top of page

Деревня Олтуш

Без віны вінаватыя

…У 1942 годзе па Олтушы пайшлі чуткі, што ў навакольных лясах ствараюцца партызанскія атрады, а непадалёк ад Велікарыты партызаны нават напалі на немцаў. Захопнікі і іх прыслужнікі – паліцаі, а такіх з бліжніх вёсак назбіралася да 20 чалавек, захваляваліся, пачалі страчваць упэўненасць. Таму ўсе паліцаі з Радзежа, Навалесся, Багуслаўкі і іншых вёсак пераехалі ў Олтуш, тут яны адчувалі сябе ў небяспецы: больш немцаў, бліжэй да Маларыты, шаша, добрая сувязь. А калі патрэбна было ў насельніцтва браць жывёлу для нямецкай арміі, яны ехалі туды вялікай колькасцю: усе паліцаі і немцаў чалавек 20. У вёску часта прыязджала машына з гучнагаварыцелем. На рускай мове насельніцтва папярэджвалі, што калі хто-небудзь дасць прытулак хоць аднаму партызану ці дасць ім прадукты, будзе расстраляны разам з сям’ёй. 27 чэрвеня 1942 года быў для олтушцаў самым страшным днём ваеннага часу – расстрэльвалі актывістаў і іх сем’і. У вёсцы былі расстраляны 11 чалавек: Іосіф Кашэпа і яго маці Аксенія Кашэпа, Фёдар Кашэпа і яго маці Праскоўя Кашэпа, Дзям’ян Наўрось і яго жонка Дамініна Пішчык, а таксама двухгадовая дачка Маруська і пляменніца Фядосся Наўрось, Рыгор Сымонік і яго бацька Васіль Сымонік, а таксама маці Мелання Сымонік. У спісе тых, каго павінны былі расстраляць, знаходзіліся таксама Іван Гарашук, Дзям’ян Кашэпа, Ніна Мошчык, Павел Аляшчук і Дзмітрый Мошчык. Але калі гестапаўцы прыехалі ў Олтуш, усіх гэтых людзей дома не аказалася. Забралі на расстрэл жонак Паўла Аляшчука і Дзмітрыя Мошчыка Кацярыну і Вольгу, але адпусцілі. Без “вінаватага” членаў яго сям’і не расстрэльвалі. Як затым стала зразумела, карнікі баяліся з’яўлення новых партызан, так і казалі: “Будзе партызан”. Немцы разумелі, што чалавек, у якога расстраляюць сям’ю, без ваганняў пойдзе ў рады народных мсціўцаў. Гестапаўцы бралі на расстрэл жонак з адной мэтай – паказаць ім “вялікія перавагі”, прыгразіць, налякаць, маўляў, гэта будзе з імі і з усімі іншымі, хто стане дапамагаць партызанам і падтрымліваць іх.
Гестапаўцы прыехалі ў вёску ў другой палове дня, каля 17 гадзін. Быў самы гарачы час, таму ніхто дома не сядзеў. Мужчыны амаль усе былі на сенакосе, жанчыны займаліся праполкай агародаў. Тое, што атрад карнікаў прыбыў у вёску менавіта ў такі час, і выратавала астатніх 5 актывістаў і членаў іх сямей ад расстрэлу.

Любоў Піліпаўна Харык, родная сястра і дачка расстраляных Іосіфа Кашэпы і яго маці Аксенні Трафімаўны, расказвала, што ў той дзень яна занесла да маці дваіх сваіх дзяцей – 2-гадовага сына Ваню і 9-месячную дачку Фроську, а сама пайшла на агарод. Мужчыны, бацька і муж Любы, былі на сенакосе. Незадоўга перад прыездам гестапаўцаў Люба прыйшла з поля да маці, каб пакарміць Фроську. Насупраць іх жыла сям’я Дзям’яна Наўрося. Люба карміла дзіця, перагаворвалася з маці, і раптам яны пачулі страшны крык на вуліцы. Падышлі да акна. Два гестапаўцы цягнулі нямую Фядоссю, пляменніцу Дзям’яна, яна супраціўлялася, моцна плакала, гестапаўцы білі Фядоссю прыкладамі аўтаматаў. Маці Любы і кажа: “Ой, Любачка, гэта будуць расстрэльваць. Бяжы, бяжы хутчэй да мужчын, папярэдзь, каб ніхто не вяртаўся дамоў”. А пра тое, што гестапаўцы могуць расстраляць саму маці, ніхто нават і не падумаў. Не памятаючы сябе, Люба пабегла праз гару хутчэй да сваіх, каб папярэдзіць іх аб небяспецы. Маці засталася з дзецьмі дома. Але раптам Любу спыніў свіст. Да яе падышлі два гестапаўцы і паліцай. Далей, на полі, стаялі яшчэ два гестапаўцы. Любе загадалі вяртацца назад. Паліцай растлумачыў, што з вёскі загадана нікога не выпускаць. Люба не паспела дайсці да хаты сваёй маці, як убачыла, што ёй насустрач ідзе незнаёмая жанчына і нясе на руках Фроську. Аддаўшы дзіця, жанчына сказала, што маці Любы ўжо няма ў жывых. Незнаёмка была родам з вёскі Арэхава. Тады пешшу яна ішла з Маларыты, праходзіла ля дома, куды гестапаўцы прыводзілі прыгавораных да расстрэлу. У той момант, калі гітлераўцы высвятлялі, чыё дзіця на руках у маці Любы, незнаёмка якраз праходзіла ля іх дома. Прозвішча Фроські было Харык, таму гестапаўцы яе не чапалі, забралі ад бабулі, аддалі малую гэтай незнаёмай жанчыне. А малы Ванька, калі ў хаце з’явіліся немцы, спаў у куточку ля печкі. Яго так ніхто і не прыкмеціў. Дзіця спала і тады, калі яго маці, поўная гора і слёз, прыйшла за ім у пустую бацькоўскую хату.

Сведка расстрэлу, родная сястра і дачка расстраляных Іосіфа і яго маці Аксенні Трафімаўны Вольга Піліпаўна Мошчык (засталася ў жывых толькі таму, што яе мужа Дзмітрыя Мошчыка гестапаўцы ў той дзень не знайшлі, яго не было дома – рэдакцыя) расказвала, што яна была на агародзе, палола градкі. У гэты час і прывёў паліцай з в. Ланская да яе двух гестапаўцаў. У яе тады замерла ўсё ўнутры, калі паліцай, паказваючы на Вольгу, сказаў гестапаўцам: “Вось яна!”. Адзін немец размаўляў па-польску. Паклікаўшы Вольгу, спытаў: “Дзе пан?” Вольга адказала, што ён сена косіць. Немец удакладніў, дзе канкрэтна косіць. Жанчына адказала, што не ведае. Тады карнікі загадалі, каб Вольга ішла разам з імі. Яна была на восьмым месяцы цяжарнасці першым дзіцём. Побач з ёю ішоў паліцай, ззаду – гестапавец.
- І навошта вы іх прывялі? – звяртаючыся да паліцая, сказала Вольга. – Яны ж мяне расстраляюць.

- Суседка Макрыня сказала, што ты на агародзе, – адказаў паліцай.
- А хіба яны ведаюць, дзе мой агарод? Вы б завялі іх у іншае месца.
- Калі хто дакажа, мне куля ў лоб, – адказаў паліцай.
Вольгу павялі да агульнага месца збору. А гэта быў двор Івана Кашэпы, які знаходзіўся праз дарогу насупраць паліцэйскага ўпраўлення. Калі Вольгу прывялі, усе былі ўжо ў двары, акрамя Сымонікаў. Іх прывялі апошнімі. Маці Вольгі нічога не гаварыла, сядзела моўчкі, нізка апусціўшы галаву. А другая пажылая жанчына, Праскоўя Кашэпа, прасіла ў немцаў адпусціць яе дахаты. Усё хацела ўзяць хлеба і абуцца. Яна думала, што іх некуды павязуць.
- Параска, а навошта табе хлеб, абутак? – гаварыла ёй маці Вольгі. – Нас жа расстраляюць.
Жонка Дзям’яна Наўрося плакала, але больш за ўсё разрываў душу плач іх двухгадовай Маруські. Дзяўчынка, не перастаючы, увесь час гаварыла: “Мамка! Пайшлі дахаты, я вадзіцы хачу”. Гестапавец злітаваўся, пастукаў у акно дома, пад якім сядзелі асуджаныя на смерць, і папрасіў вады. Гаспадыня Хартына напаіла дзяўчынку вадой.
А вось прывялі і Сымоні­каў: Грышу – камсамольца, і яго бацькоў. Тады быў дадзены загад усім падняцца, і тут жа, ля сцяны, усіх выстраілі. Падрыхтоўку да расстрэлу і расстрэл праводзілі два немцы, адзін з іх гаварыў на польскай мове. Ён падыходзіў да кожнага з запісной кніжкай і ўдакладняў прозвішчы і імёны. Жонка Дзям’яна Наўрося ў шлюбе са сваім мужам не зарэгістравана, таму яна назвалася Дамінінай Пішчык. Яе адпусцілі дахаты. Але жанчына сказала, што калі мужу наканавана загінуць, дык і яна з ім застанецца. Пасля ўдакладнення прозвішчаў і імён усіх раздзялілі на дзве групы.
Сярод сведкаў расстрэлу былі яшчэ два жыхары вёскі, паліцаі. Звяртаючыся да іх, адзін з гестапаўцаў на рускай мове сказаў: “Цяпер мы на вашых вачах зробім вялікае мастацтва. Зразумела?” Тыя адказалі, што не.
- Як зробім, тады зразумееце! – дадаў гестапавец.
Затым усіх пагналі сцяжынкай непадалёк ад шашы ў бок возера. Камсамольцы Іосіф, Фёдар і Грыша ішлі першымі іншай сцежкай, на хаду іх і расстралялі. У двары дома Кашэпы ўсе спыніліся. Расстрэльвалі двое, тыя, што ля дома ўдакладнялі спісы. Расстрэльвалі так: адзін гестапавец зноў звяраў усіх па спісе, затым выпіхваў уперад, другі – страляў. Выпхнулі Дзям’яна з Маруськай. Яе першую на руках у бацькі і застрэлілі. Вольга Мошчык памятае, як моцна з малой лілася кроў, затым упаў Дзям’ян. У нямую Фядоссю стралялі тры разы. Пасля першага выстралу дзяўчынка ўпала, але была яшчэ жывой. Гестапавец выстраліў другі раз, але Фядосся ўсё роўна дыхала, а трэці выстрал карнік зрабіў у сэрца… Пажылых жанчын Аксенню і Праскоўю расстралялі апошнімі.
…У 1965 годзе ў Олтушы на магіле ахвяр фашызму быў устаноўлены помнік.

* * *

Сярод удзельнікаў вызвалення Беларусі, якія змагаліся з акупантамі на вядомых і невядомых рубяжах, былі і воіны-олтушцы. Сярод іх Спірыдон Іванавіч Абрамчук, партызан атрада імя Жукава; Парамон Андрэевіч Кацёл, партызан атрада імя Жукава; Мікалай Пятровіч Наўрось, сувязны партызанскага атрада імя Варашылава брыгады імя Леніна; Аляксандр Архіпавіч Алесік, партызан атрада імя Жукава.
 

Падрыхтавала Галіна ШАХРАЙ, бібліятэкар Олтушскай бібліятэкі.

Голас часу. 2014. 2 ліпеня. С.4

ЦАНІЦЕ КОЖНУЮ ХВІЛІНУ

image003.jpg

Вайна ў памяці Варвары Касцючык:
Гі дэ Мапасан некалі сказаў: “Жыццё – гара: падымаешся марудна, спускаешся хутка”. І сапраўды, у маладосці нам хочацца, каб наша жыццё ішло хутчэй, каб мы, малыя, хутчэй сталі дарослымі. А лю­дзям старым – наадварот, хочацца спыніць час хоць крыху, каб дні, месяцы, гады так хутка не ляцелі. Ды і пражыўшы 70, 80, 90 гадоў, чалавеку ўсё роўна здаецца, што ён не жыў, што жыццё праляцела, як адно імгненне.
Варвара Піліпаўна Касцючык з вёскі Заазёрная ў свае 93 гады таксама гаворыць, што жыццё для яе нібы сон: прайшло хутка і ўспамінаецца эпізодамі. А ўспомніць Варвары Піліпаўне і сапраўды ёсць што. За свае 93 гады яна бачыла многае. Дзяцінства Варвары Піліпаўны нельга сказаць, што прайшло добра. Было ўсякага, бо час быў такі – страшны.
Нарадзілася Варвара Піліпаўна ў 1918 годзе ў вёсцы Олтуш. У сям’і, акрамя яе, было яшчэ 2 браты і 4 сястры. Бацькоў яе ніколі заможнымі не лічылі, хоць і была ў іх вялікая гаспадарка, на

якой працавалі з ранку да вечара. Тады асабліва аб адукацыі ніхто не думаў, таму што шмат спраў было дома. Кожны меў свой абавязак. “У школу я хадзіла толькі адзін год, — расказвае жанчына, — а пасля пайшла працаваць: даглядала за малым сынам бацюшкі. Я хацела хадзіць у школу, але, на жаль, не было такой магчымасці. Я не мела нават абутку, у якім магла б хадзіць у школу. А бацька мой хадзіў прыслугоўваць у царкву. Так і дамовіўся, каб я даглядала за сынам бацюшкі. Дарэчы, гэта быў нядрэнны заробак. У нас была свая чарада авечак, якую мы, дзеці, пасвілі па чарзе. Шмат працавалі на зямлі, бо патрэбна было жыць”.
У той час, калі дзяўчынкі крыху падрасталі, бацькі іх хутка стараліся аддаць замуж. А паколькі тады слова бацькоў было, як закон, то маладыя дзяўчаты асабліва і не пярэчылі, а мірна выходзілі замуж. Бывала і такое, што часам маладыя бачыліся першы раз толькі на вяселлі. Так і маладую Варвару ў 19 год бацькі пасваталі за хлопца Фёдара з суседняй вёскі Заазёрная. “Мне не надта хацелася ісці за яго, не хацелася ісці жыць з Олтуша ў Заазёрную, — успамінае жанчына, — але так сказалі бацькі. За хлопцаў з нашай вёскі не хацелі аддаваць, таму што ў іх не было зямлі, а ў сям’і Фёдара была зямля. А тады гэта значыла, што сям’я не бедная. Вось так я і стала жыць у вёсцы Заазёрная, дзе і жыву ўсё жыццё”.
У 1938 годзе ў маладой сям’і Фёдара і Варвары нарадзілася дачушка, а ўжо ў 1939 годзе Фёдара забралі ў польскую армію, затым ён трапіў у Ташкент. Увесь гэты час ён дасылаў родным лісты, дзе расказваў аб жыцці салдата і аб тым, як смуткуе па роднай зямлі і па блізкіх. Неўзабаве зноў прыйшла вестка, але не ад самога Фёдара. Прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што муж Варвары прапаў без вестак. Маладая жанчына жыла тады з бацькамі Фёдара. Яна ніколі і не думала, што такой маладой застанецца ўдавой. Тым больш, што і час быў жудасны, цяжкі – ішла Вялікая Айчынная вайна.
Успамінаючы пра вайну, мая субяседніца, ціха плакала і ўвесь час паўтарала: “Не дай Божа, каб такое паўтарылася. Вайна забрала ў мяне, акрамя мужа, маці і брата. А ў чым яны былі вінаватыя? Што дрэннага яны зрабілі? Усё сваё жыццё я шукаю адказ на гэтае пытанне, але так і не знайшла. Ды, напэўна, і не знайду. Увогуле, былі такія немцы, якія не чапалі мірных жыхароў. Яны так і казалі, каб мы іх не баяліся, а баяліся нейкіх іншых, з палоскамі, бо тыя карнікі. Калі такія прыходзілі ў вёску, усе адразу хаваліся ў лесе. Вось аднойчы і ў Олтуш прыйшлі такія карнікі і пачалі лавіць тых, хто трапляў пад руку. З маімі бацькамі па-суседску жыла сям’я, у якой была нямая дзяўчынка. Дык гэтыя карнікі прывязалі яе за ногі і цягнулі ў самы канец Олтуша, дзе пасля разам з іншымі жыхарамі Олтуша расстралялі. Тады абарвалася і жыццё маёй маці з братам. Пасля, калі немцы паехалі з вёскі, вяскоўцы самі пазбіралі мёртвых людзей і пахавалі іх у брацкай магіле, якую і зараз добра відаць на Олтушскіх могілках. Гэта ўсё вельмі страшна было: мы не мелі ежы, адзення, але самае галоўнае было зберагчы сваё жыццё і жыццё сваіх родных. А калі ў 1945 годзе мы даведаліся аб перамозе, то ўсе выходзілі на вуліцу, спявалі, плакалі, цалавалі адзін аднаго. У тыя хвіліны мы былі адной вялікай сям’ёй, у якой была агульная бяда, і вось, нарэшце, прыйшла агульная радасць”.
Ішоў час, людзі зноў вучыліся жыць мірным жыццём, без страху і стральбы. Варвара Піліпаўна была яшчэ маладой жанчынай, а таму і вырашыла, калі прапанавалі, зноў выйсці замуж. Да таго ж , і дачцэ, якой на той момант было 9 год, патрэбен быў бацька. Так і пачала яна зноў будаваць сваё жаночае шчасце. Другі муж быў добры, адразу ж прыняў дачку жанчыны як сваю і стаў ёй сапраўдным бацькам. Сама ж Варвара Піліпаўна была недастаткова адукаванай, бо за плячыма мела толькі адзін клас, але, нягледзячы на гэта, яе паважалі ў мясцовай гаспадарцы. Спачатку яна хадзіла ў брыгаду, а пасля была звеннявой па вырошчванні агародніны (у гаспадарцы вырошчвалі агуркі, памідоры і г.д.). “У нас у раёне была лепшая агародніна, — гаварыла жанчына, — мы нават не паспявалі ўбіраць усё. Таксама і дома была вялікая гаспадарка, таму працы хапала заўсёды, але скардзіцца на сваё жыццё не хачу. У мяне цудоўныя родныя людзі, якія даглядаюць за мною, дапамагаюць, а што яшчэ патрэбна ў старасці?”
Другі муж Варвары Піліпаўны памёр у 1998 годзе, з таго часу яна жыве адна. Але няма і дня, каб яе не наведалі. З ахвотай і ўсмешкай расказвала жанчына і пра маладосць сваю, пра тое, як адпачывалі. “Бывае, прыйдзеш з поля стомлены, але ўсё роўна спяшаешся на пасядзелкі, — успамінае жанчына. — Калі збіраліся вечарам, адразу ж забывалі пра тое, што стомленыя. Хлопцы прыносілі гармонік, і мы пускаліся ў скокі. Весела было, хоць і працавалі цяжка, але ў маладосці стома праходзіць хутка”.
Сёння Варвара Піліпаўна, здаецца, ні пра што не шкадуе. Радуецца таму, што ёсць, моліцца Богу і гаворыць, што ў жыцці патрэбна цаніць і берагчы кожную хвіліну. Бо жыццё ляціць хутка, а пасля ўспамінаецца, нібы сон, нібы і не было ўсяго жыцця. На маё пытанне, якую б параду Варвара Піліпаўна дала сучаснай моладзі, жанчына адказала: “Цаніць кожную хвіліну свайго жыцця і ні аб чым не шкадаваць!” На маю думку, добрая парада.


Анастасія Максімук.
На здымку: Варвара Піліпаўна Касцючык. Фота аўтара.

Голас часу. 2012. 18 ліпеня. С.3.

Сведения о фронтовиках – жителях д. Олтуш, вернувшихся с фронта домой

Советские войска 20 июля 1944 года освободили город Малориту. В результате Люблинско-Брестской операции, освобождением 28 июля 1944 года пограничного Бреста было завершено изгнание немецко-фашистских захватчиков с белорусской земли.

Малоритский район и после освобождения внёс свой посильный вклад в приближение полной победы над фашистской Германией. В ряды Советской Армии влилось более 3-х тысяч воинов – уроженцев нашего района, в том числе немало бывших партизан. Часть из них пополнили подразделения 70-й армии 1-го Белорусского фронта. Среди участников освобождения Белоруссии, сражавшихся с оккупантами на известных и безвестных рубежах, были воины-олтушцы. Среди них:

Абрамчук Спиридон Иванович, род. 1923 г. В годы войны – рядовой партизан отряда им. Жукова бригады им. Ленина. В СА – гвардии старший сержант-артиллерист. Медаль «За отвагу».

Котёл Паромон Андреевич, род. 1924 г. В годы войны – рядовой партизан отряда им. Жукова бригады им. Ленина. В СА – рядовой. Медали: «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина».

Наврось Николай Петрович, род. 1927 г. в годы войны – связной партизанского отряда им. Ворошилова бригады им. Ленина. В СА – сержант. После войны с 1951 по 1970 г. – зам. начальника Малоритского райузла связи, с 1970 г. – заведующий центральной сберегательной кассы. Орден Трудового Красного Знамени, медали: «За боевые заслуги», «За доблестный труд».

Олесик Александр Архипович, род. 1921 г. В годы войны – рядовой партизан отряда им. Жукова бригады им. Ленина. В СА – сержант. Медали: «За отвагу», «За боевые заслуги».

Мужественно сражались за свободу польского народа советские воины, и в их числе немало жителей деревни Олтуш. Среди них:

Абрамчук Андрей Тарасович, род. 1908 г. В СА – рядовой-сапёр. Медаль «За отвагу».

Бартошук Пётр Фёдорович, род. 1924 г.  В СА – рядовой-стрелок. Медали: «За боевые заслуги», «За отвагу», «За освобождение Варшавы».

Котёл Григорий Георгиевич, род. 1922 г.  В СА – рядовой – сапёр.

Кошепа Алексей Филиппович, род. 1907 г.  В СА – рядовой – стрелок.

Кошепа Григорий Артёмович, род.1911 г.  В СА – рядовой.

Мощик Евтихий Сазонович, род. 1910 г.  В СА – рядовой.

Оевич Сазон Семёнович, род.1908 г.  В СА – рядовой. Медаль «За отвагу».

Олесик Александр Архипович, род. 1921 г. В годы войны – рядовой партизанской бригады им. Ленина. В СА – сержант. Медали: «За отвагу», «за боевые заслуги».

Олесик Гаврил Фёдорович, род. 1910 г. В СА – рядовой-сапёр. Медали: «За отвагу», «за освобождение Варшавы».

Сымоник Николай Григорьевич, род. 1924 г. В СА - рядовой-стрелок.

Харик Георгий Иванович, род. 1912 г. В СА – рядовой-пулемётчик, был тяжело ранен. Медаль «За освобождение Варшавы».

Чуль Федот Григорьевич, род. 1915. В СА – рядовой.

Учреждённая в июне 1945 года медаль «За взятие Кенигсберга» была вручена всем участникам борьбы за столицу Восточной Пруссии, в том числе и воинам – жителям деревни Олтуш. Среди них:

Лемачко Мирон Никифорович, род. 1908 г. В СА – рядовой-артиллерист. Медаль «За взятие Кенигсберга».

За участие в берлинской битве, в боевых действиях на территории Германии многие наши земляки награждены орденами и медалями, в т.ч.  медалью «За взятие Берлина». Среди них:

Абрамчук Иван Афанасьевич, род. 1923 г. В СА – ефрейтор.

Горошук Алексей Яковлевич, род. 1924 г.  В СА – рядовой-артиллерист. Медали: «За отвагу», «За взятие Берлина».

Кашепа Кондрат Евтихиевич, род.1907 г. В СА – рядовой, был ранен. Медали: «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина».

Котёл Дмитрий Евстафьевич, род. 1925 г. В СА – сержант, командир отделения. Орден Красной Звезды, медали: «За отвагу», «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина». После войны – председатель колхоза «Первое Мая» (д.Радеж), председатель Хотиславского сельского Совета.

Котёл Иван Андреевич, род. 1910 г. В СА – рядовой, был ранен. Медали: «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина».

Кошепа Григорий Артёмович, род. 1911 г. В СА – рядовой.

Максимук Степан Васильевич, род. 1914 г. В СА – рядовой. Медаль «За взятие Берлина».

Назарук Григорий Андрианович, род. 1912 г. В СА – рядовой. Медали: «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина».

Олесик Филипп Трофимович, род. 1924 г. В СА – рядовой. Орден Славы 3-й степени, медали: «За отвагу», «За боевые заслуги».

Лемачко Георгий Алексеевич, род.1927 г. В СА – рядовой-стрелок. Медали: «За отвагу», «За боевые заслуги».

Чуль Леонтий Викентьевич, род.1921 г. В СА – рядовой-стрелок.

2 сентября 1945 года закончилась Вторая мировая война.

Авдеюк Афанасий Ефимович, род.1927 г., стал участником разгрома Квантунской армии. В СА – младший сержант. Медаль «За победу над Японией».

Список людей, погибших в годы Великой Отечественной войны по СПК «Олтуш»

Мирное население:

1.  Олесик Семён Нестерович                                                           

2.  Кошепа Иосиф Филиппович                                                         

3.  Кошепа Фёдор Михайлович                                                         

4.  Наврось Демьян Григорьевич                                                      

5.  Сымоник Григорий Васильевич                                                   

6.  Кошепа Ксения Трофимовна                                                        

7.  Кошепа Прасковья Григорьевна                                                  

8.  Наврось Доминика Исааковна                                                     

9.  Наврось Мария Демьяновна                                                        

10. Наврось Феодосия Нестеровна                                                  

11. Сымоник Василий Иванович                                                       

12. Сымоник Мелания Даниловна                                                    

13. Крень Иван Петрович                                                                   

14. Лемачко Михаил Яковлевич                                                        

15. Кошепа Степанида Михайловна

16. Чуль Василий Трофимович

17. Лемачко Александра Георгиевна

18. Наврось Харитина Захаровна

19. Олесик Степанида Якимовна

20. Кошепа Евдокия Акимовна

21. Олесик Николай Петрович

22. Харик Тимофей Иванович

23. Абрамчук Надежда Потаповна

24. Мелянчук Илларион Харитонович

25. Костючик Василий Иванович

26. Лемачко Павел Яковлевич

27. Мелянчук Меланья Михайловна

28. Мощик Прасковья Алексеевна

Партизаны

  1. Лемачко Степан Зиновьевич

  2. Пищик Иван Иссакович

  3. Авдеюк Иван Андреевич

  4. Чуль Григорий Тимофеевич

  5. На фронте

  6. Бабура Онуфрий Давыдович

  7. Лыщик Василий Иванович

  8. Мощик Фёдор Климович

  9. Мощик Дмитрий Климович

  10. Крень Николай Карпович

  11. Абрамчук Степан Якимович

  12. Абрамчук Иван Якимович

  13. Абрамчук Михаил Якимович

  14. Харик Фёдор Иванович

  15. Крень Анатолий Григорьевич

  16. Олесик Леонид Павлович                                                                   

  17. Крень Яков Гаврилович

  18. Лемачко Иван Максимович

  19. Чуль Яков Максимович

  20. Кошепа Семён Артёмович

  21. Кошепа Николай Ефимович

  22. Пищик Данил Иссакович

  23. Чуль Алексей Максимович

  24. Чуль Данил Максимович

  25. Абрамчук Александр Васильевич

  26. Чуль Григорий Трофимович

Шахрай Г.Я., библиотекарь Олтушской сельской библиотеки

bottom of page