top of page

Деревня Пожежин

Ужо ў першы тыдзень баявое хрышчэнне  прынялі нашы землякі, якія працавалі на будаўніцтве, так называемых "Укрепрайонов" і прымалі ўдзел у прыгранічных баях.

Упартыя абарончыя баі вялі байцы 75-й стралковай дывізіі, якія на працягу 7 дзён выходзілі з варожага акружэння. 3 ліку ваенаслужачых гэтай дывізіі і былых актывістаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі сталі стварацца першыя антыфашысцкія групы і партызанскія атрады. Многія пажэжынцы ішлі ў партызаны цэлымі сем'ямі.

Першымі арганізатарамі антыфашысцкага руху былі Свідзінскі Мікалай Раманавіч і Лойка Кузьма Данілавіч (3-5 ліпеня 1941 г.).

У перыяд з 1921-1939 г.г. Свідзінскі М.Р. за падпольную работу супраць панскай Польшчы быў асуджаны на 3 гады. А ў сярэдзіне сакавіка 1939 г. - паўторна на 8 гадоў. У верасні быў вызвалены Чырвонай Арміяй.

У 1940-1941 г.г. Мікалай Раманавіч працаваў старшыней сельскага Савета і ў гады вайны арганізатар і партызан атрада імя Варашылава. Загінуў 2 лістапада 1944 г. у весцы Антанова ад рук нацыяналістаў. Жонка Свідзінскага - Лукер'я Уладзіміраўна і іх дзеці: Марыя, Пелагея, Анатоль таксама з першых дзен вайны пайшлі ў лес да партызан. Хадзілі на разведку ў вёску. Фашысты іх схапілі: Лукер'ю Уладзіміраўну доўга мучылі, а затым кінулі пад цягнік. Цудам яна ўцалела, але засталаея без ног. Анатоля казнілі, а Пелагею пасля доўгіх здзекаў яшчэ жьвую закапалі ў зямлю. Марыя - партызанка атрада. Ваявала да вызвалення раёна ад фашыстаў. Узнагароджана медалем "Партызану ВАв".

Лойка К.Д. да вайны працаваў сакратаром сельскага Савета, а з ліпеня

1941 г. - член антыфашысцкай групы, партызан атрада імя Варашылава. Жонка Кузьмы Данілавіча - Ефімія Афанасьеўна, партызанка атрада з лютага

1941 г. Да гэтага была партызанскай сувязной, затым стала разведчыцай. Сабрала і перадала ў атрад: 10 вінтовак, 2000 патронаў, 2 пісталеты. Правяла 9 перапраў праз чыгунку, якую ахоўвалі фашысты. Удзельнічала ў 5 баявых аперацыях, знішчыла 3 фашысты. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны і медалем "Партызану ВАв". Дочкі Ганна і Вера за ўдзел у партызанскім руху таксама ўзнагарод жаны медалем "Партызану ВАв".

Шмат слаўных баявых спраў на ліку партызан атрада: Луцука А.А. - узнагароджаны 2 баявымі ордэнамі "Ордэн славы" і "Ордэн Айчыннай вашіы". Масюк І.С. - чыгуначнага падрыўніка, Свідзігіскага І.Р., Вашчулы М.С. - аўтаматчык, узнагароджаны медалем "За баявыя заслуті" Трафімука Івана, Федарука Васіля.

Камсамолка Вольга Раманюк пражывала ў час вайны на адным з хутароў у Раматове. Прывабная 16-ці гадовая дзяўчынка прыцягнула ўвагу групы нямецкіх салдат, якія неслі ахову чыгуначнага палатна. Па заданню партызанка Оля ўвайшла ў давер да нямецкіх салдат, венграў па нацыянальнасці, якія спачувалі нашай краіне. Нарэшце ўсе 16 чалавек перайпші на бок партызан. Вялікая група мясцовых жыхароў уліліся ў склад партызанскіх атрадаў "Баявы", "44", "імя Барысава" і іншай легендарнай брыгады Флегантава: Кардзялюк І., Сірота С., Масюк Р., Радчык I., Хамічук М., ваявалі ў брыгадзе да вясны 1944 г. пасля чаго уліліся ў Чырвоную Армію, якая наступала на захад.

Былі ў Пажэжыне і зусім юныя партызаны-дабраахвотнікі, якім было па 15-16 год. Для аказання дапамогі народу Польшчы і атрадамі арміі Краявай рыхтаваліся да пераправы праз Буг отрад асобага назначэння пад камандваннем камандзіра-чэкіста, героя Савецкага Саюза - Мікалая Архіпавіча Пракатока. У атрад прыйшлі 5 юнакоў з Пажэжына: Тарноўскі Яўген і Тарноўскі Анатоль, Несцярук Сцяпан, Гапанюк Міхаіл і Гапанюк Аляксандр і папрасіліся ў атрад. Пасля невялікай падрыхтоўкі ўсе яны былі залічаны ў атрад. Партызаны перайшлі Буг, разграмілі некалькі варожых гарнізонаў, аказалі дапамогу народу Славакіі ў час паўстання. У адным з баеў каля хутара Цыска загінуў Несцярук Сцяпан, якому ійшоў толькі 17 год. Астатнія юнакі прайшлі ўсю вайну. Тарноўскі Анатоль пасля цяжкага ранення застаўся без ног, Тарноўскі Яўген стаў палкоўнікам Савецкай Арміі.

20 ліпеня 1944 г.  лічыцца днём вызвалення Маларытчыны падчас аперацыі “Баграціён”. 

Геннадзь Ходар, настаўнік гісторыі

bottom of page