi калгас “8 Сакавiка”. Старшынёй гаспадаркi працаваў А.I. ГАЎРЫЛЮК.

У 1953 годзе калгас «8 Сакавiка” i “Запаветы Ленiна” аб’ядналi ў адзiн з назвай “Запаветы Ленiна”. Старшыней калгаса абралi Леанiда Iванавiча Ляонава.

Калгасы толькi пачыналi фармiравацца, ужо была аб’яднана большая частка буйной рагатай жывелы, коней, насенны фонд. Галоўным бухгалтарам быў Андрэй Цiмафеевiч Саўчук (ён да аб’яднання працаваў у калгасе “8 Сакавiка”) адразу пазнаёмiў старшыню з дакументацыяй – уся яго бухгалтэрыя змяшчалася ў невялiкiм партфелi.

Старшынi калгаса ў той час было ўсяго 22 гады. З чаго пачынаць? Безумоўна, са знаемства з вяскоўцамi. Правялi першы сход калгаснiкаў, на якiм Л.I. Ляонаў гаварыў аб перавагах калектыўнай працы ў сельскай гаспадарцы, аб тым што з часам жыцце сялян зменiца да лепшага, што пачнем будаваць фермы, жылыя дамы, клуб… Гаварыў аб тым, у што верыў сам. Вяскоўцы слухалi, не перабiвалi, але  старшыня бачыў, што не вельмi давяраюць яго словам. Многiя  лiчылi, што калгасы – з’ява часовая. Аднак старшыня бачыў, што вяскоўцы вельмi добразычлiвыя, памiж сабою жывуць дружна, працавiтыя.

У першую чаргу ен зацiкавiўся кадрамi. Напрыклад, жывелагадоўляй кiраваў у той час Максiм Лукiч Кiвачук. Ен у весцы лiчыўся добрым гаспадаром, таму i абралi яго на гэту пасаду. I надзеi апраўдалiся, ен падтрымлiваў парадак, сачыў, каб своечасова накармiлi-напаiлi жывелу. А каровы якiя былi – цяпер нават i ўявiць цяжка: вагай усяго да 300 кiлаграмаў. Зразумела, што i прадуктыўнасць адпаведная - у год давалi 800-900 кiлаграмаў малака. Значыць, трэба было думаць аб тым, як наладжваць племянную работу, пачынаць праектаваць  i  будаваць фермы (жывела пакуль жа стаяла у хлявах вяскоўцаў). Часта гаварылi пра гэта з Максiмам Лукiчом, аб тым, што фермы трэба, ен згаджаўся, а ўсе астатняе лiчыў марамi: маўляў, для маладога старшынi гэта выбачальна.

У калгасе было крыху больш за 800 га зямлi. Уся яна была разбiта на 800 кавалкаў – дзе змаглi ўзараць, там i сеялi. Дробнаконтурнасць палёў з’яўлялася галоўнай бядой калектыўнай гаспадаркi. Нi дарог, нi сенажацяў, да таго ж вялiкая безгаспадарчасць у выкарыстаннi лесу. Аб тым, як налажваць работу, што вызначыць галоўным старшыня раiўся са спецыялiстамi i калгаснiкамi на сходах. Патроху знайшлi ўзаемаразуменне.

Лета 1954 года выдалася засушлiвым, пасевы засыхалi на коранi.  Пагражаў голад. Ураджаю было зразумела не сабраць. Многiя вяскоўцы выязжалi на Украiну на заробкi. Што рабiць? Калi не атрымаем хлеба, хоць бы жывелу выратаваць. Рашылi даць сялянам большую свабоду. Раней у гаспадарцы забаранялi касiць асаку на балотах для ўласнай гаспадаркi. У вынiку сена не было нi ў калгасе, нi ў калгаснiкаў. Калi перажылi цяжкi год, дазволiлi сялянам касiць столькi, колькi хто мог. I не брыгадным метадам, а самастойна. Нарыхтавалi столькi сена, колькi раней i не снiлася, з кармамi для жывелы пытанне вырашылi, а яго ў той час было, можна сказаць, самым галоўным. I людзi, калi ўбачылi, што iм давяраюць, пачалi больш верыць у калгас.

Заставалася яшчэ одно важнае пытанне – вытворчасць зерня. Было зразумела, што калi не будзе ураджаю, нельга разлiчвацца з калгаснiкамi па працаднях. Каб папоўнiць бедную калгасную касу, вырошчвалi акрамя збожжавых каноплю, займалiся льнаводствам, але асноўны ўпор рабiлi на развiцце жывелагадоўлi. Вырошчвалi не толькi буйную рагатую жывелу, але i свiней, авечкi, а галоўнае – коней, якiх было ў калгасе больш чым сто.

Замест ручнога спосабу сева зерневых пачалi прымяняць механiзаваны. Упершыню пад сельскагаспадарчыя культуры пачалi ўносiць мiнеральныя угнаеннi, завозiць сартавое насенне. I вынiкi атрымалiся нядрэнныя.

У вынiку зерня за кошт уласнай вытворчасцi i за кошт атрымання прадукцыi канаплi i лёну атрымалi столькi, што хапiла для засыпкi сямян, разлiка з дзяржавай i для выдачы калгаснiкам. За гэта раённы камiтэт партыi i райвыканкам узнагародзiлi калгас перагодным Чырвоным Сцягам i выдзялiлi грузавы аўтамабiль. Людзi пабачылi, што i на нашых землях можна сабраць нядрэнны ўраджай.

Асноўнай цяглавай сiлай у той час быў конь, таму сяляне ўдзялялi iм вялiкую увагу. I перш за ўсе пабудавалi канюшнi.

У 1958 годзе Маларыцкая МТС была рэарганiзавана ў рамонтна-тэхнiчную станцыю. Уся тэхнiка пераходзiла калгасам. Наш калгас атрымаў некалькi трактараў, камбайнаў СК-4. Каб тэхнiка магла праходзiць, сваiмi сiламi пачалi будаваць дарогi.

Дзяржава таксама падтрымлiвала маладыя гаспадаркi: выдзяляла насенне, мiнеральныя угнаеннi, сельгасiнвентар. I крэдыты давалi, так што ў нас на рахунку былi грошы. Праўда, невялiкiя але ж iмi можна было распараджацца для далейшага развiцця гаспадаркi.

60-я гады можна назваць перыядам мелiярацыi сельскай гаспадаркi. Пачалi яе ў 1959 годзе – капалi канавы ўручную. Цяжкая работа, але ў неабходнасцi яе пераканалiся ўсе. Вялiкага эфекту, зразумела, не было, але касiць траву стала больш зручна, таму што вады на балотах паменшылася. З 1965 года пытанню мелiярацыi ўдзялялася асаблiва вялiкая ўвага. Хутка ў калгасы прыйшла мелiярацыйная тэхнiка. Зразумела, тая тэхналогiя не адпавядала сучасным патрабаванням, таму што праводзiлася толькi асушэнне балот. Але па тых часах гэта была вылiкая справа. Пасля правядзення мелiярацыйных работ у гаспадарцы стала амаль 3,5 тыс. га сельгасугоддзяў. Так што было дзе развярнуцца, пачынаць укараняць комплексную сiстэму вытворчасцi сельгаскультур.

Мелiярацыя – не адзiннае пытанне, якое яны старалiся вырашаць, якiм займалiся ўшчыльную. Будавалi дарогi, стваралi базу для тэхнiкi, колькасць якой павялiчылася – узводзiлi павецi, памяшканне для захоўвання сельгасмашын, будавалi фермы. Праўда, пакуль без механiзацыi. Галоўнае, каб можна было паставiць кароў на зiму пад дах, цеплае памяшканне.

Пасля правядзення мелiярацыi ўраджайнасць зерневых i бульбы значна ўзрасла – адпаведна да 30 i 170 цэнтнераў з гектара. Павялiчылiся надоi малака, пагалоўе жывелы. З’явiлася магчымасць ствараць трывалую кармавую базу.

Менавiта ў гэты перыяд калгаснiкам сталi выдаваць пашпарты, натуральная аплата працы заменена грашовай. Гэта адзiн з важкiх крокаў. Змены ў жыццi сялян сталi вiдавочнымi, яны адчулi сябе больш свабоднымi людзьмi. Пасля таго, як павялiчалася ураджайнасць сельгаскультур, пасля ўзвядзення грашовай платы нашы сяляне перасталi выязджаць на заробкi на Украiну.

60-я гады самы супярэчлiвыя ў развiццi калгаснага будаўнiцтва. З аднога боку вiдавочны прагрэс: мелiярацыя, павялiчэнне капiтальных укладанняў у сельскую гаспадарку, будаўнiцтва, вядзенне гарантаванай аплаты працы. З другога – жаданне пазбавiць калгасы самастойнасцi, навязваннем часам зусiм непрадуманных рашэнняў у выглядзе канкрэтных установак. Канкрэтных да безумоўнага выканання. Гэта асаблiва датычылася земляробствам.

Асаблiва вялiкi ўрон нанесла сельскай гаспадарцы i барацьба з травапольшчыкамi. Лiчылася абавязковым у севаабаротах перапахiваць травы – канюшыну, цiмафееўку i iншыя, i засяваць асвабадзiўшыеся плошчы кармавымi карняплодамi. Лiчылi кармавыя адзiнкi, а не ўкладзеную працу, затраты,  урадлівасць глебы.

Адмоўна адбiлася на калгасным будаўнiцтве i абмежаванне прыватнага сектара сялян. Манеры былi быццам бы добрыя: людзi павiнны былi больш сiл аддаваць грамадскай працы, а дома больш адпачываць. Усе неабходнае можна будзе атрымаць у калгасе. Але ж псiхалогiя вяскоўцаў не змянiлася за 10-15 гадоў. А падобныя меры толькi адбiлi жаданне людзей працаваць з поўнай аддачай сiл.

70-я гады характэрызуюцца шырокiм укараненнем у сельскую гаспадарку механiзацыi, iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi. У жывелагадоўлi, напрыклад, дойны статак быў заменены каровамi чорна-пярэстай пароды. Значыць, асноўны ўпор неабходна было рабiць на племянную работу. На фермах створаны пункты штучнага асемянення жывелы, вялiкая ўвага ўдзялялася догляду i вырошчванню маладняка. На фермах з'явiлася механiзацыя: даенне, раздача кармоў, выдаленне гною, з’явiлiся электрычнасць i вадаправод.

Многае змянiлася ў кормавытворчасцi. Гэтая галiна стала развiвацца у адпаведнасці з патрабаваннямi часу. Так, пабудавалi капiтальныя сiласныя i сенажныя траншэi, пачалi выкарыстоўваць метад актыўнага вентылiравання пры нарыхтоўцы сена.

Наогул, у раслiнаводстве сталi шырэй выкарыстоўваць розныя механiзмы, што дало магчымасць забяспечыць комплексную механiзацыю вырошчвання культур. Прымянялi сшчэпкi з некалькi сеялак, агрэгаты комплекснай апрацоўкi глебы, шыроказахопныя механiзмы. Гэта павышала прадукцыйнасць працы, тэхнiка выкарыстоўвалася эфектыўна, што значна знiжала затраты, сабекошт вырашчанай прадукцыi.

Сталi наводзiць парадак i з прымяненнем мiнеральных угнаенняў. Тукi выкарыстоўвалi ў залежнасцi ад патрэб кожнага ўчастка i сельгаскультуры.

Чыста вытворчых праблем хапала. Але, як вядома, калi гаспадарка хоча развiвацца далей, больш высокiмi тэмпамi, неабходна ствараць добрыя умовы тым, хто тут жыве i працуе. Таму у 1974 годзе было прынята рашэнне аб комплексным развiццi будаўнiцтва ў калгасе “Запаветы Ленiна”, жылле будавалi так, як нiколi раней: i за кошт гаспадаркi, i самi калгаснiкi. У Хацiслаў правялi вадаправод, з’явiлiся новыя дарогi, пабудавалi стадыён, заклалi парк.

Пабудавалi васьмiгадовую школу у Мельнiках, крыху пазней – сярэднюю ў Хацiславе, пачалi ўзводзiць клуб – такога не было яшчэ i ў райцэнтры. Вёскi сталi набываць новы выгляд.

80-я i 90-я гады ў калгасе вырашаны многiя пытаннi, створана трывалая эканамiчная i фiнансавая база, явай стала тое, пра што марылi калгаснiкi у 50-я гады. Але жыцце не стаiць на месцы. Таму ў гэты перыяд асноўнае пытанне, якое вырашалi, - павышэнне культуры земляробства, удасканаленне сартавога насенняводства. Пачалi укараняць новыя iнтэнсiўныя гатункi зерневых культур, траў. У калгасе абсталявалi насенную лабараторыю па вырошчванню бульбы. Там працуюць сапраўдныя спецыялiсты сваей працы: на шматлiкiх вопытах вызначаюць прадуктыўнасць i смакавыя якасцi бульбы. Вырошчваюць яе спачатку ў прабiрках, затым у пленачных цяплiцах, на невялiкiм участку. Найбольш перспектыўныя гатункi ўкараняюцца ў вытворчасць.

З’явiлiся ў гаспадарцы самыя сучасныя гербiцыды, сродкi аховы раслiн, новыя магутныя трактары, камбайны, кормаўборачная тэхнiка. Але, як сведчыць практыка, якiмi б сучаснымi не былi трактары i камбайны, якiмi б добрымi нi былi б мiнеральныя тукi, без культуры земляробства нiчога не будзе, на аддачу разлiчваць не давядзецца. I гэтае пытанне мы вырашылi пачынаць з новага падыходу да работы з арганiчнымi угнаеннямi. Вопыт калгаса “Запаветы Ленiна” быў распаўсюджаны па ўсей рэспублiцы. А сутнасць яго даволi простая: якасныя кампосты ад жывелагадоўчых ферм да ўнясення ў глебу. Як дабiцца гэтага?  Стварылi звеннi па нарыхтоўцы арганiкi. Яны працуюць круглы год. У абавязкi механiзатараў звенняў уваходзiць вываз кампостаў з фермы, буртоўка iх. Работа быццам не складанная, але эфекту будзе мала, калi не звярнуць увагi на дэталi: правiльнае i своечасовае фармiраванне буртоў, зручнае iх месцараспалажэнне. Уносiм кампосты ў глебу толькi восенню. Ды пра гэта i вынiкi сведчаць: ураджайнасць зерневых у сярэднiм за апошнiя гады перавышае 40% з гектара, бульбы – 200. Выхад кармавых адзiнак з гектара сельгасугоддзяў застаецца стабiльна высокiм на працягу апошнiх гадоў – 65-70%. У глебе павысiлася ўтрыманне гумусу. У калгасе пабудаваны магутныя зернесушыльная гаспадарка, цэх па вытворчасцi абезводжаных кармоў, па прыгатаванню камбiкармоў. Нашы спецыялiсты шукаюць шляхi механiзiраваннага спосабу вырошчвання кармавых карняплодаў. Больш шырока займаемся вырошчваннем кукурузы i нарыхтоўкi з яе сiласу. Дзякуючы чаму пры недахопе канцэнтратаў нам удалося не дапусцiць рэзкае знiжэнне прадукцыйнасцi  жывёлы.

У жывелагадоўлi створана селекцыйная служба, наладжана цэхавае трыманне кароў, пабудаваны 2 фермы па вырошчванню цялушак для ўзнаўлення дойнага статка. На колькi гэта работа наладжана, сведчыць такi факт: асноўны статак папаўняецца цялужкамi з сутачным надоем 10-12 кг малака. Прадуктыўнасць племянных груп калгасных кароў перавышае ў год 4000  кг малака, значна павысiлiся прыбаўленне ў  вазе маладняку на вырошчваннi i адкорме.

За чатыры з паловай дзесяцiгоддзi пасля арганiзацыi ў 1953 г. калгаса “Запаветы Ленiна” ен стаў адным з мацнейшых у вобласцi. Заслуга ў гэтым усiх калгаснiкаў. Ордэнам Ленiна за сумленную працу брыгадзiры паляводчых брыгад В.М. Пiшчык i В.П. Пiшчык, трактарыст   А.Е. Саўчук, брыгадзiр Мельнiкскай брыгады М.С. Герасiмуку прысвоена званне “Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi БССР”. Асноўныя аб’екты ў калгасе ўзводзiў будаўнiк С.Л. Саўчук, брыгадзiр С.М. Пiшчык сумленна працаваў у гаспадарцы з дня яе стварэння. Галоўны аграном С.Г. Паўчалюк i галоўны iнжынер У.А. Кашко, галоўны заатэхнiк А.М. Масюк заслужылi павагу i аўтарытэт калгаснiкаў.

Выдатнымi спецыялiстамi зарэкамендавалi сябе загадчыкамi ферм: I. М. Пiшчык, Ф.Р. Бягеза, З.М. Пiшчык. Нашы даяркi Т.С. Мiрчук, В.П. Кiвачук, Л.Ц. Касьянка, Т.Ц. Сазонтава, Ф.М.  Лiтвiн, цялятнiцы - А.Я. Бенясюк,

В.Я. Навумчык, Л.М. Вягера, селекцыянер К.Ц. Бягеза, В.I. Бенясюк, механiзатары – С.Я. Кавальчук, М.Я. Данiлюк, В.П. Смаль, С.М. Кiвачук добра вядомы не толькi ў калгасе, але i ў раёне. Многiя з iх узнагароджаны за выдатную працу ордэнамi i медалямi. Ды ўсiх, хто самааддана працуе проста немагчыма назваць. На iх трымаецца калгас – на тых, хто пачынаў, на тых хто прыйшоў пасля. Без iх было б немагчымым усё, чаго дасягнулi.

Міхаiл Яфiмавiч Данiлюк з в. Хацiслаў увайшоў у гiсторыю калгаса “Запаветы Ленiна” як першы трактарыст, якi праклаў першую баразну на шырокiм калгасным полi. Гэта было ў 1954 годзе, калi ў калгас на змену плугу i каню прыйшоў сталёвы конь. Тыя гады былi незвычайнымi гадамi жыцця, бо наяве збылася мара хлопца – працаваць на сталевым кане. Гэта быў трактар “ХТЗ”, на жалезных колах, са шпорамi, запраўляўся керасiнам. Слабенькi ён быў у параўнаннi з сучаснымi магутнымi машынамi – у 10-20 конскiх сiл. Але Мiхаiл Яфiмавiч быў задаволены i такой машынай. Да таго часу скончыў курсы трактарыстаў пры МТС i стаў працаваць.

У памяцi трактарыста яго першыя барозны. Сяляне крыху з недаверам ставiлiся тады да тэхнiкi – трактар на весцы быў самым вялiкiм цудам. Яны высыпалi на поле, усiм хацелася паглядзець, як працуе трактар. Яны вымяралi глыбiню ворыва, бралi ў рукi зямлю i нават нюхалi яе. Праз два гады М.Данiлюку далi новы трактар – гусенiчны. Потым за рычагамi такiх машын Мiхаiл Яфiмавiч прасядзеў 40 гадоў.

Асаблiва памятны год Мiхаiлу М.Данiлюку, калi ён ездзiў у Маскву – у 1978 г. на ВДНГ. Вярнуўся з выстаўкi з залатым медалём. А потым яшчэ за працу узнагародзiлi i легкавым аутамабiлем. 40 гадоў на трактары… Свае, вялiкае жыцце ў гэтага чалавека, якi нiколi не думаў пра ўзнагароду, не iмкнуўся вызначыцца.  Сцiплая работа трактарыста была высока ацэнена: у свой час Мiхаiл Яфiмавiч быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Усе свае жыцце аддаў Мiхаiл Яфiмавiч справе, якую любiў. Заўседы быў там, дзе належыла быць хлебаробу.

Таццяна Мiрчук у калгасе асоба бачная. I не таму, што была ў свой час дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. А найперш, бадай, таму, што яна проста працавiтая. А такiх у калгасе цяпер паважаюць.

У свой час, калi Таццяна была дэпутатам такога высокага органа, яна нямала зрабiла для таго, каб газафiкаваць в. Мельнiкi – тады i прайшоў тут газапровад, да кожнага дома быў падведзены газ. Многа гадоў працуе яна на Мельнiкаўскай ферме. I увесь час радуе i калгас, i сябе добрымi паказчыкамi. Яна майстар высокiх надояў, бо той стрыжань у калектыве даярак. Вопыту Таццяне не займаць, уменню, можна толькi пазайздросцiць.

У раёне налiчваецца тры заслужаныя работнiкi сельскай гаспадаркi. Усе яны з калгаса “Запаветы Ленiна”. Гэта Леанiд Iванавiч Ляонаў, Мiкалай Сцяпанавiч Герасiмук (усе жыцце адпрацаваў у калгасе) i Ануфрый Емяльянавiч Саўчук (40 гадоў адпрацаваў механiзатарам). Дарэчы, гэтыя людзi маюць шмат i iншых узнагарод. Мiкалай Сцяпанавiч Герасiмук, да праыкладу ўзнагароджаны яшчэ ордэнам Дружбы народау, медалем “За працоўную доблесць”. Леанiд Iванавiч Ляонаў - ордэнамi Ленiна, Кастрычнiцкай Рэвалюцыi i Знак Пашаны. Такiя ж узнагароды заслужыў за добрасумленную працу i Ануфрый Емяльянавiч Саўчук. Сцяпан Георгiевiч Паўчалюк, галоўны аграном гаспадаркi, мае ордэны Кастрычнiцкай Рэвалюцыi, Знак Пашаны, медалi ВДНГ СССР. 40 гадоў адпрацаваў у “Заветах Ленiна” i галоўны iнжынер Уладзiмiр Аляксеевiч Кашко. Нямала зрабiў для гаспадаркi гэты спецыялiст, што пацвярджаюць шматлiкiя ўзнагароды, сярод якiх i ордэн Знак Пашаны.

Характеристика хозяйства СПК «Хотиславский»

Сельскохозяйственный производственный кооператив «Хотиславский» образован в 1950 г., расположен в деревне Хотислав, Малоритского района, Брестской области. Общая земельная площадь хозяйства равна 8910 га, из которых сельхозугодия - 8172 га,

а под пашни отведено 5347 га. Данная почва высокоплодородна: оценивается в 24,5 и 24,7 балла соответственно.

Состав и структура землепользования хозяйства указана в таблице 2.

Таблица 2 Состав и структура земельных угодий СПК «Хотиславский»

1.PNG

СПК «Хотиславский» располагается на территории 4-х населённых пунктов. Здесь выращивают зерновые и зернобобовые культуры, а также рапс, овощи. В отрасли растениеводства специалисты хозяйства делают ставку на внедрение прогрессивных технологий, повышение эффективности использования земель. Для проведения всех видов полевых работ имеется необходимая техника, прицепные и навесные агрегаты.

Плановая модернизация животноводческих объектов, обновление оборудования позволяют хозяйству увеличивать объёмы производства животноводческой продукции и улучшать её качество. Производственная база СПК «Хотиславский» насчитывает 3 молочно-товарные фермы и 1 ферму по откорму КРС, имеется 2 зерносушилки. Парк техники включает 4 зерноуборочных комбайна, несколько тракторов. В хозяйстве спецтехника представлена одной техпомощью. Инфраструктура сельскохозяйственного предприятия представлена средней школой, детским садом, сельским Домом культуры и библиотекой. На территории расположено 3 магазина и 1 амбулатория.

Рентабельность производства характеризуется уровнем рентабельности по каждому виду продукции отдельно и по хозяйству в целом. Уровень рентабельности производства можно определить как отношение чистого дохода к себестоимости реализованной продукции, выраженное в процентах. 

Таким образом, СПК «Хотиславский» является одним из ведущих хозяйств Малоритского района. Оно работает рентабельно, а сложившаяся специализация может быть сохранена на перспективу без заметного изменения.

Перспективы развития: ОАО «Хотиславский» присоединён к ОАО «Брестский мясокомбинат»

Кіраўніка цяпер былога ААТ “Хаціслаўскі” Андрэя Курдзюка ў гэтыя дні цяжка застаць у кабінеце. Сёння гаспадарка перажывае няпросты і, бадай што, лёсавызначальны час: літаральна на мінулым тыдні адбылося канчатковае далучэнне сельгаспрадпрыемства да Брэсцкага мясакамбіната. Рэарганізацыя ўдыхне ў гаспадарку новае жыццё, дасць штуршок для далейшага развіцця. Сёння сельгасарганізацыя спецыялізуецца на мяса-малочнай вытворчасці. Дойны статак налічвае 1820 кароў, штодзённы сярэдні надой на рагулю – 11,3 кг малака. На дарошчванні і адкорме стаіць 2300 галоў.— Сельскагаспадарчы год для прадпрыемства не зусім удалы. Хаця па малаку сёлета спрацавалі нядрэнна, — гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Курдзюк. – На перапрацоўку ма¬лако ідзе гатункамі “экстра” і вышэйшым. Плануем і надалей нарошчваць валавыя аб’ёмы як па малаку, так і па вытворчасці мяса.

Уласнымі сіламі прадпрыемства правяло рэканструкцыю дзвюх фермаў, якія знаходзяцца ў Хаціславе і Мельніках. Забетаніравалі і прывялі ў парадак памяшканні, дзе знаходзіцца жывёла, абуладкавалі дворык для выгулу. Словам, стварылі камфортныя ўмовы для рагуль і для работнікаў ферм, якія за імі даглядаюць. Да канца лістапада плануецца здаць ферму па дарошчванні бычкоў на 200 галоў, што ў Мельніках. Зараз тут актыўна вядуцца будаўнічыя работы. Брыгада ў складзе Леаніда Ківачука, Сяргея Саўчука, Мікалая Вандзіча і Андрэя Ківачука

image005.jpg

бетонамяшалкай перамешвалі бетонную сумесь і залівалі падлогу.
Зараз галоўны клопат Андрэя Курдзюка, які трэці год узначальвае гаспадарку, якасна і своечасова да надыходу першых замаразкаў узняць зябліва.
Неабходна далей займацца збалансаваным харчаваннем маладняку, каб павысіць сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе. Дарэчы, з такімі працаўнікамі-цялятніцамі, як Вера Ківачук і Валянціна Бягеза, Андрэю Пятровічу хвалявацца няма чаго. Гэтыя дзве жанчыны ствараюць сапраўдныя цуды, цялушкі і бычкі ў іх быццам бы на дражджах растуць. Напрыклад, бычкі ў групе Веры Ківачук (на здымку), якая працуе цялятніцай на ферме ў Мельніках, за дзень прыбаўляюць у вазе па 816 грамаў. І гэта яшчэ не мяжа. Як адзначыла загадчыца фермы Наталля Саўчук, такіх заўзятых працаўнікоў, як Вера Ківачук, можна на пальцах пералічыць. Дысцыплінаваная і вельмі адказная, жанчына ўсёй душой хвалюецца за сваіх гадаванцаў. Яна іх не толькі корміць, але і прыбірае за імі, чысціць стойла, а калі хто-небудзь з іх паводзіць сябе непаслухмяна, то і пасварыць. Што дзіўна, жывёла бездакорна слухаецца жанчыну. Вера Пятроўна даглядае за добрай сотняй бычкоў, якім яшчэ не споўнілася два гады. Гэта не маленькія ласкавыя цяляткі, а велізарныя быкі, якія стаяць, прывязаныя двума жалезнымі ланцугамі.
Больш за 30 гадоў шчыруе ў гаспадарцы Валянціна Бягеза. Пачынала калісьці даглядаць за свіннямі, потым узяла групу цялушак. Жанчына да іх адносіцца, як да дзяцей. “Да кожнай жывёліны павінен быць свой падыход, – лі¬чыць жанчына. – Кожнае цялятка любіць ласку і патрабуе належнага догляду”. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе ў групе Валянціны Васільеўны – 737 грамаў. Дарэчы, муж Валянціны Васільеўны Віктар Міхайлавіч да выхаду на пенсію працаваў механізатарам у гаспадарцы.
У размове дырэктар сельгас¬прадпрыемства не хавае сваіх хваляванняў і заклапочанасці ў кадравым патэнцыяле. Гас¬падарка адчувае патрэбу ў спе¬цыялістах сярэдняга звяна.
— Сёння нам патрэбны заатэхнікі, брыгадзіры трактарных брыгад, — гаворыць Андрэй Курдзюк. – Ніхто не паспрачаецца з тым, што праца ў сельскай гаспадарцы нялёгкая, патрабуе ад кожнага работніка пэўных высілкаў. Зямля не любіць лайдакоў. З рэарганізацыяй на наша прадпрыемства ўскладваюцца пэўныя спадзяванні, і мы павінны апраўдаць гэты давер.
Самае галоўнае, што ў будучыню сельгаспрадпрыемства верыць яго дырэктар, які паспеў зарэкамендаваць сябе як адукаваны і перспектыўны кіраўнік, які жыве не толькі днём сённяшнім, а бачыць перспектыву.

Яцушкевіч, К. Перспектывы развіцця : [ ААТ "Хаціслаўскі", аб рабоце за год] / Кацярына Яцушкевіч

 Голас часу. — Маларыта, 2017. — 18 лістапада (№88). — С.3.

bottom of page