top of page

Ветераны Великой Отечественной войны

ПА БАЯВОЙ ТРЫВОЗЕ

22 чэрвеня 1941 г. Нядзеля. Людзі адпачывалі пасля працоўнага тыдня. На досвітку, у 3.30, гітлераўская Германія без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Што адбывалася ў першыя дні вайны на тэрыторыі Маларытчыны? Гэтым зацікавілася пошукавая група “Следапыты”, якая існуе пры музеі “Спадчына” раённай гімназіі. У выніку карпатлівай працы былі знойдзены ўспаміны Івана Ткачэнкі, які на той час быў камісарам 75-й стралковай дывізіі.

image002.jpg

Іван Ткачэнка, былы камісар 75-й стралковай дывізіі.

Іван Сцяпанавіч пісаў:
- Напярэдадні вайны наша дывізія размяшчалася ў Маларыцкім і Дамачаўскім раёнах. Штаб знаходзіўся ў гарадскім пасёлку Маларыта.У суботу вечарам, 21 чэрвеня, ва ўсіх часцях і падраздзяленнях праводзілі, як звычайна, культурна-масавыя мерапрыемствы — чыталі лекцыі, дэманстравалі кінафільмы… А раніцай… Нечаканаму артылерыйскаму і мінамётнаму абстрэлу з-за Буга і бамбардзіроўцы з паветра была падвергнута ўся паласа абароны дывізіі і раёны размяшчэння яе часцей і падраздзяленняў. Асабліва жорсткаму агню былі падвергнуты войскі ў раёнах возера Рагознае і дарогі Дамачава — Чэрск.
Палкі дывізіі былі падняты па баявой трывозе ў той час, калі ўжо грымелі выбухі гармат і бомбаў, а фашысты з сіламі, якія пераважалі ў некалькі разоў нашы, пайшлі ў наступленне.

Штаб дывізіі ў гэты час перамясціўся на ўсход ад райцэнтра ў лес.115-ы стралковы полк нашай дывізіі быў выстаўлены насустрач ворагу на заходнюю ўскраіну вёскі Збураж і захапіў дарогу, якая вяла да возера Рагознае.Вораг ішоў калонамі ў поўны рост. Наперадзе рухаліся танкі з аўтаматчыкамі, потым пяхота і кавалерыя.Камандзір палка А. Лабанаў аддаў загад камандзіру палкавой артылерыі адкрыць агонь па танках ворага. Адразу загарэліся два танкі і адзін бранявік. Трэці танк трапіў на міннае поле і ўзляцеў у паветра.
Камандзір першага стралковага батальёна Ярышкін абараняў участак дарогі Збураж-Медна і вёў бой з фашыстамі. Байцы і камандзіры гэтага батальёна мужна адбівалі атакі праціўніка, праявілі адвагу і мужнасць.
Асабліва гераічна змагаліся байцы першай роты, якой камандаваў Кароўчанка. Калі вораг ужо ўкліняўся ў пярэдні край абароны, камандзір роты ўзняў байцоў і з крыкам «За Радзіму, наперад!» павёў байцоў у контратаку. Праціўнік не вытрымаў напору, спыніўся і залёг перад акопамі першага стралковага батальё­на. Патрыятычны заклік «Ні кроку назад!» знайшоў водгук ва ўсіх падраздзяленнях палка.

Бой ішоў да позняга вечара, і вораг адкаціўся назад. На полі бою праціўнік пакінуў 500 забітых. Спалена і падбіта 6 танкаў, 5 бронемашын, каля 20 аўтамашын і іншай баявой тэхнікі. Але нягледзячы на нашы баявыя поспехі, ворагу ўдалося адцясніць нашы падраздзяленні і авалодаць грунтавой дарогай, што вядзе на Гвозніцу, Збураж, Маларыту.
На другі дзень вайны часці дывізіі вялі ўпартыя баі з ворагам, але ж у сувязі з недахопам боепрыпасаў, вялікіх страт у тэхніцы і жывой сіле вымушаны адступіць да Маларыты. На пяты дзень пасля жорсткіх баёў дывізія была акружана ў раёне вёскі Макраны. Бой цягнуўся да сямі гадзін вечара 27 чэрвеня. Камандаванне дывізіі прыняло рашэнне з надыходам змроку выйсці з трохвугольніка дарог у накірунку Кобрына праз Ковельскую дарогу на злучэнне з войскамі сваёй 4-й арміі.
Для прарыву і выхаду ў раён возера Лукаўскае былі арганізаваны тры групы. План прарыву быў такі: камандзір дывізіі генерал Нядзвігін з групай павінен быў прарвацца праз Макраны. Я ўзначаліў адну з груп, якая ішла ў накірунку вёскі Лукава. Начальнік штаба дывізіі Мартыненка са сваёй групай рухаўся некалькі лявей.
У час прарыву мужна загінулі ў вёсцы Макраны капітан Люцін, інструктар палітаддзела Шаршнёў, цяжка паранены намеснік палітрука Мірычаў, палітрук Быкаў і іншыя.
Адступаючы на ўсход, байцы і камандзіры нашай дывізіі наносілі ворагу ўдар за ўдарам, вымотвалі яго сілы.

Мікалай НАВУМЧЫК.
Голас часу. 2013. 8 мая. С.3.

ТРОЙЧЫ НАРОДЖАНАЯ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ

Перад вачыма маларытчанкі, былой партызанкі Веры Завус­цінскай за амаль 86 гадоў жыцця многа чаго прайшло. Але адны падзеі прамільгнулі, як знічка, і забыліся, быццам бы іх і зусім не было. Другія – жалезам не выпаліш, з памяці іх ўжо нічым не сатрэш.  Сярод такіх – Вялікая Айчынная вайна. Нават мімалётныя ўспаміны пра яе пякельным агнём апаляюць душу і сэрца. Усё нутро да апошняй клетачкі. А на вочы самі па сабе  накатваюцца слёзы. Колькі часу прайшло, а заплюшчыць іх Вера Мікалаеўна,  і здаецца, што гэта было толькі ўчора. Чуюцца выбухі, страляніна, крыкі, енк, кулямётная чарга. Яе памяць на дзіва добра захавала ўсе дэталі і нюансы таго ліхалецця. І хочацца забыць многае, выкрасліць назаўжды, а не атрымліваецца. Фашысцкая навала,  як нявольніка, моцна трымае ў сваім палоне, не адпускае…

Да вайны Вера паспела закончыць 4 класы польскай школы і 7 – савецкай. Але вучылася ў вячэрняй, бо бацькі былі адносна багатымі. Яны ва ўласнасці мелі 25 га зямлі, 10 га лесу, 12 свіней, 6 кароў, 4 кані. Таму дзяўчыне даводзілася многа працаваць па гаспадарцы. На вучобу толькі і заставаўся цёмны час сутак. Але старалася, бо разумела: веды і ўменні за плячыма не носяць, у жыцці ўсё можа спатрэбіцца.
Пра пачатак вайны Вера даведалася ранкам 21 чэрвеня. Пра гэта сказаў бацька, які пачуў навіну на вуліцы. Панікі не было. Немцы ў іх в. Аўсто Івацэвіцкага раёна з’явіліся на наступны дзень. Нянавісць да захопнікаў і ўсведамленне трагізму становішча прыйшло да 17-гадовай дзяўчыны ў жніўні 1941 г. Неяк фашысты сагналі ўсіх жыхароў вёскі капаць акопы. На матацыкле побач праязджаў немец. Ён спыніўся, узяў у рукі тоўсты бярозавы кій і проста так, каб павесяліць сябе, стаў збіваць мужчын. Ніхто

image004.jpg

Партызанка Вера Мікалаеўна Завусцінская.

нічога зрабіць не мог, бо побач былі  наглядчыкі з аўтаматамі. Гэты выпадак пакінуў у юнай душы свой страшны след, рэзка змяніў яе светапогляд.
…Чэрвень 1942 г. У вёсцы, дзе жылі Завусцінскія, з’явілася 5 мужчын-расіян. Яны сталі агітаваць Веру быць у іх за  сувязную. Асабліва шчыраваў Аляксей Грушаеў, які вельмі сімпатызаваў дзяўчыне. Гэтае пачуццё было ўзаемным. Завусцінская нават падарыла хлопцу па яго просьбе сваю фотакартку, якую ён заўжды насіў ў кішэні гімнасцёркі ля сэрца. Вера, паддаўшыся ўгаворам, згадзілася. Неўзабаве атрымала заданне. Каб яго выканаць, трэба было 7 км ісці пешшу ў Івацэвічы. У горадзе дзяўчына ўбачыла жудасны малюнак: на шыбеніцы віселі хлопцы. Ад гэтага стала вельмі дрэнна, і яна падалася назад, не выканаўшы таго, дзеля чаго сюды  прыйшла. Праз некалькі дзён пасля гэтага Аляксей з сябрамі пайшоў на заданне. Па дарозе яны натрапілі на засаду. Юнака не стала. Швагерка  ад аднаго паліцая даведалася (ён прагаварыўся),  што ў гімнасцёрцы забітага знайшлі фотаздымак Веры. “Хай рыхтуецца, – сказаў той, – прыйдуць заўтра і па яе. Будзе разам з любым навек”. Дома заставацца больш ні хвіліны нельга было. Партызаны вечарам таго ж дня прыехалі і забралі Завусцінскую да сябе. Было гэта ў жніўні 1942. Група, дзе апынулася Вера, налічвала 20 чалавек,  з іх толькі трое дзяўчат. Хутка яна ра­зам з іншымі ўлілася ў партызанскі атрад “Савецкая Бе­ларусія” брыгады імя Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. Пачалося зусім новае жыццё. Партызаніла Вера Мікалаеўна  аж да ліпеня 1944 г. на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. За два гады выдатна навучылася ездзіць вярхом на кані, страляць з пісталета, вінтоўкі, аўтамата і кулямёта. Але найбольш ёй падабаўся карабін, які быў заўжды пры сабе.
- Я любіла рызыку, – успамінае Вера Завусцінская, – таму часта сама прасілася на заданне. Варыць, смажыць – гэта было не для мяне. Вось дай мне пастраляць!..  Заўжды чамусьці хацела быць там, дзе цяжэй, небяспечней. Здавалася, што з даручаным найлепш магу справіцца толькі я. Спалі ў зямлянках, недаядалі. І былі здаровымі.
- Што, так нічым і не хварэлі за гады вайны? – цікаўлюся я.
- Не! – усміхаецца Вера Мікалаеўна. – Былі загартаванымі. Праўда, адзін раз на тыф амаль месяц вельмі цяжка хварэла. Думала, што не выжыву.  А так больш нічым. А яшчэ дапамагала ва ўсім сапраўдная дружба, узаемадапамога і павага адзін да аднаго. Апошняю скарынкаю дзяліліся з сябрамі. У нас не існавала ніякай зайздрасці. Была толькі адна мэта: разграміць ненавіснага ворага і хутчэй вярнуцца да мірнай і стваральнай працы. Сярод нечалавечых умоў існавання так хацелася быць каханай і кахаць.
Быў у жыцці Веры Мікалаеўны Завусцінскай і яшчэ адзін выпадак, калі яна знаходзілася на валасок ад смерці.
- Неяк наша група атрымала заданне ўзарваць фашысцкі эшалон, – успамінае Вера Мікалаеўна. – Паблізу аднаго з хутароў мы былі ў засадзе. Хлопцы заўважылі, што ў наш бок ідзе паранены немец з забінтаваным правым вокам. У пілотцы ён нёс яйкі. Мужчыны вырашылі яго застрэліць. Я была супраць гэтага і чамусьці стала прасіць адпусціць салдата. Аргументавала тым, што калі нават і заб’ем аднаго захопніка, то вайна на гэтым не скончыцца. З ворагам трэба ваяваць на полі бою. Я добра запомніла яго збялелы твар. Немца адпусцілі. Пасля таго, як узарвалі эшалон з тэхнікай і салдатамі, мы аб’ядналіся  яшчэ з адной такой жа, як наша, групай. Сталі разам (12 чалавек) прабірацца ў атрад. Але немцы хутка акружылі месца аперацыі. Пачалася аблава. Разумелі: шанцаў выжыць зусім мала. Вырашылі прарывацца, каб нас жывымі не маглі ўзяць фашысты. Для гэтага неабходна неяк неўпрыкмет перабрацца праз чыгуначны насып, які добра ахоўвалі захопнікі. Выбралі месца, дзе бліжэй да чыгункі падступаюць кусты і высокая трава. Вартавы, праходзячы міма, заўважыў нас. Ён наставіў у наш бок аўтамат. Мой позірк і яго на нейкі момант сустрэліся. Я ўскрыкнула: гэта быў той самы немец, якога мы пакінулі ў жывых некалькі гадзін назад. Мы ўсміхнуліся адзін аднаму. Нямецкі салдат азірнуўся па баках і паказаў рукою,  каб мы па аднаму хутка перабіраліся праз чыгунку.
Я часта думаю пра гэтае здарэнне, аналізую. А некалькі год назад узнікла думка напісаць ліст у праграму “Чакай  мяне”, каб знайсці таго чалавека, немца (калі ён яшчэ жывы), што падарыў мне жыццё. Як склаўся яго лёс? Ці вярнуўся дадому?
- Вера Мікалаеўна, а што на вайне самым страшным было для вас?
- Смерць блізкіх людзей. Асабліва, калі яны паміраюць на тваіх руках, і ты ўсведамляеш, што нічым ужо дапамагчы не можаш. Партызанам у апошнія хвіліны зямнога жыцця не хапала простай чалавечай ласкі і добрага, шчырага слова. Многія цяжкапараненыя прасілі перад смерцю, каб я  паклала ім пад галаву сваю руку. І яны закрывалі вочы,  супакойваліся. Іх твары ў такія моманты свяціліся нейкім незвычайным святлом і радасцю. З усмешкаю на вуснах салдаты пакідалі гэты свет…

Мікалай Навумчык.

Голас часу. 2010. 17 сакавіка. С.4. 

“НАШУ ВЁСКУ СПАЛІЛІ…”

9 Мая… Свята… Радасць… Але ці разумеюць людзі сёння, што стаіць за гэтымі словамі? Боль… Пакуты… Страты… Слёзы… Людское жыццё…
На жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш людзей, якія памятаюць вайну і могуць расказаць, што адбывалася тады на нашай зямлі.

image006.jpg

Карп Еўдакімавіч Пархамук разам з

жонкай Вольгай Іосіфаўнай.

Карп Еўдакімавіч Пархамук, што з вёскі Зеляніца, у свае 87 год памятае той жудасны час дакладна і ўспамінаць без слёз яго не можа. Ды гэта і зразумела, рана тая не загоіцца ніколі, боль той і дагэтуль не пакінуў сэрца.
Нарадзіўся Карп Еўдакімавіч у вёсцы Арэхава ў 1926 годзе. У сям’і, акрамя яго, было яшчэ трое дзяцей. У той час Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы, таму і ў школу тры гады хадзіў менавіта польскую. А вось у савецкую пасля не пайшоў – саромеўся, што вялікі ўжо вучыцца. Кожная сям’я тады працавала сама на сябе, таму з маленькага працавалі і дзеці. Бацькі Карпа Еўдакімавіча таксама не сядзелі без справы. У сям’і было 18 гектараў зямлі, 10 кароў, 30 авечак, і

ўсё гэта патрабавала гаспадарскага догляду. Як расказваў Карп Еўдакімавіч, з ранку да вечара тады працавалі. Малыя дзеці пасвілі кароў, старэйшыя больш складаную працу рабілі, але кожны меў свой абавязак.
… 15-гадовы падлетак Карп, што пачалася вайна, зразумеў адразу. Над галавою ляталі нейкія дзіўныя, шумныя, вялізных памераў птушкі. Людзі перагаворваліся, не ведалі, што рабіць, але кожны дакладна разумеў, што прыйшла бяда. Расказваючы пра вайну, Карп Еўдакімавіч плакаў. Мужчына, які на сваім жыццёвым шляху бачыў многае, не мог стрымаць слёз, слёз болю.
- Гэта быў вельмі страшны час. Не дай Божа, каб некалі такое паўтарылася, – са слязамі на вачах гаварыў мужчына, – бо няма нічога страшней, чым вайна. Калі немцы даведваліся, што да некага ў хату прыходзяць партызаны, то ўсю сям’ю расстрэльвалі. Каму шанцавала, то тыя паспявалі схавацца ў лесе. У лес яны не хадзілі – баяліся. Таму гэта быў адзіны наш паратунак. Яшчэ вельмі добра памятаю той момант, калі ў вёску прыехалі немцы, сабралі ўсіх жыхароў і пачалі выклікаць па спісу. Не­дзе 15 чалавек выклікалі і расстралялі на нашых вачах. Там былі нават малыя дзеці, а ў чым жа яны вінаватыя? Што яны зрабілі? Гэта жудасна. А пасля і ўвогуле здарылася вялікае ліха – нашу вёску спалілі, не засталося ні адной хаты. Нават царкву не пашкадавалі. Для лю­дзей гэта было гора. Усім нам не было, дзе жыць. Хто на хутары свае вяртаўся, хто зямлянкі будаваў, хто як. А мы сталі жыць у Дрочаве ў будынку школы. У армію мяне прызвалі толькі ў пачатку 1945 года, таму што раней я хварэў на тыф. Спачатку нас прывезлі ў Бабруйск, дзе рыхтавалі на фронт. Пасля пераправілі ў Лат­вію, куды мы прыехалі менавіта 9 мая, таму на фронт нас ужо не адпраўлялі.
З Латвіі малады хлопец Карп трапіў ў Брэст. Там правяралі людзей, якія вярталіся з Германіі. Хлопец увесь час хацеў хоць хвілінку пабыць дома, але не ведаў, што родных ён пабачыць яшчэ не хутка.
- З Брэста нас адправілі ў Маскву на “Цёплы стан”, гэта так аэрадром называўся, – расказваў Карп Еўдакімавіч, – там мы абслугоўвалі самалёты. А калі ў 1949 годзе пачалася вайна ў Карэі, то ўсю нашу дывізію пераправілі ў Кітай. Доўга ў эшалонах мы ехалі. Страшна было вельмі, бо нават не ведалі, куды нас вязуць. У Кітаі нас апранулі ў кітайскую форму, сталі мы ўжо там абслугоўваць самалёты. Увесь час мне хацелася дадому. Усё думаў, як там мая сям’я. У 1952 годзе вярнуўся дадому, пабачыў сям’ю, родную зямельку, бо на працягу сямі год усё гэта я бачыў толькі ў сне. У мірны час пачалося новае жыццё. Патрэбна было будавацца, завесці гаспадарку, стварыць сям’ю. Так, у 1954 годзе я ажаніўся. Жонка мая, Вольга Іосіфаўна, таксама з Арэхава, але сталі мы жыць у Зеляніцы. З цягам часу нарадзілася ў нас 4 дзетак. А сёння ўжо маем 9 унукаў і 9 праўнукаў.
Усё жыццё Карп Еўдакімавіч і Вольга Іосіфаўна працуюць на зямлі. Калі стварыўся калгас, то ў ліку першых запісаліся ў яго. Карп Еўдакімавіч працаваў на гусенічным трактары, а Вольга Іосіфаўна – у паляводстве. Як успамінае сямейная пара, зарплату грашыма не плацілі, давалі крыху зерня альбо бульбы. Усю працу і ў калгасе, і дома рабілі ўручную, бо не было ніякай тэхнікі. Але ніхто тады не скардзіўся, не плакаўся, бо ведалі, што самае страшнае ўжо перажылі.
- Усё ў жыцці можна пераадолець, перамагчы, толькі б вайны не было, бо гэта страшна. Я нават і словамі не магу ўсё выказаць, як было страшна, але, дзякуй Богу, наш народ выстаяў, не зламаўся, і мы перамаглі. Гэта такое для ўсіх нас было шчасце, што ўсе плакалі, – успамінае Карп Еўдакімавіч, – галоўнае – гэта мір, мірнае жыццё, калі кожны дзень можна прачынацца і не хвалявацца за сваё жыццё і жыццё сваіх родных. Калі можна атрымліваць асалоду ад таго, як спяваюць птушкі, як ідзе дождж, свеціць сонейка. Паверце, гэта шчасце, і яго патрэбна цаніць, бо ніхто не ведае, што нас чакае заўтра.
Слухаючы Карпа Еўда­кімавіча, усё глядзела ў яго вочы, і ўвесь час яны былі напоўненыя слязьмі. Нібы ў рэчцы вады, іх станавілася то больш, то менш. А яшчэ мяне ўразілі рукі гэтага пажылога чалавека. Яны такія вялікія, напрацаваныя, з мазалямі, што лішні раз пацвярджае: яны не баяліся ніякай работы.
Пагутарыўшы з Карпам Еўдакімавічам, падзякавала яму. А ён разгублена спытаў, за што. Дзякуй за тое, што змагаліся, за тое, што дажылі і расказалі аб тым жудасным часе. Дзякуй за слёзы, непадманныя эмоцыі. Дзякуй за мір!

Анастасія Пархамук.

Голас часу. 2013. 8 мая. С.3. 

АПТЫМІСТЫЧНЫ ВЕТЭРАН

Іван Астапук у Лукаўскім сельсавеце – адзіны ўжо ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыве ён у в. Высокае і гэтымі днямі адзначыў сваё 90-годдзе. Што і казаць, значны жыццёвы адрэзак. Але і сёння ветэран добра памятае падзеі ваеннага часу, нібы ўсё было ўчора.

image007.jpg
image009.jpg

Іван Астапук з в. Высокае

прымае віншаванні з нагоды юбілею.

Маладым хлопцам у студзені 1944 г. стаў партызанам атрада імя Літвінава брыгады імя Флегантава. З набліжэннем фронту партызаны злучыліся з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі – тады Іван Аляксандравіч быў залічаны ў 222-гі запасны полк, накіраваны ў дзеючую армію – 93-ці стралковы полк 160-й дывізіі 70-й арміі І Беларускага фронту. Пасля вызвалення Маларытчыны дывізія ішла з баямі на захад, на Варшаву. 13 жніўня 1944 г. быў паранены, месяц лячыўся ў шпіталі. Пасля папраўкі трапіў у 1-ю танкавую армію, 20-ю гвардзейскую механізаваную брыгаду.
Іван Аляксандравіч прымаў удзел у вызваленні вязняў канцэнтрацыйнага лагера “Асвенцым”, гарадоў Познань, Гданьск, дзе і застала яго капітуляцыя фашысцкай арміі.
Але не адразу давялося вярнуцца на Радзіму. Служба працягвалася аж да 1949 года ў розных германскіх гарадах, дзе вайсковыя падраздзяленні дапамагалі наладж­ваць мірнае

жыццё нямецкага народа. У чэрвені таго ж года Іван Астапук вярнуўся на радзіму. З Маларыты да роднай вёскі ішоў пешшу, а нібы на крылах ляцеў.
…Былы салдат нетаропка паказвае фотаздымкі, расказвае пра сваё жыццё. На лацканах пінжака – ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, ваенныя медалі.
Непрыкметна размова пераключаецца на мірнае жыццё. Праходзіла яно ў родным Высокім. Працавалі, адбудоўвалі жыллё. Ажаніўся з дзяўчынай з суседняй вёскі. Разам са сваёй Хрысцінай Данілаўнай выгадавалі 2 сыноў і 2 дачок. Маюць 6 унукаў і 9 праўнукаў. Яны не забываюць іх, наведваюць, радуюць поспехамі ў вучобе і жыцці.
32 гады адпрацаваў Іван Аляксандравіч у Высокаўскай школе. Выкладаў фізкультуру, працоўнае навучанне, гісторыю. Няма ўжо школы, разляцеліся па розных мясцінах яе вучні. Толькі здымкі выпускнікоў сведчаць пра тое, што шматлюднай была вёска Высокае, што тут атрымалі пуцёўку ў жыццё знакамітыя людзі.
У такія цёплыя хвіліны зносін нічога іншага не прыходзіць на розум, як пажадаць Івану Аляксандравічу, яго сям’і ўсяго самага найлепшага. З гэтай нагоды і завіталі ў хату ветэрана, што на ўскрайку Высокага, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Генадзь Германюк, старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі Тамара Бурштын, старшыня ветэранскай арганізацыі педагогаў Соф’я Якубчык, аўтар гэтых радкоў, а таксама старшыня і кіраўнік спраў Лукаўскага сельвыканкама Алена Марук і Таццяна Гардзіенка. Вядома ж, уручылі падарункі і сфатаграфаваліся. Сам жа юбіляр казаў, што адчувае сябе добра, нібы яму 18 гадоў!

Уладзімір БОЙКА, старшыня раённага савета ветэранаў.

Голас часу. 2015. 21 лютага. С. 4.

ПРАЯВІЎ МУЖНАСЦЬ, СМЕЛАСЦЬ, ГЕРАІЗМ…

Сямён Борсук нарадзіўся ў 1923 г. у в. Замшаны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Фрунзе (брыгада імя Сталіна), затым атрымаў званне сяржанта, стаў памочнікам камандзіра ўзвода 160-й стралковай дывізіі. На вайне быў паранены. За праяўленныя мужнасць, смеласць і гераізм узнагаро­джаны ордэнам Славы ІІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі: “За адвагу”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За ўзяцце Берліна”.

Сямён Сямёнавіч успамінаў:
- З атрада імя Фрунзе Брэсцкага злучэння ў красавіку 1944г. мяне і землякоў-партызан Васіля Жлукту,Івана Дварака і Івана Бурштына накіравалі на па­паўненне роты разведчыкаў 160-й стралковай дывізіі. Мы рых­таваліся да вызвалення Маларытчыны. У 4 гадзіны 17 ліпеня 1944 г. войскі 70-й арміі, куды ўваходзіла наша дывізія, перайшлі ў наступленне. Пасля фарсіравання Прыпяці пад гул артылерыйскай кананады мы ўварваліся ў траншэі праціўніка, захапілі іх. У першы ж дзень было ўзята многа палонных і сцяг 48-га пяхотнага палка праціўніка. На другі дзень мы выйшлі на тэрыторыю Лукаўскага сельсавета. Камандзір роты старшы лейтэнант Ткачэнка паставіў перад намі баявую задачу: выбіць з Борак ворага і забяспечыць фланг перадавога 1293-га палка. У ліку адабраных 14 разведчыкаў былі і мы, маларыцкія партызаны. Не

image011.jpg

Сямён Борсук

паспеў камандзір паставіць задачу, як наперад кінуліся 14 адважных. Першым імчаўся наш камандзір Ткачэнка, а побач з ім Скрылёў, Крываногаў… Некалькі чалавек пайшлі ў абход, каб адрэзаць гітлераўцаў з тылу.
Фашысты замітусіліся ў разгубленасці, але ў палон не здаваліся. Яны амаль ва ўпор пачалі весці агонь. Куляй нямецкага снайпера быў забіты камандзір Ткачэнка, паранены Скрылёў. Завязалася перастрэлка. Мы вымушаны былі злезці з коней і весці агонь лежачы. Трапным выстралам быў зняты снайпер-карэкціроўшчык, які выклікаў агонь гармат з Макран. Наша артылерыя таксама адкрыла агонь.
У гэты час з другога боку фашыстаў цясніла наша пяхота. Вораг супраціўляўся. Прыкрываючы адход раненага Скрылёва, я быў паранены ў нагу. Выкарыстаўшы апошнія патроны, пад прыкрыццём агню сваіх таварышаў адпоўз ва ўкрыццё, дзе ўбачыў забітага радавога Батыра. У яго таксама былі расстраляны ўсе патроны. У гэты ж час перайшла ў наступленне наша пяхота. Фашысты адступілі.
Мы адплацілі фашыстам за смерць нашых таварышаў. Цаной уласнага жыцця разведчыкі праклалі дарогу на Маларыту, Замшаны, Буг. 20 ліпеня наша дывізія вызваліла вёскі Замшаны, Макраны, Маларыту, а 21 ліпеня пасля працяглага бою за Брадзяцін і Гвозніцу авалодала Медна. На наступны дзень полк фарсіраваў Буг.
Пасля ўпартых баёў, адбіваючы контратакі ворага, наша дывізія разам з іншымі часцямі І Беларускага фронту вызваляла Брэст, а затым ўзяла кірунак на Варшаву, Берлін, дзе і закончыла свой баявы шлях.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Голас часу. 2015. 25 сакавіка. С.3.

image013.jpg

У самым цэнтры аграгарадка “Лукаўскі” знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваны 12 мірных жыхароў і савецкі воін, якія ў ліпені 1942 года былі расстраляны фашыстамі. На магіле ўстаноўлены сціплы абеліск, на мемарыяльнай дошцы якога імёны загінуўшых.
Што ж здарылася ў той ліпеньскі дзень 1942 года?

Успамінае 89-гадовая жыхарка Лукава Вера Васільеўна Шышук:- Мы жылі на хутары. Тады мне было 16 гадоў. У тую раніцу мой бацька Васіль Навумавіч Стасюк выйшаў на вуліцу і пачуў цыгарэтны пах. Ён зразумеў, што гэта ідуць

немцы і будзе штосьці нядобрае. Адразу бацька пайшоў да свайго брата Назара, хутар якога быў непадалёку, і параіў яму хутчэй уцякаць, таму што брат да вайны быў актывістам сельскага Савета.Сам жа вярнуўся дамоў. Назар з жонкай Марыяй адразу пакінулі хутар. Бацька выгнаў з хлява кароў, авечак, сказаў мне і майму малодшаму брату Васілю, каб мы адагналі жывёлін ад хутара і глядзелі за імі. Мы паслухаліся. Я пасвіла кароў, а брат непадалёку – авечак. Неўзабаве я ўбачыла,

image015.jpg

што ад хутара ў наш бок ідзе мая маці Фядосся Цімафееўна, але яе аклікнуў бацька і яна вярнулася назад. Праз некаторы час на хутары з’явіліся немцы. Яны схапілі бацькоў і прывязалі вяроўкамі да машыны, якая накіравалася ў бок вёскі. Я бачыла, як прывязаныя бацькі беглі за машынай. Мой брат, які быў бліжэй да хутара, пабег за імі. Потым ён расказаў мне, што яму ўдалося дагнаць машыну, але немцы пачалі адганяць яго ад бацькоў, а калі ён не паслухаў, то адзін з немцаў некалькі разоў стукнуў яго з крыкам “кляйнэ швайн”. Пасля гэтага ён перастаў бегчы за машынай. Брат яшчэ бачыў, што калі бацькі зусім знясілелі і пападалі, машына цягнула іх на вяроўцы па дарозе. Потым я таксама пабегла ў вёску, але калі прыбегла, то жывымі сваіх бацькоў ужо не застала. Яны ляжалі тварам уніз з прастрэленымі ў патыліцы галовамі. Я павярнула маці тварам уверх, дастала хустку, што віднелася ў яе з-за пазухі, і павязала ёй на галаву. Побач ляжалі яшчэ некалькі расстраляных людзей.За што былі забіты мае бацькі? З партызанамі ніякіх адносін у іх не было. Праўда, раней, калі стараста (солтыс) вёскі хацеў забраць у нас каня, то бацька сказаў яму: “Што мне без каня застаецца рабіць? Хіба што ісці ў лес?” Напэўна, гэта і з’явілася нагодай для жорсткай помсты.У той дзень ад рук карнікаў загінулі Назар Астапавіч Чырук і амаль уся яго сям’я: жонка Марыя Георгіеўна і дзеці Кацярына, Сцяпан, Васіль, Андрэй і Мікалай, 19, 10, 7, 6, і 4 гадоў адпаведна. Фашысты прыйшлі на хутар, які знаходзіўся недалёка ад вёскі, і расстралялі сям’ю ў сваім двары. Выратавацца ўдалося толькі 13-гадовай Харытыне, якая

Вера Васільеўна Шышук

image017.jpg

Мікалай Іосіфавіч Максімук

паспела ўцячы і схавацца ў ляску непадалёку. Астанкі загінуўшых былі перанесены ў брацкую магілу ў вёсцы толькі ў 1961 годзе, калі на магіле быў устаноўлены абеліск.
Тады былі расстраляны таксама Васіль Савіч Чырук, Аляксей Тарасавіч Алесіюк, Наталля Іванаўна Алесіюк. Усе яны сталі нявіннымі ахвярамі фашыстаў.
Якаў Паўлоўскі, масквіч, быў савецкім воінам, які трапіў у палон да немцаў у пачатку вайны і з якога яму ўдалося ўцячы. Ён быў схоплены на адным з хутароў, дзе хаваўся ад немцаў, і расстраляны разам з мясцовымі жыхарамі.
Мікалай Іосіфавіч Максімук, жыхар Лукава (1932 года нараджэння), расказаў наступнае:
- Наша сям’я жыла на хутары Закарчага, што непадалёк ад вёскі Лукава. Мой бацька Іосіф Зосімавіч меў сувязь з партызанамі, якія часам наведвалі наш хутар. Напярэдадні надвячоркам бацька з сябрам Іванам Шышуком пайшлі на возера на рыбалку. У асноўным у сеткі траплялі сомікі, і рыбы станавілася ўсё больш. Але ў той вечар каля берага разгуляліся ляшчы, якіх сеткамі злавіць было немагчыма. Для гэтага мясцовыя рыбакі выкарыстоўвалі спецыяльныя вялікія восці. Такія восці былі ў солтыса, які жыў непадалёк ад возера. Бацька вырашыў пайсці да яго і папрасіць гэтую прыладу. Калі ён падышоў да дома старасты, то праз адчыненыя дзверы пачуў размову гаспадара і бургамістра (таксама жыхара Лукава). Яны гаварылі пра тое, каго заўтра немцы павінны расстраляць. Ён пачуў сваё імя і імя брата Дзмітрыя, які да вайны быў актывістам сельскага Савета. Папярэдзіўшы брата, бацька вярнуўся на возера, дзе яго чакаў напарнік. Ён расказаў яму ўсё, што пачуў. Хутка схаваўшы злоўленую рыбу, Іван Шышук вярнуўся дадому, а бацька пайшоў у лес, да якога было каля кіламетра.
Апынуўшыся ў лесе, ён далей не пайшоў, а стаў чакаць. Раніцай з боку вёскі пачуўся гул машын, які нарастаў, і бацька зразумеў, што гэта немцы. Яны акружалі вёску і прылеглыя хутары. Бліжэй да поўдня бацька вырашыў даведацца, што адбываецца на яго хутары. Ён асцярожна прабіраўся бліжэй да дому. Тады ў гэтай мясцовасці раслі вялікія дубы. Ён залез на адзін з іх і з вышыні ўбачыў, што на хутары і навокал немцы. І тут яго заўважыў адзін з немцаў, які пачаў страляць з аўтамата па ім. Бацька хутка злез з дрэва і паўзком пачаў прабірацца ў бок лесу. На шляху аказалася поле са збажыной, і ён папоўз. Раптам пачуўся блізкі брэх сабакі, і бацька зразумеў, што яго шукаюць ужо. Але сабака не ўзяў след, і немцы, гучна размаўляючы, прайшлі міма. Дзень быў вельмі спякотны. Хутка бацька быў зноў у лесе і таму застаўся жывым. Потым ён не раз падрабязна пра гэта расказваў.
У нашай сям’і было шэсць чалавек: бацька, маці і чацвёра дзяцей. Старэйшай Ірыне было 13 гадоў, мне – 10, Ганне – 7, а самаму малому – Івану – каля 1,5 года. Калі карнікі прыйшлі на наш хутар, я пасвіў непадалёку кароў. Хутка да мяне падышлі некалькі паліцаяў, якія размаўлялі на ўкраінскай мове. Яны спыталі, ці ведаю я, дзе цяпер мой бацька і ці прыходзяць да нас партызаны. Я адказаў, што ён пайшоў вечарам на рыбалку, а больш нічога не ведаю. Паліцаі далі мне некалькі цукерак і патрабавалі расказаць усё, што я ведаю. Але я толькі паўтараў адно і тое ж. Тады яны мяне сталі біць, а потым загадалі ісці ў хату. У гэты час другія паліцаі і немцы дапытвалі пра бацьку маю маці, якая таксама гаварыла тое самае. Адзін з немцаў пачаў біць яе нагамі ў жывот і па галаве. Малое дзіця плакала. Тады немец ударыў яго пісталетам па галаве, з якой пайшла кроў (праз некалькі дзён хлопчык памёр). Сястру Ірыну паліцаі некалькі разоў вадзілі да возера, дзе былі рыбакі, каб яна паказала бацьку.
Чаму нас тады не расстралялі, мы даведаліся пазней. Аказваецца, стараста папрасіў карнікаў сям’ю не чапаць, бо баяўся, што бацька яму за гэта адпомсціць.
70-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі – вялікая дата для кожнага з нас. І пакуль жыве памяць пра гэтую вайну, самую крывавую ў гісторыі чалавецтва, памяць пра тых, хто загінуў у жорсткай барацьбе з ворагам, і тых, бязвінна забітых і па-зверску закатаваных. Жыве і надзея. Надзея на тое, што падобнае больш не паўторыцца. Ніколі.

Мікалай БАЛІЦЭВІЧ, настаўнік Лукаўскай сярэдняй школы.
Голас часу. 2015. 8 красавіка. С.5.

ТРАГЕДЫЯ З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Уладзімір Шапула нарадзіўся ў 1904 годзе ў Маларыце. Тут прайшло яго дзяцінства. Калі юнак вырас, уладкаваўся на працу на лесапільны завод. Прадпрыемства тады працавала 10 месяцаў у год, а рабочых налічвалася ад 10 да 20 чалавек. Рабочым Маларыцкай лесапільні Уладзімір Сцяпанавіч і сустрэў Вялікую Айчынную вайну.

image019.jpg

Марыя Уладзіміраўна Мірчук жыве памяццю пра свайго бацьку

З першых яе дзён быў у ліку абаронцаў роднай зямлі. Таму стаў адным з ініцыятараў стварэння антыфашысцкай арганізацыі ў Маларыце. Сваю дзейнасць яна пачала 1 жніўня 1941 г. У верасні кіраўніцтвам арганізацыі прымаецца рашэнне аб прыцягненні новых членаў у яе рады з ліку мясцовых жыхароў і арганізацыі падпольных троек. Гэтае рашэнне сыграла вялікую ролю ў агітацыі і дыверсійнай рабоце. Кожны кіраўнік тройкі меў спецыяльнае заданне на пэўнай тэрыторыі. Аднак дзейнічаць неабходна было асцярожна і абачліва. У поўнай канспірацыі праводзіў дыверсіі і Уладзімір Шапула. Да прыкладу, у маі 1942 г. Уладзімір Сцяпанавіч узарваў на чыгунцы Брэст-Ковель эшалон самаробнай мінай. Гэтым самым ён пашкодзіў паравоз і затрымаў рух на 3 гадзіны.
- Бацька планаваў і яшчэ актыўна “шкодзіць” фашыстам, – кажа Марыя Мірчук, дачка Уладзіміра Шапулы. – Аднак усё атрымалася інакш.

Сям’я Уладзіміра Сцяпанавіча і Васілісы Гардзееўны тады жыла ў Маларыце на вуліцы Камсамольскай. Дом быў свой, але недабудаваны: вайна перашкодзіла давесці яго да ладу.

- Бацька пастаянна трымаў сувязь з партызанамі, – успамінае Марыя Уладзіміраўна.- Яны таемна збіраліся на вуліцы Ткачэнкі, абмяркоўвалі планы сваіх сумесных дзеянняў. Але нехта данёс на бацьку ў нямецкую камендатуру. Я да гэтага часу памятаю той дзень, калі за ім прыйшлі.
Быў цудоўны чэрвеньскі дзень. Солтыс адправіў маці разам з іншымі жанчынамі капаць акопы. Марыя Мірчук разам са сваёй старэйшай сястрой Верай вырашылі схадзіць у чарніцы. Калі дзяўчаты вярнуліся з поўнымі кошыкамі ягад дадому, бацька яшчэ быў дома. Ён пахваліў Марыю і Веру за стараннасць. Яны

image021.jpg

Уладзімір Шапула (другі справа), яго жонка Васіліса Гардзееўна (другая злева), іх дзеці Марыя Мірчук (сядзіць у цэнтры) і Вера (стаіць у цэнтры).

разгаварыліся. Бацька падзяліўся планамі на будучае. Пасля заканчэння вайны ў першую чаргу ён думаў дабудаваць дом, правесці да яго ваду. А яшчэ планаваў летам хадзіць на ўзгорак, які знаходзіцца за пасёлкам, выграваць у цёплым пяску хворыя ногі. Было ва Уладзіміра Шапулы шмат і іншых задумак. Бацька смяяўся, жартаваў, абдымаў і цалаваў сваіх дзяўчатак.
- У гэты момант на веласіпедзе да нашага дома пад’ехаў з аўтаматам паліцай, з нашых, мясцовых, – кажа Марыя Уладзіміраўна. – Хоць мне тады і было толькі 9 гадоў, але адразу адчула нешта нядобрае. Сэрца моцна закалацілася ў грудзях. Здраднік загадаў бацьку тэрмінова ісці з ім, не дазволіў нават зайсці ў хату і абуцца. Мы глядзелі ўслед, моцна плакалі. Неўзабаве вярнулася маці. Мы ёй падрабязна расказалі, што здарылася.
Васіліса Гардзееўна кінулася да солтыса за дапамогай. Аднак ён нічога зрабіць не змог. Уладзімір Шапула апынуўся ў так званым гета, якое знаходзілася на вуліцы Несенюка ў райцэнтры. Пад яго было вы­дзелена амаль 50 дамоў, жыхары якіх былі выселены. Гэты ўчастак немцы абнеслі калючым дротам, вакол яго паставілі кругласутачную ўзброеную ахову. Там апынуліся і іншыя маларытчане, якія былі звязаны з партызанамі ці ім дапамагалі.
- Як толькі маці пра гэта даведалася, яна кінулася туды. У мясцовых паліцаяў слёзна прасіла, каб бацьку адпусцілі, але безвынікова. На Несенюка арыштантаў пратрымалі некалькі сутак. Магчыма, быў і допыт. А потым родны брат бацькі Васіль паведаміў, калі і куды будуць весці з гета людзей расстрэльваць. Ён удакладніў таксама нават маршрут руху. Раней вызначанага часу мы з маці пабеглі ў апошнюю хату на ўскрайку Маларыты. Там знаходзіліся і іншыя людзі. Дарослыя залезлі, каб было бачна, на дах. Нам, дзецям, гэта зрабіць не дазволілі. Прыкладна за кіламетр ад Маларыты, на ўзгорку, дзе бацька збіраўся лячыць свае хворыя ногі, памятаю, была выкапана яма. Неўзабаве на вуліцы з’явілася машына з людзьмі ў кузаве. Іх было многа. Праязджаючы вакол сваёй хаты, бацька гучна крыкнуў: “Бывайце, добрыя людзі! Васіліса, беражы нашых дзяцей!” Маці здалёк бачыла, як адкрылі задні борт машыны, як адтуль саскоквалі людзі, як іх сагналі і паставілі на краі вялікай ямы…
Жанчына чула, як прагучалі стрэлы, бачыла, як падалі ў агульную магілу людзі, як іх потым дабівалі фашысты, як засыпалі яны яму і паехалі.
- Мы з маці, як і іншыя, адразу кінуліся на месца расстрэлу. Жудаснае, жахлівае месца, палітае крывёю. Здавался, што магіла рухалася, а з яе даносілія ледзь улоўныя стогны. Так хацелася маёй маме дапамагчы свайму дарагому чалавеку, адкапаць яго, бо верыла, што яшчэ жывы. Аднак заставацца доўга тут было небяспечна.
На Пясчанку пасля гэтага маці прыходзіла амаль кожны дзень і да надрыву галасіла. Родзічы тых, каго тут расстралялі, пазначылі гэтае месца. Аднак побач было яшчэ некалькі вялікіх ям, дзе ляжалі таксама расстраляныя фашыстамі людзі. Але іх не пазначалі. Напэўна, не было каму.

* * *

Закончылася ваеннае ліхалецце. Людзі паступова пачалі наладжваць мірнае жыццё. Пра будучыню задумалася і Марыя Уладзіміраўна. Нялёгка давялося ёй, сіраце. Многа нягод навалілася на яе кволыя плечы. Маючы толькі 7 класаў адукацыі, у 1949 годзе яна пайшла ўладкоўвацца на працу на пошту. Пётр Чарняўскі, тагачасны загадчык, прапанаваў дзяўчыне пасаду тэлеграфісткі. Папрацаваўшы некаторы час, Марыя Мірчук зразумела, што гэта работа не для яе. Таму вырашыла звольніцца. Аднак Пётр Парфёнавіч уладкоўвае на працу тэлефаністкай.
- Я згадзілася. Тым больш, што ў Маларыце ў 1949 годзе было толькі 10 тэлефонных нумароў. Але ж пазней давялося мне асвоіць і прафесію тэлеграфісткі. Наш тэлеграфіст трагічна загінуў. Тэрмінова трэба было яго замяніць. На начных дзяжурствах тэлефаністкі я і вучыла старанна азбуку Морзэ. Неўзабаве я ўжо ўпэўнена сядзела за тэлеграфным апаратам для перадачы сігналаў азбукі Морзэ. Тэлефаністкай Марыя Мірчук добрасумленна працавала ажно 42 гады.
70 гадоў прайшло з таго часу, калі над рэйхстагам узнялі пераможны сцяг. Але Марыя Уладзіміраўна Мірчук і сёння добра памятае той страшны дзень, калі расстрэльвалі ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, сярод якіх быў і яе бацька. Гады паступова сціраюць з памяці яго вобраз. Не даюць забыць самага дарагога і блізкага чалавека нешматлікія фотаздымкі, якія захаваліся. Кожны раз, калі бярэ іх у рукі, Марыю Уладзіміраўну быццам бы нешта апаляе знутры, прымушае міжволі скалануцца і заплакаць. І яна ўспамінае, успамінае да драбніц той чэрвеньскі дзень 1942 года.
- Асабліва балюча напярэдадні 9 Мая. Па магчымасці ў гэты дзень стараюся з роднымі бываць на вуліцы Саўгаснай, на могілках, дзе расстраляна і пахавана 2800 мірных жыхароў горада і раёна. Заўсёды, калі бываю на гэтых могілках, мне здаецца, што вось-вось уздымецца пагорачак зямлі, і адтуль з’явіцца мой бацька, хоць паранены, але жывы. Кожны раз цешу сябе такой надзеяй.
- Я ганаруся сваім дзедам Уладзімірам Сцяпанавічам Шапулам, – гаворыць Юрый Мірчук, маларытчанін. – Ён шмат зрабіў, каб настаў Дзень Вялікай Перамогі. Цаной свайго жыцця мой дзядуля набліжаў 9 Мая. Памяць пра яго будзе вечнай у нашай сям’і.

Мікалай НАВУМЧЫК.
Голас часу. 2015. 15 красавіка. С.3.

ЧАЛАВЕК-ПАМЯЦЬ

Час дабаўляе нам усё новыя і новыя звесткі пра Вялікую Айчынную вайну, дапамагае ўзнавіць раней невядомыя факты, яшчэ раз успомніць герояў-ветэранаў, маладосць якіх была апалена вогнішчам самай страшнай вайны. Дзякуючы ім мы, нашчадкі, жывём на сваёй роднай зямлі пад мірным блакітным небам. Пра аднаго з такіх людзей, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара

image023.jpg

Васіль Піліпавіч Маркаў

ля стэндаў музея “Патрыёт”.

Маларыцкай школы-інтэрната, аўтара кніг па гісторыі Маларытчыны, адзначанага дзяржаўнымі ўзнагародамі, я хачу расказаць.Васіль Піліпавіч Маркаў нарадзіўся ў 1923 годзе на Смаленшчыне. У 1939 годзе скончыў вясковую школу-сямігодку. Свой далейшы лёс юнак вырашыў звязаць з прафесіяй настаўніка. З сябрамі-аднагодкамі ён пешшу адправіўся ў Мсціслаўль, дзе было педагагічнае вучылішча. Пачаліся ўступныя экзамены. І ўсё б нічога, але ж трэба было здаваць іспыт па беларускай мове, якую хлопцы з Расіі не вывучалі. З усмешкай Васіль Піліпавіч успамінае, як увесь

школьны курс беларускай мовы ён прайшоў за кароткі час у калідоры вучылішча. “Не хвалюйцеся, – кінуў ім на хаду выкладчык і супакоіў: – Як чуеце, так і пішыце”. Юнак напісаў дыктант і быў залічаны студэнтам Мсціслаўскага педагагічнага вучылішча. Навучанне вялося на беларускай мове, стыпендыя выплачвалася ў залежнасці ад атрыманых адзнак. Ён старанна вучыўся, на выхадныя хадзіў дадому дапамагаць маці. Але 22 чэрвеня 1941 года неспадзявана, жорстка і бязлітасна ўсе мары будучага настаўніка і мільёнаў іншых людзей перарвала Вялікая Айчынная вайна.
Хлопец вярнуўся ў родную вёску. Некаторы час жыў там разам са старэнькай матуляй. А ў 1943 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі мінамётчыкам. 3 сакавіка 1944 года ён быў цяжка паранены, перанёс cкладаную аперацыю. Потым доўга лячыўся ў ваенным шпіталі і пазней па загаду ваенкамата накіраваўся ў глыбокі тыл. У роднай вёсцы быў назначаны членам праўлення калгаса “Перамога” і брыгадзірам паляводчай брыгады. У 1945 годзе яго зноў пры­звалі ў армію. Перамогу над фашыстамі сустрэў ля горада Кёнігсберга ў саставе 3-га Беларускага фронта.
Паступова пачынала аднаўляцца мірнае жыццё. Васіль Піліпавіч давучыўся ў педагагічным вучылішчы, закончыў Магілёўскі настаўніцкі інстытут. Па размеркаванню быў накіраваны ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці. Працаваў спачатку завучам, потым дырэктарам сямігодкі. У 1952 годзе лёс прывёў яго на Маларытчыну. Тут ён доўгі час быў загадчыкам раённага аддзела адукацыі. Потым працаваў дырэктарам школы-інтэрната, СШ №1, старшынёй раённага савета ветэранаў. Але найбольш памятнымі ў сваёй прафесійнай біяграфіі Васіль Піліпавіч лічыць гады працы ў школе-інтэрнаце. Падчас вайны многія вёскі ў Маларыцкім раёне былі знішчаны, школ не хапала. У інтэрнаце знаходзіліся дзеці-сіроты, якім калектыву гэтай навучальнай установы даводзілася замяняць бацькоў – быць мудрымі дарадцамі, выхавальнікамі і проста сябрамі. Дырэктар і яго калегі-настаўнікі імкнуліся ўкласці душу ў кожнага свайго выхаванца, дапамагалі “выйсці ў людзі”, уладкавацца на працу, паступіць вучыцца. Для калектыву школы-інтэрната гэта была не проста праца, а спосаб жыцця. Потым, як адзначае былы дырэктар, выпускнікі школы-інтэрната неаднаразова ўспомняць цёплымі і шчырымі словамі сваіх другіх бацькоў – настаўнікаў.
Разам з вучнямі было зроблена многае: закладзены ў школе парк-сад, пасаджаны бярозкі на вуліцы Піянерскай. У гэты ж час пачаў працаваць музей “Патрыёт”, адным з ініцыятараў стварэння якога стаў Васіль Піліпавіч. Пад яго кіраўніцтвам была ўзноўлена гісторыя баёў на Маларытчыне 75-й стралковай дывізіі і 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Юныя следапыты школы-інтэрната падчас раскопак у раёне шашы Маларыта-Уладава знайшлі астанкі 76 байцоў. На пахаванне, успамінае Васіль Піліпавіч, прыязджалі маці і ўдовы з Кемерава і Яраслаўля, Калмыкіі і Грузіі, Уладзівастока і Арэнбурга, Казахстана. Дзякуючы дзейнасці краязнаўчага гуртка вывучалася гісторыя партызанскага руху на Маларытчыне, адкрываліся раней невядомыя імёны герояў. У розны час 16 вуліц Маларыты былі названы ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта вуліцы Нядзвігіна, Ткачэнкі, Алесіка, Лакціёнава, Маруды і інш.
Шмат часу і энергіі аддаваў Васіль Піліпавіч школе-інтэрнату і асабліва рабоце па аднаўленню ваеннага летапісу, бо не па чутках ведаў, што такое вайна. Ведаў, як важна салдацкай маці, з выплаканымі вачамі, ведаць, дзе магіла яе сына. Пад яго кіраўніцтвам вялася перапіска з архівамі ва Украіне і ў Расіі, былі знойдзены звесткі пра многіх байцоў, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. І цяпер, калі ўжо шмат часу знаходзіцца на заслужаным адпачынку, Васіль Піліпавіч працягвае працаваць з ваеннымі архівамі, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, бо хоча, каб маладое пакаленне помніла і ведала сваю гісторыю, каб ніколі не дапусціла паўтарэння той страшнай вайны.

Людміла ЯРМАШУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДзУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 2”.
Голас часу. 2015.  8 мая. С.3.

ЖЫЦЦЁ, ЯК РАСКРЫТАЯ КНІГА

Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Іосіфу Андрэевічу Ківачуку нядаўна споўнілася 90 гадоў. Сёння ён з нецярплівасцю чакае 9 мая, каб адзначыць 70-годдзе Перамогі. Для яго гэта адно з самых галоўных святаў. І хаця вайна даўно закончылася, у памяці назаўжды засталіся ўспаміны пра баявое мінулае.Іосіф Андрэевіч служыў разведчыкам 75-й асобнай разведроты 78-й Вісленскай ордэна Суворава стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронта.

Пра перамогу над Германіяй даведаўся ў Дрэздэне.
- Радасці было многа, – успамінае Іосіф Андрэевіч, – а з нагоды заканчэння вайны вячэрняе неба азарылася святочным салютам.
Нарадзіўся Іосіф Анд­рэевіч у в. Мельнікі ў студзені 1925 года. У бацькі ён быў адзіным сынам, і той вельмі хацеў, каб Іосіф вучыўся і стаў адукаваным. У школу пайшоў у 6 гадоў. Каб закончыць 4 класы пачатковай школы, у Мельніках трэба было вучыцца 7 гадоў: у першым класе – адзін год, у другім – таксама 1, у трэцім – 2 гады і ў чацвёртым – 3 гады. Навучанне вялося на польскай мове. Дырэктарам тады быў Лявонцій Іванко.
Іосіф Андрэевіч успа­мінае: “Пасля заканчэння 4 класа я, адзіны з вёскі, пайшоў вучыцца ў Маларыцкую 7-гадовую школу. Там вучні былі розныя: беларусы, палякі, украінцы, рускія, яўрэі. Палякі былі католікамі, рускія,

image025.jpg

Ветэран вайны Іосіф КІВАЧУК.

беларусы, украінцы – праваслаўныя, яўрэі – іудзеі. На ўроках па вывучэнні Закона Божага да католікаў прыходзіў ксёндз, да праваслаўных – свяшчэннаслужыцель Маларыцкай праваслаўнай царквы, а да яўрэяў – нейкая жанчына. Варожасці паміж вучнямі не было. Я вучыўся на “добра” і “выдатна”. Дырэктар школы абяцаў бацьку, што на наступны 1939-1940 навучальны год мяне адправяць вучыцца за дзяржаўны кошт у Брэсцкую гімназію. Але 1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, пачалася другая сусветная вайна, бацьку мабілізавалі ў польскую армію…

А Іосіф працягваў вучыцца цяпер ужо ў рускай школе, яна была такой да лета 1941 года. З верасня 1941 г., у час нямецкай акупацыі, навучанне ў школах раёна вялося на ўкраінскай мове, таму што немцы паўднёвыя раёны Беларусі ўключылі ў склад рэйхкамісарыята “Украіна”. Іосіф Андрэевіч успамінае:
- Вясной 1942 года я закончыў сямігодку ў Маларыце. Нам, выпуск­нікам, аб’явілі, што арга­нізоўваюцца 2-месяч­ныя педагагічныя курсы. У асноўным паступілі многія, каб не забралі ў Германію. У 1942 – 1943 навучальным годзе я настаўнічаў у Мельніцкай школе. Вучыў дзяцей у другім класе. У першым класе працавала Кацярына Гілеўская з Маларыты, у трэцім – Кацярына Іванко, а ў чацвёртым – Лявонцій Іванко, ён жа дырэктар. У 1943 годзе школа згарэла.
З самых першых дзён вайны фашысты моцна зверствавалі. Ужо на чацвёрты дзень у Мельніках яны арыштавалі 40 заложнікаў, з якіх 29 – расстралялі. Гэта яны так вылівалі сваю злосць на мірных жыхароў за паражэнне 25 чэрвеня 1941 года ў баі на вышыні ля вёскі Хаціслаў. Я бачыў, таму што мы жылі побач, як расстралялі сям’ю партызана Андрэя Цімафеевіча Ківачука, у якой было пяцёра дзяцей.
З лета 1943 года я быў сувязным атрада імя Жукава, а з лютага 1944 г. – сувязным брыгады імя Каплуна. У Мельніках з 1943 г. дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя на чале з Сазонтам Васільевічам Ківачуком.
20 ліпеня 1944 г. Чырвоная Армія вызваліла Мельнікі. Літаральна праз тыдзень да мяне прый­шоў былы партызан Яфім Гаўрылавіч Бенясюк і сказаў, што ён – старшыня Хаціслаўскага сельскага Савета, а ты, Іосіф, маўляў, будзеш сакратаром”.
Я вельмі здзівіўся. Адна справа – вучыць дзяцей, а зусім другая – працаваць у органах савецкай улады. І я адмовіўся, на што Яфім Бенясюк адказаў: “Пытанне вырашана без нас, а нам толькі выконваць”. І я працаваў 3 месяцы сакратаром сельскага Савета.
У кастрычніку 1944 года я папрасіў маларыцкага ваеннага камісара капітана Літвіненку прызваць мяне ў рады Чырвонай Арміі. Да гэтага часу помню яго словы: “Памятай, Іосіф, туды, на фронт, вароты шырокія, а адтуль – вузкія”. Але ўсё ж прызваў, і я яму ўдзячны. Я жыву, за спінамі не хаваўся. А Яфіма Бенесюка ў пачатку 1945 года забілі бандыты”.
Службу Іосіф Андрэевіч пачынаў ва Уруччы пад Мінскам, а ў лютым 1945 г. адправіўся на фронт. Быў разведчыкам, таму што добра ведаў нямецкую і польскую мовы, удзельнічаў у баях, вызваляў Чэхаславакію, Германію ў складзе 1-га Украінскага фронта.
Іосіф Андрэевіч паказвае загад камандзіра 78-й Вісленскай стралковай дывізіі аб узнагароджанні яго медалём “За адвагу” наступнага зместу: “У ноч з 29 на 30 сакавіка 1945 г. у раёне вёскі Грос-Розен разведчык 75-й асобнай разведроты пры выкананні баявога задання праявіў адвагу і смеласць. Байцы разведгрупы прабраліся ў размяшчэнне нямецкай абароны, падпаўзлі да нямецкага бліндажа, знялі вартавога, але іх убачылі. Завязаўся бой, у час якога разведчык Іосіф Ківачук асабіста сам знішчыў траіх нямецкіх салдат і дапамог тым самым разведгрупе ўзяць у палон нямецкага афіцэра. Пастаўленая задача была выканана. Чырвонаармеец дастойны ўрадавай ўзнагароды – медаля “За адвагу”.
Юрый Міхай­ла­віч Лаўроў, камандзір 75-й развед­роты; камандзір 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёр Трафімаў.
16 мая 1945 г.». У красавіку-маі 1945 г. Іосіф Ківачук удзельнічаў у баях за Дрэздэн і Прагу. Пасля Перамогі яго дывізію перакінулі ў Карлавы Вары, дзе ён служыў да 1949 года. Яшчэ ўзнагароджаны медалямі “За вызваленне Прагі”, “За Перамогу над Германіяй” і ордэнам Айчыннай вайны.
Дамоў вярнуўся ў 1949 годзе. Змяніў некалькі прафесій: работнік ваенна-ўліковага стала ваенкамата, а з 1952 па 1969 год – праваднік цягнікоў далёкага следавання “Масква-Берлін”, “Масква-Дрэздэн”, “Масква-Прага”. Тут, на гэтай рабоце, ён сустрэў сваю другую палавінку Вольгу Мікітаўну. У 1973 годзе ўзнагароджаны знакам “Ганаровы чыгуначнік СССР”.
У апошні час Іосіф Андрэевіч усё радзей бывае ў сваім доме ў Мельніках, а калі і прыязджае, то прыходзіць у школьны музей, каб расказаць аб пражытым. У свае 90 гадоў ён выглядае не па гадах маладым, па-ранейшаму жыццярадасны, вясёлы і вельмі цікавы субяседнік. Шмат чытае мастацкай літаратуры, любіць разгадваць красворды. “Наогул, – гаворыць ветэран, – стараюся быць аптымістам і на лёс не скарджуся”.
Да яго часта прыязджаюць дзеці і ўнукі. Сын Віталь жыве ў Радзежы і працуе настаўнікам фізікі, а дачка Вера жыве ў Ізраілі.

Пётр КІВАЧУК, настаўнік Мельніцкай школы.
Голас часу. 2015. 8 мая. С. 2.

АПАЛЕНЫЯ ПОЛЫМЕМ ВАЙНЫ

Чытальная зала раённай бібліятэкі стала месцам правядзення сустрэчы “Апаленыя полымем вайны” ў рамках абласной акцыі “Раскажы мне пра вайну”. На яе былі запрошаны ваеннаслужачыя тэрміновай службы пагранкамендатуры “Маларыта” і вучні адзінаццатых класаў СШ №1. Да юнакоў і дзяўчат завіталі майстры мастацкага слова Брэстчыны: Іван Мельнічук, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, і Аляксей Філатаў, член гэтай арганізацыі.

image027.jpg

Прайшло сем дзясяткаў гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе да гэтага часу не сціхае ў людскіх сэрцах. Мы не маем права забываць пра яе жахі, пра тое, што вайна нясе смерць, пакуты, голад, страшэнны боль. І не было, напэўна, на Беларусі ні адной сям’і, якую б сваім чорным крылом не закранула вайна. Аднак у маладога пакалення ёсць яшчэ магчымасць з першых вуснаў чуць успаміны пра ваеннае ліхалецце. Імі падзяліліся Аляксей Георгіевіч і Іван Міхайлавіч.

 Сустрэча ў раённай бібліятэцы.

Аляксей Філатаў у першыя гадзіны вайны 22 чэрвеня 1941г. застаўся сіратой. Яго маці, якая прыехала ўвечары 21 чэрвеня ў Маларыту да сястры Марыі Нікіценка, каб забраць у трывожны час сям’ю з небяспечнага раёна, была забіта на ганку школы асколкамі ад авіябомбы. Разам з маці загінуў і родны брат Аляксея Філатава. Параненая бабуля, з выбітымі асколкамі вачамі, разам са скалечанымі дзецьмі апынулася ў захопленым немцамі мясцовым шпіталі. Цёткам Марыя, якая даглядала хлопчыка, пайшла ў падполле. У 1943 г. яна трапіла ў гестапа і пасля васьмі месяцаў катавання была расстраляна на допыце. Так атрымалася, што двухгадовага хлопчыка ўзялі ў сваю настаўніцкую сям’ю Аляксей і Ларыса Афанасьевы з в. Ляхаўцы.
У вайну Аляксей Філатаў зведаў яшчэ адно страшнае выпрабаванне лёсу: стаў непаўналетнім вязнем канцлагера Потшыкаў пад г. Чанстахова ў Польшчы, куды трапіў у 1944г. разам з прыёмнымі бацькамі. Цудам змог выжыць у канцлагеры. Яго жыццё, дзякуючы настойлівасці бацькоў, уратаваў нямецкі ваенны доктар.
Шмат успамінаў ваеннага часу захоўвае і памяць Івана Мельнічука. Ён нарадзіўся 15 верасня 1939 г. у сялянскай сям’і ў в. Носава, што ля г. Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча), перажыў нямецкую акупацыю, не раз бачыў смерць на свае вочы. У 1944 г., пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з сям’ёй пераехаў спачатку ва Украіну, а затым – у Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у в. Сычы Брэсцкага раёна…
Падчас сустрэчы пісьменнікі чыталі свае творы, адказвалі на пытанні прысутных.

Мікалай НАВУМЧЫК.
Голас часу. 2015. 16 мая. С.3.

image029.jpg

ДЗЯЎЧЫНА МАЎЧАЛА. I ТАДЫ ПРАГУЧАЎ ВЫСТРАЛ.

У кастрычніку 1973 г. з Масквы ў Маларыцкі райкам партыі прыйшло пісьмо. У ім сын былога абаронцы Брэсцкай крэпасці старшы навуковы супрацоўнік інстытута атамнай энергіі імя I. В. Курчатава, доктар фізіка-матэматычных навук Анатоль Міхайлоўскі, закрануў падзеі партызанскай барацьбы 1942 года.

Я паведамляю вам тое, - пісаў ён,- пра што даведаўся ад партызан - баявых таварышаў бацькі. Гэтыя людзі, якія некалі змагаліся з ворагам, цяпер жывуць у розных месцах нашай краіны. I ім, і мне, сыну іх былога камандзіра, які загінуў у баі з ворагам, цікава даведацца, ці памятаюць пра баявыя справы атрада.

Гэты ліст хутка быў аддадзены юным следапытам Маларыцкай школы-інтэрната, якія вырашылі не толькі дапамагчы Анатолю Барысавічу, але і расказаць пра гераізм нашых людзей. Сумесна займаючыся пошукам удзельнікаў і сведкаў тых баявых падзей, сустракаючыся з імі,  краязнаўцы сутыкнуліся з хвалюючай старонкай Вялікай Айчыннай. Вось іх расказ:

За чыгункай Ковель-Брэст да пагранічнага Буга знаходзіцца даволі вялікі кавалак нашай зямлі. Паўднёвую яго частку складае Шацкі раён Валынскай вобласці. Тут многа азёр, рэчак. Сасняк, бярозавыя і дубовыя гаі перасякаюцца з балоцістымі раўнінамі.Вайна. Якія яны, фашысты, жыхары раёна даведаліся на другі дзень пасля яе пачатку. Адразу і пачалі супраціўляцца ворагу. Народная

Ярына СМОЛЯР

барацьба хутка пашыралася і была жорсткай. Да сакавіка 1942 г. у партызанскім атрадзе было ўжо 30 чалавек. Камандзірам абралі Сцяпана Шкавараду, які да вайны працаваў старшынёй сельпа ў Шацку, камісарам - Трафіма Глушчука з сяла Гута. У групу шацкіх партызан увайшлі Афанасій Бегас, Іван Шапеля, Яўгенія Баярчук, Марк Смоляр і яго дачка Ярына, Дзяніс Сухецкі, браты Рупінец, Мікалай Казак, Мікалай Сулім і іншыя. Хутка ў атрад уліліся некалькі чырвонаармейцаў, якія ўцяклі з палону. На першым сваім сходзе партызаны пакляліся на вернасць Радзіме. Разам з усімі клятву прыняла і Ярына Смоляр, смелая дзяўчына, якая загадвала сельскім клубам у в. Крапіўнікі. Яна адна з першых у раёне стала партызанкай. На разведку ў раён Крапіўнік паслалі дзвюх дзяўчат - Ярыну Смоляр і Пашу Шэпель. 3 кошыкамі, поўнымі суніц, нібыта толькі за імі і пабывалі ў лесе, ішлі дзяўчыны па знаёмай сцяжынцы. Да сяла заставалася зусім ужо нямнога. Вось-вось выглянуць з-за дрэў крайнія хаты. Нечакана раздаўся вокрык на чужой мове, ляснулі затворы вінтовак. Ярына і Паша кінуліся ў розныя бакі.

Услед загрымелі выстралы. Паша паспела знікнуць у зарасніках арэшніку, Ярына ўпала, параненая куляй.

-Хто ты ёсць? - пачула голас немца. Ярына маўчала. 3-за спіны фашыста высунулася постаць мясцовага падкулачніка Аляксандра Крапіўніка.

-Та цэ ж партызанка,- сказаў здраднік, - і батько, і маты яе тэж партызаны.

Ярыну доўга катавалі, патрабуючы сказаць, дзе знаходзіцца атрад, ці далёка да яго. Дзяўчына працягвала маўчаць. I тады пісталетная куля абарвала яе жыццё.

Другая разведчыца вярнулася ў атрад. Прамоклую і стомленую, Пашу акружылі партызаны. Скрозь слёзы яна расказала пра смерць Ярыны. Забілася ў рыданнях маці, цяжка ўздыхнуў і адвярнуўся бацька, пацямнелі вочы баявых сяброў адважнай дзяўчыны. Доўга шукалі партызаны цела Ярыны, а калі знайшлі, з ушанаваннямі пахавалі яе ля самага краю лясной паляны. Нешматслоўнай была партызанская клятва над свежай магілай, суровая клятва пра помсту. Ноччу ў сяло прабраліся некалькі партызан. Сярод іх - жанчына, у якой яшчэ не прасохлі ад слёз вочы. Звалі яе Акуліна Іванаўна Смоляр. Гэта была маці, якая страціла адзіную дачку. Разам з мужчынамі ўвайшла яна ў хату здрадніка. Убачыўшы партызан, ён рухнуў на калені і пачаў апраўдвацца.

Маўчы, прадажная душа! -  сказала Акуліна Іванаўна.

 Жыхары растлумачылі, што напярэдадні праз сяло прайшоў з боем другі партызанскі атрад, якім камандаваў абаронца Брэсцкай крэпасці Барыс Міхайлоўскі. Праз дзень сустрэліся з гэтым атрадам, зліліся ў адзін і працягвалі рэйд.

Гітлераўцы, устрывожаныя аперацыямі партызан Шкаварады і Міхайлоўскага, кінуліся праследаваць іх даволі значнымі сіламі. Ля вёскі Чарняны Маларыцкага раёна аб’яднаны атрад прыняў чарговы бой, сведкай якога была Акуліна Іванаўна Смоляр, якая некалькі пазней атрымала скразное кулявое раненне ў руку. Партызаны занялі абарону на невялікім астраўку сярод непраходных балот. Да астраўка цягнулася толькі вузкая палоска, на гэтым перашыйку і пачаліся атакі фашыстаў. Партызаны трымаліся стойка. Кулямётны агонь касіў немцаў. Ноччу аб’яднаны атрад вырваўся з кальца ў самым нечаканым для карнікаў месцы. Страты атрада - двое забітых, некалькі параненых і кінуты абоз. Гітлераўцам жа іх безвыніковыя атакі каштавалі намнога больш.

Яшчэ некалькі пераходаў, і атрад аказаўся ў Пінскіх лясах, дзе дзейнічалі буйныя партызанскія атрады. Цяпер побач з беларусамі змагаліся і валыняне.

Бяссільныя саўладаць з народнымі мсціўцамі акупанты зганялі воўчую злосць на нявінным мірным насельніцтве. У адзін час напаткала страшная бяда ўкраінскія Картэлісы і беларускія Боркі, Забалацце, Барысаўку. У памяці жыхароў гэтых чатырох вёсак ніколі не сатрэцца дзень 23 верасня 1942 года. На месцы, дзе стаялі гэтыя населеныя пункты,засталіся пажарышчы, расстраляны мірныя жыхары. У Картэлісах загінулі 2875 чалавек, сярод якіх 1620 дзяцей і падлеткаў, у Борках - 711 жыхароў, сярод якіх 130 дзяцей.

Гэтага нельга забыць. Вёскі адрадзіліся з пекла і свята шануюць памяць пра тых, хто аддаў жыццё ў барацьбе з ворагам.

Іван Глушчук, г. Луцк Валынскай вобласці

Голас часу. 2012. 28. студзеня. С.7.

ЯГО ІМЕМ НАЗВАНА ВУЛІЦА

Леанід Пятровіч Зяленін нарадзіўся ў в. Архангельскае Баброва-Дворскага раёна Курскай вобласці. Член ВЛКСМ у Чырвонай Арміі з 1938 г. Леанід Пятровіч вучыўся ў Ваеннай акадэміі транспарту і тылу РККА, прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны служыў у стралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ля г.Высокае. 3 28 сакавіка 1942 г. актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху ў складзе атрада імя Чарнака (быў камісарам), а затым з ліпеня 1943 г. - камандзірам брыгады імя I. Сталіна. 23 верасня 1943 г. разам з 5 партызанамі сваёй брыгады быў акружаны фашыстамі ў адной з хат на ўскрайку в. Арлянка Маларыцкага раёна. Завязаўся бой, у якім мужны баец і загінуў. Пахаваны ў в. Гвозніца ў брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму.

Пасля смерці Зяленіна яго імя было прысвоена партызанскаму атраду. 15 жніўня 1944 г. Л.П.Зяленін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ў 1965 г. - медалём “За адвагу”.

Імем Зяленіна названа адна з вуліц у в. Гвозніца.

Апошняе пісьмо Л.П. Зяленіна родным, напісанае незадоўга да смерці.

«12 верасня 1943 г. Прывітанне з далёкага тылу! Добры дзень тата, мама і ўсе астатнія! Пішу другое пісьмо, не ведаю: атрымалі ці не. За тры гады засумаваў па радзіме, але хутка, спадзяюся, убачымся, калі буду жывы... Жыццё ідзе звычайна, жывем, ваюем. Не сумуйце, напішыце пра сябе, пра ўсіх, пра каго ведаю. 3 прывітаннем. Брэсцкае злучэнне. Сталінская брыгада. Камбрыгу Зяленіну».

image031.jpg

брат Якаў (ляжыць злева, 1910 г.н.), з унукам Ігарам (сынам Ніны) на руках - бацька Пятро Максімавіч (1881 г.н.), побач з ім - маці Матрона Георгіеўна (1891 г.н.), далей - сястра Ніна (1913 г.н.), сядзіць крайняя справа - Варвара, жонка Якава, ляжыць справа - сам Леанід, побач з ім - сястра Паліна(1911 г.н.).

Мікалай Навумчык.

Голас часу. 2012.  27 чэрвеня. С.4.

ПЕШШУ НА ФРОНТ

20 жніўня 1944 г. многіх мужчын ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў тэрмінова выклікалі ў Маларыцкі ваенкамат і групамі па сто чалавек накіравалі пешшу ў г. Бярозу. Праз некаторы час адтуль усім загадалі ісці да станцыі Аранчыцы на цягнік, які пазней адпраўляўся за Буг. У невялікім польскім гарадку на змярканні ён нечакана спыніўся. Людзі павыскаквалі, каб набраць вады.

DSC2039.jpg

Іван Пачынчук, 88-гадовы ветэран вайны з в. Гусак, верыць у стваральную сілу працы на роднай зямлі.

Праз некаторы час далі каманду: “Паехалі!”. А Фёдар Міхайлавіч Шаламай з в. Асавая чамусьці спазніўся на цягнік. Мужчына не ведаў, што рабіць, вельмі расхваляваўся. Нарэшце, дадумаўся вярнуцца на станцыю і спытаць, у якім накірунку цягнік паехаў. На самай жа справе цягнік па назначэнню так і не адправіўся. Яго па нейкіх прычынах накіравалі ў тупік. А Фёдар Шаламай усю вераснёўскую ноч ішоў на фронт па шпалах наўздагон, спяшаўся, перажываў. Якое было здзіўленне ў мужчыны, калі яго раніцай дагнаў той самы цягнік, на якім ехаў. Радасці не было канца. Цягнік рухаўся павольна.

Салдаты, убачыўшы знаёмага, сарвалі стоп-кран. Імгненне - і Шаламай апынуўся ў вагоне сярод сваіх... Пазней ён трапіў ваяваць на фронт. На жаль, Фёдар Шаламай да светлага Дня Перамогі не дажыў - загінуў на тэрыторыі Германіі 12 красавіка 1945 г. Між іншым, яго бацька быў расстраляны немцамі ў 1941 г.

Такую гісторыю ў памяці захоўвае Іван Пачынчук з в. Гусак, сведка тых далёкіх падзей. Карэспандэнт райгазеты сустрэўся з Іванам Сяргеевічам.

Івану Пачынчуку - ужо 88 гадоў, ён - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, многае перажыў, убачыў на свае вочы. Тое ліхалецце напамінае пра сябе яшчэ і сёння. То балючымі ўспамінамі апаліць, то незагойнай душэўнай ранай растрывожыць, то свістам куль і разрывам снарадаў празвініць у вушах.

- Я вырас у в. Асавая, - гаворыць Іван Сяргеевіч. - Змалку працаваў і дапамагаў бацькам па гаспадарцы.

Любіў Іван Пачынчук зямельку. Працаваў на ёй з самага ранку да змяркання. Гэтая ідылія была ўраз перарвана вайной. На фронт ваяваць з немцамі захацелася пайсці з першага дня вайны. Аднак не хапала гадоў, таму і не бралі. І вось у жніўні 1944 г. мара, нарэшце, збылася.

- Мяне прызвалі разам з Фёдарам Шаламаем. Ён быў старэйшы за мяне на 5 гадоў, меў жонку, 2 дачок, пабудаваў ужо хату. Сапраўдным быў гаспадаром. Фёдара Міхайлавіча добра ведаў: дзяцінства і юнацтва прайшло ж разам. 3 ім я і апынуўся ў 35-й стралковай гвардзейскай дывізіі. А пасля нашы ваенныя дарогі разышліся. Мы сталі служыць у розных месцах.

Іван Пачынчук яшчэ расказаў, што Фёдар на фронт з сям’і Шаламаяў быў прызваны не адзін, а разам з роднымі братамі Раманам, Сцяпанам, Антонам і Паўлам. Яны ваявалі ў розных месцах, за выключэннем Фёдара і Паўла. Пасля заканчэння вайны з палёў змаганняў з пяці братоў, на жаль, родныя не дачакаліся Фёдара і Антона.

У Івана Пачынчука таксама быў нялёгкі лёс. 14 студзеня 1945 г.у час бою ён атрымаў цяжкае раненне ў правую нагу вышэй калена ля г. Радам (знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Польшчы на беразе ракі Млечна). Невялікія шанцы былі на хуткае выздараўленне.

- Мяне адразу накіравалі ў шпіталь у Брэст. Тут прабыў 2 тыдні, а пасля з іншымі салдатамі цягніком адправілі ў г.Чкалаў Арэнбургскай вобласці на лячэнне. Там і сустрэў Перамогу. 8 з паловай месяцаў мяне дактары ставілі на ногі. У рэшце рэшт, яны здолелі гэта зрабіць. 30 кастрычніка 1945 г. вярнуўся на Маларытчыну да бацькоў. Родную вёску не пазнаў. Аднак немач праходзіла, а сэрца напаўнялася радасцю ад таго, што жывы, што разбіта фашысцкая гадзіна, што можна пачаць у вольным краі будаваць асабістае шчасце. Адарваны вайной ад зямлі, не знаходзіў месца ад таго, што не мог пайсці ў баразне за плугам, не меў магчымасці выкасіць луг, выкляпаць і памянташыць касу. Магчымасць працаваць на роднай зямлі для мяне была найвышэйшай узнагародай і неймаверным шчасцем.

У 1947 г. Іван Пачынчук ажаніўся з Нінай Емельянаўнай. Разам яны выгадавалі дачку Веру і сына Паўла.

- Іван Сяргеевіч, якая ваша самая запаветная мара цяпер?

- Дажыць да чарговага Дня Перамогі (смяецца). Гэта - адно з любімых маіх свят. Я яшчэ многага не паспеў зрабіць. У 88 гадоў жыццё толькі пачынаецца!

Мікалай Навумчык.

Голас часу. 2013. 23 кастрычніка. С.5.

ШЧАСЛІВЫ ТРЭЦІ РАД

Міхаіл Захаравіч Ярмалюк, жыхар вёскі Старыя Боркі, на фронце не ваяваў. Але ён добра ведае, што такое вайна, бо жахі яе бачыў сваімі вачыма. Ведае ён, якое гора прынесла Вялікая Айчынная нашаму беларускаму народу, яго землякам, у прыватнасці, жыхарам вёскі Боркі, хто стаў ахвярамі злачынстваў фашысцкіх нацыстаў. I да драбніц памятае той страшны дзень 23 верасня 1942 года, калі ў вёсцы для выканання аператыўнага загаду камандзіра 3-га батальёна 15 паліцэйскага палка

з'явіліся карнікі. 

- Прыйшлі тады да нас на хутар 11 чалавек. Мы, пяцёра малых дзяцей і маці, былі дома. Бацька пайшоў па гаспадарскіх справах. Таму надакучвалі пытаннем, дзе ён. Маці тлумачыла, што стрыгла авечак, некаторыя з іх паўцякалі, і бацька пайшоў іх шукаць. Паверылі яны ці не,не ведаю, толькі больш пытанняў не задавалі, а адзін з тых, што прыйшлі, пачаў нас лічыць: “Айн, цвай, драй, фір, фюнф, зэкс...”. Налічыў 6 чалавек разам з маці. Дастае з кішэні шакаладкі, раздае, а старэйшы брат, якому тады было 13 год, браць шакаладку не хоча. Схаваў рукі за спіну і стаіць. Немец адразу дастае пісталет і настаўляе брату ў патыліцу. Маўляў,

пасха-кубок-германюка-мокраны-013.jpg

Жывы сведка боркаўскай трагедыі Міхаіл Захаравіч ЯРМАЛЮК, якому цяпер 83 гад, а тады было 11.

будзеш паказваць свой нораў, атрымаеш кулю.

Ад нашага хутара і да ўкраінскіх хутароў была пратаптана сцежка, па якой звычайна бацька хадзіў на сенакос. Дзевяць чалавек, што прыйшлі да нас, накіроўваюцца па гэтай сцежцы, двое застаюцца ў хаце. Цераз поле жыў сусед. Убачыўшы яго хату, адзін з тых, што прыйшлі, накіраваўся туды, а другі, з аўтаматам, застаўся нас вартаваць. Затым скамандаваў ісці ў агарод, дзе раслі слівы. Між іншым, яны растуць і сёння на гэтым месцы, але такія ж самыя, якімі былі і тады, нават крыху не падраслі і ні адзін год не пладаносілі.

Калі мы дайшлі да вызначанага месца, там было шмат людзей. Уласавец Саньцікаў - я добра запомніў гэтае прозвішча - загадаў, каб наперад выйшлі мужчыны, каму ад 18 да 45 год. Маладых сярод нас не аказалася, бо ўсе ў такім узросце былі прызваны ў армію. Усіх паставілі ў шарэнгу па 6 чалавек. Мы былі ў трэцім радзе.

Ніхто спачатку не здагадваўся, для чаго нас сабралі. I толькі калі прыехала машына і мы ўбачылі ў ёй рыдлёўкі, зразумелі, што будуць капаць магілы і нас расстрэльваць. Што тут пачалося!!! I сёння ў мяне ў вушах стаяць тыя крыкі, той страшэнны плач і тое жаночае галашэнне: “Ой,ты моя дэтынэнько! Ой,ты мій чоловічэ...”

Мы сядзім, чакаем. Праз некаторы час першую партыю людзей павезлі туды, дзе былі выкапаны магілы. Сярод тых, хто застаўся чакаць, маці ўбачыла свайго бацьку і кажа нам: “Дзеткі, дзеткі, там наш дзед”. Мы паўзком, паўзком да яго і зноў аказаліся ў трэцім радзе. Тыя, што капалі магілы, вярнуліся назад, каб забраць свае сем’і і весці на расстрэл. Наш дзядзька, брат маці, таксама капаў ямкі. I калі ўбачылі, што ён вярнуўся назад, сэрца сціснулася: “Ён прыйшоў за ўсімі намі. Маці пачала плакаць. Дзядзька кажа: “Ніяк не магу, сястра, цябе выратаваць”. Вартавы, што хадзіў увесь час туды-сюды і нас пільнаваў, памятаю, насавую хустачку ад вачэй не адымаў...

Прайшоў ля нас раз, другі, бачыць, маці плача наўзрыд. Тут солтус кажа: “Ярмалюк Марына! Выходзь!” Затым ён некуды адышоў, а вартавы падыходзіць і, звяртаючыся да маці на польскай мове, кажа: “То твае, пані, дзеці? Усіх вас будуць расстрэльваць”. А потым, паглядзеўшы па баках, зноў кажа: “Забірай малых і пойдзем са мною”. Даходзім да адной з хат, што стаяла на ўскрайку, там - яшчэ адзін вартавы. I той, што нас завёў, кажа: “Дзякуй, матка, Богу, будзеце жывыя”. Дзякуючы гэтаму чалавеку нам і ўдалося ўсім выратавацца.

Мы чулі тады, як  раздаваліся стрэлы ў тым месцы, дзе былі выкапаны магілы. Пайшоў дождж... Але зямля была мокрая не ад яго, а ад слёз і крыві.

Са справаздачы выконваючага абавязкі камандзіра 10-й роты аб знішчэнні в. Боркі з 22 па 26 верасня 1942 года.

- Аперацыя праходзіла планамерна, выключаючы зрухі некаторых яе этапаў у часе. Асноўная прычына іх была наступная. На карце населены пункт Боркі паказаны як кампактна размешчаная вёска. На самой справе аказалася, што гэты пасёлак прасціраецца на 6-7 кіламетраў у даўжыню і шырыню. Калі на світанку гэта было мною ўстаноўлена, то я пашырыў ачапленне з усходняга боку і арганізаваў ахоп сяла ў форме кляшчоў пры адначасовым павелічэнні дыстанцыі паміж пастамі. У выніку мне ўдалося захапіць і даставіць да месца збору ўсіх жыхароў вёскі без выключэння. Спрыяльным аказалася, што мэта, для якой збіралася насельніцтва, да апошняга моманту была яму невядомая.

На месцы збору панаваў спакой, колькасць пастоў была зведзена да мінімуму і сілы, што былі не задзейнічаны, маглі быць выкарыстаны ў ходзе аперацыі. Каманда магільшчыкаў атрымала рыдлёўкі на месцы расстрэлу, дзякуючы чаму насельніцтва да апошняга не ведала аб тым, што будзе. Непрыкметна ўстаноўленыя лёгкія кулямёты падавілі паніку, якая была з самага пачатку, калі прагучалі першыя выстралы з месца расстрэлу на адлегласці 700 метраў ад вёскі. Двое мужчын спрабавалі ўцячы, але праз некалькі крокаў упалі забітыя. Расстрэл пачаўся ў 9 і закончыўся ў 18 гадзін. Ён праходзіў без усякіх ускладненняў, падрыхтаваныя мерапрыемствы аказаліся вельмі мэтазгоднымі. Хатнія рэчы і сельскагаспадарчы інвентар былі забраны і адвезены павозкамі з хлебам.

Прыводжу колькасны вынік расстрэлаў.

Расстраляна 705 чалавек,з іх мужчын - 203, жанчын - 372, дзяцей - 130.

Пры правядзенні аперацыі ў Борках зрасходавана 786 штук вінтовачных патронаў, патронаў для аўтаматаў - 2496 штук.

Страт у роце не было.

Мюлер, обер-лейтэнант і выконваючы абавязкі камандзіра роты.

Ірына Касцевіч.

Голас часу. 2014.  26 красавіка. С.5.

ВАЙНА ПАКІНУЛА СВОЙ СЛЕД

Пакаленне франтавікоў за цвёрдасць духу і волі, стойкасць перад жыццёвымі нягодамі і выпрабаваннямі параўноўваюць з крэмнем. I сапраўды, перажыўшы ліхі час - жорсткасць акупацыі, баі і бамбёжкі, разруху, нястачу і бясхлеб’е, гэтыя людзі здолелі стаць на ногі, жыць, працаваць, будаваць сваё жыццё, пачынаючы ўсё амаль з нуля. Яны не скардзіліся ніколі, не скардзяцца і сёння на сваё жыццё, бо памятаюць смак гнілой бульбы, ведаюць сапраўдную цану акрайца хлеба, памятаюць, як радаваліся сшытай кашулі, як пад тусклае святло газніцы на пажоўклых газетных лістах вучыліся пісаць і дзякавалі Богу, што выжылі. Іх загартавала вайна, адшліфавала характар, навучыла не баяцца цяжкасцей, а проста жыць і працаваць.

ляховцы-мокраны-схт-012.jpg

Інвалід Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Іванавіч Тамашук.

Інваліду Вялікай Айчыннай вайны, аднаму са старэйшых жыхароў вёскі Макраны, Мікалаю Іванавічу Тамашуку 92 гады. Ці думаў ён, калі пасля ранення апрытомнеў у шпіталі, што пражыве такі доўгі адрэзак жыцця? Тады параненаму юнаку пражыць дзень, месяц, год было ўжо шчасцем.

На фронт Мікалай Іванавіч трапіў у 1944-ым. Вучыць навабранцаў усім тонкасцямвайсковай справы тады, калі ішлі жорсткія баі і не хапала воінаў, часу не было. Таму амаль адразу давялося ісці ў бой. Маладому байцу МікалаюТамашуку ваяваць давялося не доўга. У жорсткім баі з разлютаваным ад неабходнасці адступаць ворагам яго параніла. Было гэта пад Варшавай. У прытомнасць малады воін прыйшоў пасля складанай аперацыі. Затым былі доўгія месяцы лячэння ў ваенным шпіталі ў Казані. Адабраўшы здароўе, вайна назаўжды пакінула Мікалаю Іванавічу памяць аб сабе. Вярнуўся дамоў ён аслабелы. Але трэба было жыць, аднаўляць усё тое, што разбурылі акупанты. Ваенныя раны загойваў час. На пачатку

пяцідзесятых гадоў Мікалай Тамашук ажаніўся. Яго жонка, Акуліна Гаўрылаўна, таксама шмат чаго перажыла ў ваеннае ліхалецце. Яе, маладую дзяўчыну, ледзь не забралі немцы ў Германію. Да адпраўкі заставаліся лічаныя дні. Ніякія спробы разжаліць фашыстаў, каб вярнуцца дамоў, не дапамагалі. Аднойчы, улучыўшы момант, Акуліне разам з сяброўкамі ўдалося ўцячы. Яны беглі і баяліся, што за спіною пачуюцца выстралы. Але дзяўчатам пашанцавала, яны
вярнуліся дамоў.

Разам Мікалай Іванавіч і Акуліна Гаўрылаўна ўжо 63 гады. За перажытыя выпрабаванні лёс узнагародзіў іх - падарыў дзяцей, унукаў, праўнукаў. Усё сваё жыццё Тамашукі пражылі ў працы. Аб няўрымслівасці рук іх сведчыць парадак на падворку. Двор старэнькіх ужо гаспадароў і сёння вызначаецца чысцінёй. А летам ён нават радуе прахожых кветкамі, за якімі старанна даглядае Акуліна Гаўрылаўна.

Людзі ваеннага пакалення. Яны многае перажылі, былі сведкамі таго, як вайна руй- навала, калечыла, не шкадавала ні старых, ні малых... Час, які няўмольна адлічвае пражытыя гады, сцёр у іх памяці многія ўспаміны, засталіся крупінкі іх. Але і гэтыя крупінкі дапамагаюць нам зразумець, як добра жыць пад мірным небам.

Святлана Максімук.

Голас часу. 2013. 11 снежня. С.3.

ПАРТЫЗАНСКАЯ СЯМ’Я ПІЛІПА ГРАБАЙЛЫ

Анатоль Дзямянка, настаўнік гісторыі Дарапеевіцкай СШ, ужо шмат гадоў збірае звесткі, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі роднай вёскі. Практычна пра кожнага жыхара Дарапеевіч, удзельніка апошняй вайны, партызана ў Анатоля Ігнатавіча ёсць звесткі. Пра адных з іх сабрана многа, пра другіх - менш. Мы гартаем адзін з альбомаў, што аформлены Анатолем Дзямянка. Шматлікія фотаздымкі, дакументы... Анатоль Ігнатавіч цікава і падрабязна расказвае пра сваіх герояў, тых, хто каваў Вялікую Перамогу ў полымі ваенных выпрабаванняў на фронце, у тыле ворага, у партызанскім атрадзе.

На старонках, якія прысвечаны партызанскай сям'і Піліпа Грабайлы, Анатоль Дзямянка спыняецца больш падрабязна. Ён расказвае:

- Як толькі ў Паўлопалі ўзнікла антыфашысцкая падпольная група, Піліп Андрэевіч стаў адным з яе членаў. Падполлем кіраваў яго пляменнік, былы член КПЗБ, удзельнік Навасёлкаўскага паўстання, мясцовы настаўнік Канстанцін Грабайла. Увайшоў у гэтую групу і зяць Піліпа - Аляксей Гузюк, які быў прыгавораны Кобрынскім судом да смяротнага пакарання за ўдзел у паўстанні.У 1943 г. ствараецца партызанскі атрад імя Фрунзе. Піліп стаў яго сувязным, а Аляксей Гузюк, яго жонка Юлія, а таксама сын Піліпа - Аляксей - пайшлі ў

111.png

(злева направа) дачка Піліпа Юлія Гузюк; Аляксей Гузюк, муж Юліі; дачка Валянціна; Яўгенія, жонка Піліпа Грабайлы.

партызанскі атрад. Збіраць патрэбныя звесткі партызанскаму сувязному дапамагала жонка Яўгенія і дачка Валянціна. Пастаянна на хутар, дзе жыла сям'я Грабайлы, наведваўся камсорг атрада Віктар Півавараў. Ён даваў указанні і прыносіў у атрад неабходную інфармацыю.

Немцы пачалі падазраваць сям'ю Піліпа ў сувязях з партызанамі. Фашысты пры- маюць рашэнне арыштаваць сувязнога. На хутар захопнікі накіравалі групу коннікаў. Так атрымалася, што там у той момант знаходзіўся Віктар Півавараў, які вяртаўся з задання. Абмеркаваўшы ўсе неабходныя пытанні, ён сабраўся ўжо ад'язджаць. Выйшаўшы на ганак, убачыў, як з лесу да хаты накіроўваюцца фашысты. Віктар Іванавіч толькі і паспеў крыкнуць: «Немцы. Хутка бяжыце хавацца ў лес!» Ён адкрыў у бок захопнікаў агонь. Фашысты не чакалі такога. Усе з хаты хутка выбеглі і паспелі схавацца ў лесе. Півавараў паехаў у атрад, а Яўгенія з Валянцінай схаваліся на балоце. Пазней яны ўбачылі, што з таго месца, дзе быў хутар, у неба пацягнуліся два слупы чорнага дыму. Гэта гарэлі іх хата і хлеў. У балоце прасядзелі да вечара...

Пасля гэтага жыць пайшлі ў хату да Андрэя, бацькі Піліпа. Сам Піліп хаваўся ў лесе. Жонка і дачка прыносілі яму ежу. Яўгенію і Валянціну немцы пакуль не чапалі - трымалі іх як прынаду. За хатай сачыць захопнікі даручылі 2 здраднікам з вёскі. Так працягвалася некалькі месяцаў. У канцы сакавіка 1944 г. партызаны пайшлі за лінію фронту. Немцы пачалі помсціць усім, каго падазравалі ў сувязях з партызанамі.

4 красавіка 1944 года яны расстралялі і спалілі 44 мірных жыхара Дарапеевіч. Піліпа «злавіць» не атрымлівалася. 9 ліпеня ён прыйшоў да свайго дома сам. Быў вельмі стомленым, вяртацца ў лес не захацеў. Здраднікі Піліпа высачылі і паведамілі аб гэтым у Чарняны, дзе стаяў нямецкі гарнізон. Раніцай хата была акружана. Жадаючы выратаваць бацькоў і сям'ю, ён не стаў адстрэльвацца. Калі захопнікі ўварваліся ў хату, то яны не ведалі, што там ёсць другі выхад, праз які і паспелі выбегчы жонка і дачка.

Арыштаваўшы Піліпа, немцы сталі шукаць Яўгенію і Валянціну, але не знайшлі. Праз усю вёску Піліпа павялі на допыт у хату мясцовага паліцая. Пасля жорсткага допыту – назад. За метраў сто ад роднай хаты Піліпа расстралялі.

Пасля вызвалення вярнуліся дадому Аляксей Гузюк і Юлія, а сын Піліпа - Аляксей - ужо быў у радах Чырвонай Арміі. Ён ваяваў пад Брэстам, Варшавай, а закончыў вайну ў Берліне. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай сям’я Піліпа стала жыць у Кобрыне, затым - у Растове-на-Доне. Магіла Піліпа знаходзіцца на могілках у Дарапеевічах.

Мікалай Навумчык.

Голас часу. 2015. 14.студзеня. С.3.

“НЕ Ў СПІСЕ ТЫХ, ХТО ПАВІНЕН БЫЎ ЗАГІНУЦЬ”

На вуліцы Саўгаснай у Маларыце ёсць могілкі, дзе ў 1941 годзе было расстраляна 2800 мірных жыхароў горада і раёна. Гэты лік мог бы стаць большым яшчэ як мінімум на 3 чалавекі, калі б не шчаслівы выпадак.

- Калі пачалася вайна, мне яшчэ не было і 5 гадоў, успамінае Любоў Мірчук (у дзявоцтве Бенясюк). 

DSC2537.jpg

Mаларытчанка Любоў Мірчук з партрэтам свайго бацькі Яфіма Гаўрылавіча Бенесюка, першага пасляваеннага старшыні Хаціслаўскага сельскага Савета.

Але ведаю, што гэтая бяда закранула і нашу сям’ю. Многага давялося нацярпецца-набачыцца... Мы жылі тады ў в.Хаціслаў. Бацька, Яфім Гаўрылавіч (1909-1946), пайшоў у партызаны. Захопнікі праз даносы мясцовых паліцаяў-здраднікаў ведалі, з якой сям’і і хто туды пайшоў. Аднаго дня нямецкая машына спынілася і ля нашай хаты. Фашысты з аўтаматамі адразу накіраваліся ў двор. Яны загадалі маці, мне і сястры Марыі ісці і сядаць у машыну. На вуліцы, ля машыны, дзе ўжо сядзелі аднавяскоўцы, дзядзька Георгій, мясцовы жыхар, які, магчыма, і невыпадкова тут апынуўся, сказаў, што Еўдакія Ціханаўна, мая мама, з Яфімам Бенесюком некаторы час ужо не жыве. “У Яфіма Гаўрылавіча другая сям’я. У яго жонка з іншай вёскі”, - упэўнена гаварыў аднавясковец. Гэтая хлусня і ўратавала маці і мяне з сястрой. Паспрыяў гэтаму і яшчэ адзін наш сусед, які жыў

непадалёку. Мы ведалі, што ён перайшоў на бок немцаў, стаў паліцаем, таму яго асцерагаліся. Мая сястра Марыя даўно сябравала з яго сястрой. Гэты чалавек усё добра ведаў пра майго бацьку, аднак у той час змаўчаў, зрабіў выгляд, што ніякай інфармацыяй не валодае. А мог бы запярэчыць дзядзьку Георгію... Затым машына накіравалася ў бок Маларыты. Неўзабаве стала вядома, што ўсіх тых, каго “пагрузілі” ў той дзень у машыну ў Хаціславе, расстралялі ў Маларыце. (На тым месцы ў райцэнтры, на вуліцы Саўгаснай, цяпер стаіць помнік).

Пасля гэтага Яфім Бенясюк забраў сям’ю з вёскі і пасяліў на хутары бліз в. Яблычна. Еўдакія Ціханаўна з дзецьмі знайшла прытулак у хаце Георгія Крэня.

 Калі адчувалі небяспеку, - кажа Любоў Яфімаўна,- усё кідалі і беглі хавацца ў лес. Асабліва было страшна і жудасна, калі пачыналася бамбёжка. Здавалася, што на кожным кроку зямля дрыжала.

Праз некаторы час партызанская сям’я Бенесюка, які быў паранены ў нагу, перабралася ў больш надзейнае месца - да партызан у в. Добрае. Тут і сустрэлі вызваленне раёна. Пасля Яфім Гаўрылавіч з сям’ёй вырашыў вярнуцца ў родны Хаціслаў. Але жыць не было дзе, бо хату немцы спалілі. Ад яе засталіся адзін толькі комін і папялішча. На некаторы час прытуліў сусед Васіль Пішчык, у якога хата цудам уцалела.

Бацька быў чалавекам гаспадарлівым, заўсёды думаў пра сям’ю, - гаворыць Любоў Мірчук, - таму хутка пачаў будаваць новую хату. Акрамя таго, бацька быў адказным чалавекам, добрасумленна выконваў любую даручаную справу. Можа, дзякуючы гэтым якасцям, яго і выбралі старшынёй Хаціслаўскага сельскага Савета.

Паважалі і любілі Яфіма Бенесюка аднавяскоўцы. Ён клаўся спаць і ўставаў з думкай пра людзей. Абласная газета “Зара” на сваіх старонках 6 мая 1945 г. пісала: “Паспяхова ідзе веснавая сяўба ў Хаціслаўскім сельсавеце (старшыня Бенясюк). Сяляне, якія маюць коней, аказалі дапамогу ў апрацоўцы зямлі і сяўбе больш чым 112 сем’ям франтавікоў і бясконных. У сельсавеце завяршаецца сяўба ранніх яравых культур, ідзе сяўба лёну, грэчкі, проса...”

Пасляваеннае жыццё было не з самых лёгкіх, - кажа Любоў Яфімаўна.

Не давалі спакою некаторы час і банды ўкраінскіх нацыяналістаў, якія шнырылі ў навакольных лясах. Яны імкнуліся запалохаць людзей, прымусіць адмовіцца ад савецкай улады. То тут, то там на Маларытчыне ўспыхвалі пажары, грымелі стрэлы. Ахвярай бандэраўцаў стаў і Яфім Бенясюк.

Памятаю: мама расказвала аб тым, што 21 мая 1946 г. бацька праводзіў сход у сельсавеце,- успамінае Любоў Мірчук. - Ён быў, напэўна, адказным і важным, бо прыехалі прадстаўнікі з райвыканкама. У час сходу нечакана пачуўся стрэл. Куля ад яго і забіла бацьку... Недзе праз месяц бандэраўцы прыйшлі да нас “у госці”.

Мы былі дома. Маці дзверы ім не адчыніла, а ў акно лезці бандэраўцы не рызыкнулі. Тады яны з вуліцы сталі страляць па хаце. Закончылася ўсё тым, што ўсе зноў засталіся цудам жывыя. Бандэраўцы ж, нарабаваўшы нашага “дабра”, што здолелі нажыць, склалі яго на фурманку і паехалі. Аднак на развітанне папярэдзілі, каб мы маўчалі і нікому не расказвалі пра іх “візіт". На шчасце, да нас яны больш не з'яўляліся.

У лютым 1950 г. бандыцкая група ўкраінскіх нацыяналістаў, якая рабіла свае “чорныя справы” на тэрыторыі Маларытчыны, канчаткова была ліквідавана. Жыццё паступова наладжвалася. Наладжвалася яно і ў Любові Яфімаўны. Яна стала ў мясцовым калгасе працаваць зборшчыкам малака. Затым выйшла замуж і пераехала жыць у Маларыту.

* * *

За ўдзел у партызанскім руху Яфім Бенясюк узнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” II ступені.

Мікалай Навумчык.

Голас часу. 2015. 28 лютага. С.3.

«ЖИВАЯ ЛЕГЕНДА» МАРИЯ ПЕТРОВНА СТРУК

О непростой жизни и судьбе малоритчанки Марии Петровны Струк можно написать целую повесть. Эта необыкновенная женщина с обворожительной улыбкой — настоящая живая легенда. Родилась она при панской Польше в семье подпольщика-революционера, во время Великой Отечественной войны партизанила, наравне с мужчинами мужественно сражалась с немецко-фашистскими захватчиками. За ней охотились бандеровцы, предлагая за жизнь хрупкой девушки немалые деньги. Смерть буквально ходила за ней по пятам, но каждый раз Мария ускользала от её холодных и цепких объятий. Она была ранена, два раза переболела тифом, перенесла клиническую смерть, инфаркт и шесть инсультов. Кажется, что с таким букетом заболеваний человек не может прожить долгую и полноценную жизнь. Но Мария Петровна своим примером доказывает обратное. Недавно ей исполнилось 94 года. Несмотря на достаточно солидный возраст, бабушка каждое утро делает зарядку, работает на огороде и всегда пребывает в хорошем и бодром настроении. У нее отличная, просто феноменальная память. О событиях прошлых лет Мария Струк может рассказывать, вспоминая мельчайшие подробности.

Судьба подпольщика

Отец Марии Струк Пётр Гаврилович был известным на Малоритчине революционером-подпольщиком. С особой теплотой о нем рассказывает Мария Пет­ровна. Отец навсегда в ее памяти остался очень отзывчивым и добрым человеком.

— А ведь доверчивость и погубила моего папу, — с грустью в голосе говорит женщина. – Осенью 1939 года, когда произошло воссоединение Западной Беларуси, о чем так мечтал мой отец, его расстреляли предатели. А ведь он на алтарь революции положил всю свою жизнь.Пётр Струк родился в деревне Лазки, теперь это микрорайон Малориты. Когда началась первая мировая война, он был призван в царскую армию. Там Пётр Гаврилович и примкнул к революционному движению. Мария Петровна хорошо помнит, что в их доме часто проходили подпольные собрания, где говорилось о скорейшем освобождении

image065.jpg

полесского края от панского ига. Уже тогда маленькая Мария прониклась духом свободы, не осознавая, насколько он может быть опасен.

— Мама очень переживала за отца, которого польские власти несколько раз бросали в тюрьмы, что находились в Кобрине и Бресте, —  рассказывает Мария Петровна. – В книге «Память» опубликован фрагмент его допроса заместителем прокурора Гжицким, где отец обвиняется в предательстве. Удивительно, но из польского острога отец выходил еще более убежденным  в своих взглядах. Во вражеских застенках он находил новых единомышленников, которые со временем становились его друзьями.

Марии исполнилось 14 лет, когда  предательски убили её  отца. Вместе со старшей сестрой Верой она помогала маме растить еще трёх малолетних братиков и сестричек. Но вскоре новые испытания оборвали обычный уклад жизни семьи Струк.

Священная война

События первых дней войны сохранились в памяти у 16-летней Марийки на всю жизнь.

— 21 июня 1941 года был солнечным и спокойным днем, — вспоминает Мария Петровна. – Мы с девчонками вечером пошли на танцы. Гуляли почти до самого рассвета. Пришла домой, разделась, еще уснуть не успела, как недалеко от Малориты грянули взрывы. Вскоре в местечке появились немцы. Тихой и размеренной жизни пришел конец. Начались расстрелы, облавы местных активистов, отправка молодежи на каторжные работы в Германию. Я предчувствовала, что не сегодня-завтра и меня отправят в Неметчину.

Чтобы избежать этой участи, Мария пошла работать лесорубом. На рабочих в годы фашистской оккупации  распространялась бронь. В 1942 году девушка впервые встретилась с партизанами. Произошло все неожиданно.

— Это было утром. Как обычно, мы с девчатами шли на работу. Я немножко отстала, потому что по дороге еще и вязала, — продолжает рассказывать Мария Петровна. – Вдруг, кто-то меня дернул за плечо. Обернулась. Передо мной стоял незнакомый мужчина. 

— Ты Мария Струк? – спросил незнакомец.

Девушка утвердительно кивнула головой.

— Ты не забыла своего отца? – последовал очередной вопрос.

— Да как я могла! – возмутилась Мария.

— Хочешь послужить Советской власти? – донимал вопросами незнакомец.

«Это провокация, скорее всего передо мной переодетый полицай, — мысли одна за другой лихорадочно проносились в голове девушки. – Я попала в ловушку,  подстроенную немцами. Что же будет с моей семьей? Всех расстреляют или повесят. Но, может быть, я ошибаюсь. А если это и есть настоящий партизан? Что-то на полицая он не похож».

И Мария решила рискнуть, сделав вывод, что двум смертям сразу не бывать. Оказалось, что зря переживала девушка. Как позже выяснилось, с ней разговаривал командир разведки особо секретной бригады Каплуна  Обу­довский, который до начала войны работал учителем на Столинщине. Получив пароль для связи с партизанами, Мария отправилась домой. Прошло некоторое время. Вдруг однажды вечером в их дом постучали. Открыв двери, Мария чуть не ахнула: на пороге стоял местный полицай Иван. «Что ему надо? Неужели за мной пришел?» — крутились мысли в голове у Марийки. Она просто остолбенела, когда из уст полицейского услышала пароль. Оказалось, Иван пошел в полицаи по поручению партизан. Именно из его уст Марийка и получила первое задание. Девушке необходимо было уволиться из лесхоза и устроиться поваром в одну из немецких организаций, которая занималась вербовкой и подготовкой на фронт поляков.

— Мне нужно было дождаться прибытия группы поляков, подружиться с их старшим и переманить на сторону партизан, — продолжает разговор бабушка. – Сделать это было несложно, польский язык я хорошо знала, поэтому уговорить ребят перейти на сторону народных мстителей труда большого не составило.

В ту ночь более 30 поляков тайком перешли к партизанам. Около 12 часов ночи пришли бойцы отряда Каплуна и за Марией Струк. Девушке опасно было оставаться в Лазках. Приказав Марии по- быстрому одеться и дав несколько минут на прощанье с родными, один из партизан сказал матери, что за связь с немцами её дочь будет казнена. Лучшего алиби для Марии никто и придумать не мог.

В партизанском лагере

Партизанский лагерь Каплуна, куда привели Марию, находился в непроходимых болотах и лесной чаще, в 15 километрах от Ляховцев, в урочище Михерово.  Начались суровые партизанские будни. Мария Петровна кашеварила в отряде, ходила в разведку, добывая для партизан важные данные.

— Из Москвы к нам прилетали самолеты, — говорит бывшая партизанка. – Доставляли взрывчатку, боеприпасы. Забирали тяжелораненых.  Страшно ли мне было,  спрашиваете. Страшно. Хотелось жить. Снова увидеть маму, своих родных и близких.

Тяжелым оказался май 1944 года. Отступая с белорусской земли, фашисты лютовали.

— Помню бесконечные облавы, — рассказывает Мария Струк. – Все уходили из лагеря, прятались в болоте. Удивительно, но перед каждой облавой мне снилась мама, словно предупреждая меня об опасности.

Когда до освобождения района оставалось совсем немного времени, Мария заболела тифом. Ничего не говоря ребятам, она отправилась с ними в двадцатикилометровый поход. На привале девушка потеряла сознание. Дальше идти у Марии не было больше сил.

– Меня каким-то образом переправили на полусожженный хутор Берег, — рассказывает женщина. – Где, как потом оказалось, была и моя старшая сестра Вера. Она там пряталась от высылки на принудительные работы в Германию.

Потом сестры вернулись домой. И только тогда мама узнала, что ее дочь была в партизанах. Некоторое время в их доме стоял отряд Каплуна, который был расформирован в августе 1944 года.

Осенью у Марии начался возвратный тиф. Месяц она пролежала без сознания, в ее выздоровление уже никто не верил. Но молодой организм победил болезнь, и Марийка снова встала на ноги. Долго без работы не сидела. Устроилась агентом – собирала недоимки госпошлины.

— Вот тогда на меня и начали охотиться бандеровцы,- говорит бывшая партизанка. – Давали даже денежное вознаграждение тому, кто меня выдаст. Но, как видите, никто из малоритчан меня не выдал.

Затем Марийка вышла замуж и уехала на родину мужа. Жила в Запорожье, потом в Молдавии. Но все время тянуло Марию Петровну домой, в родной малоритский край, где прошли незабываемые дни партизанской юности. Похоронив мужа, Мария Струк навсегда возвращается на Малоритчину. В своей маленькой однокомнатной квартирке, что в доме по улице Лермонтова,5, она живет вместе с внучкой, правнучкой и пятилетним праправнуком Давидом.

Екатерина Яцушкевич

Голас часу. 2019. 7 ліпеня. С.4.

МАРЫЯ

Марыі Кузьмінічне Вітрук – 89. Але яна добра памятае, што давялося перажыць у сваім жыцці. Найбольш расказвае пра дзяцінства, якое было апалена, як і ў многіх тады яе аднагодкаў, вайною. 15 год было Марыі Кузьмінічне ў другую сусветную вайну. Паспела закончыць 5 класаў польскай школы. І як сёння памятае той страшны дзень — 22 чэрвеня 1941 года.

image067.jpg

— Маці пайшла на вуліцу, прыбягае назад і плача. Вайна, дзеткі, пачалася, — кажа, — уся вёска ў дыме, самалёты лятаюць, страляюць. А праз тыдзень у вёсцы з’явіліся немцы. Пачалі збіраць моладзь, каб вывезці ў Германію. Хлопцаў і дзяўчат тады ў вёсцы было шмат, і каб не трапіць немцам у рукі, вымушаны былі хавацца ў лесе. Галадалі, начавалі ў лесе, дзе сядзеш, бывала, там і спіш. Немцы лічылі, што ў нашых месцах “партызанскае гняздо”, таму ў нашай і бліжэйшых вёсках іх было вельмі шмат. Наш бацька Кузьма Андрэевіч быў падпольшчыкам, і мы вельмі баяліся, што немцы расстраляюць яго і ўсю нашу сям’ю. Часта разам з партызанамі дзяжурылі, каб ведаць, дзе размяшчаюцца немцы, дзе яны хо­дзяць.

У мясцовага насельніцтва немцы забіралі ўсё: кароў, коней. Калі некага падазравалі ў сувязі з партызанамі, адразу з такімі распраўляліся: кідалі ў калодзеж, расстрэльвалі. А потым пачалі паліць цэлыя вёскі. Жылі мы ў зямлянках. Адну ад адной рабілі на адлегласці 1 кіламетр. Бо калі раптам аблава, зловяць усіх. Выратаваннем было тое, што балоты былі побач, а немцы вельмі баяліся іх. Не раз партызаны гаварылі: “Трывайце! Хутка нашы прыйдуць”. У хуткім часе мы пачулі: “Чырвоная Армія ў Гвозніцы”. Салдаты яе пры сустрэчы гаварылі: “Усё, можаце вяртацца ў сваю вёску”. Але нам не было куды вяртацца, таму што нашу вёску спалілі.
У 1944 годзе Марыю Кузьмінічну накіравалі на вучобу ў Баранавічы, каб затым яна працавала на чыгунцы.
— Заехалі мы на станцыю “Баранавічы-Палескія”, а там усё разбіта. Да абеду вучыліся, а пасля абеду аднаўлялі вакзал. Я вучылася вельмі добра, можна сказаць, на “выдатна”. Калі б гэта было цяпер, залаты медаль, напэўна, атрымала б, — кажа Марыя Кузьмінічна. – Матэматыка вельмі лёгка давалася, бо бацька быў надта добрым матэматыкам.
Калі Марыя Кузьмінічна вярнулася з вучобы, а вучылася год, уладкавалася на работу ў Брэсце на чыгунку. Накіроўвалі ў Мінск вучыцца далей, але бацькі не пусцілі.
Пасля вайны ўжо, у 1947 годзе, Марыя Кузьмінічна выйшла замуж. З Брэста пераехалі жыць у вёску. У 1948 годзе там утварыўся калгас, уладкаваліся туды. Працавалі бясплатна. Сям’я разрасталася, і Вітрукі паехалі на заробкі ў Казахстан. Праз 5 год вярнуліся назад. Вось толькі сямейныя адносіны не складваліся.
— Не пашанцавала мне са спадарожнікам маім, — шчыра дзялілася Марыя Кузьмінічна. — Сам быў украінец. То пакідаў сям’ю, ехаў на радзіму, то зноў прыязджаў, а апошні раз паехаў і больш не прыехаў.
А на руках у Марыі Кузьмінічны засталося…сямёра дзяцей.
— На гароднінасушыльным заводзе тады я працавала, — расказвала жанчына. – Прыйду з начной змены, лягу паспаць крыху, а яны мяне ўсе сямёра абкружаць і шчабечуць кожны нешта сваё. Дзе ты заснеш. У сад не вадзіла, бо не было ў што апрануць.
Марыя Кузьмінічна добра ра­зумела, што спадзявацца няма на каго, што ўвесь цяжар сямейных турбот і клопатаў кладзецца толькі на яе кволыя жаночыя плечы і рукі. А яны не баяліся ніякай работы. І стравы гатаваць вельмі любіла.
— Гуляюць разам з маімі дзецьмі чужыя, а затым усе да нас ідуць, блінамі іх частую. Суседскія наогул дамоў не хацелі ісці. Калі маці прыходзіла іх забіраць, ніколі не сварыла, толькі казала: “Добрая вы, цётка Марыя, чужыя дзеці для вас, як свае, таму і любяць вас”.
Дабрынёю перапоўнена душа Марыі Кузьмінічны і цяпер. І цяпер яна ўсё такая ж аптымістка, усё такая ж добразычлівая, жыццярадасная, простая, шчырая. Жыве ў прасторным доме разам з дачкою Ленай. Але заўсёды з нецярпеннем чакае ў госці і астатніх сваіх дзяцей, пяцёра з якіх са сваімі сем’ямі жывуць у Маларыце, а двое – у Мінску. Як і 13 праўнукаў, якіх ёй падарылі ўжо дзеці дзяцей.
— Якая ты, Марыя, шчаслівая маці, — часта кажуць Марыі Кузьмінічне Вітрук яе знаёмыя. – Такімі добрымі сваіх дзяцей выхавала. Яна ж у адказ, як звычайна, толькі добразычліва ўсміхаецца.              

Ірына КАСЦЕВІЧ

Голас часу. 2014. 21 чэрвеня. С.3.

СОНЕЧНЫ ВЕТЭРАН

Невялічкі домік па вуліцы Савецкай, 103 у Маларыце. Сюды ціхім лістападаўскім дзяньком завіталі старшыня прафсаюзнай арганізацыі райспажыўтаварыства Ніна Паўлюкавец і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Алена Лямачка, каб павіншаваць свайго былога работніка і адзінага ветэрана Вялікай Айчыннай Аляксея Уладзіміравіча Чака з 90-годдзем.

image080.jpg

старшыня прафсаюзнай арганізацыі райспажыў­таварыства Ніна ПАЎЛЮКАВЕЦ і былы дырэктар хлебазавода Алена ЛЯМАЧКА віншуюць ветэрана

Аляксея ЧАКА з 90-годдзем.

Насустрач выйшаў усмешлівы і даволі жвавы для свайго ўзросту мужчына. Цёплыя словы віншаванняў, кветкі, падарункі. Шаноўны ўзрост цягне да ўспамінаў. Ваяваў. Працаваў. Дапамагаў гадаваць унукаў, праўнукаў.
— А што найбольш запомнілася ў жыцці, Аляксей Уладзіміравіч?
На хвіліну ветэран задумваецца.
— О, шмат чаго.
Аднак былы салдат-франтавік не можа стрымаць пачуццяў. Хіба можна забыць вайну, калі даводзілася ляжаць і халодным, і мокрым, схаваўшыся ў акопе, калі пілотка на галаве разам з валасамі ўзнімалася ад страшэнных выбухаў бомб і снарадаў? Фронт ёсць фронт. Ты пастаянна

знаходзішся пад абстрэлам. Сапраўднае баявое хрышчэнне атрымаў у Польшчы, калі быў паранены ў баі ў горадзе Седліцэ.
У светлых вачах заблішчэла сляза. І ў гэтым таксама – трагізм вайны і велічнасць чалавечага духу. Памяць не сцірае такія ўспаміны, і час іх не забірае. Яны адыходзяць разам з людзьмі.
Абароне Радзімы, за што Аляксей Чак атрымаў медаль “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне”, узнагароджаны многімі юбілейнымі медалямі, і працы на карысць Айчыны аддадзена большая частка з пражытых 90. Аляксей Уладзіміравіч не адзін дзясятак гадоў адпрацаваў на Маларыцкім хлебазаводзе пекарам, качагарам, слесарам. Там жа, поруч з ім, працавала і яго жонка Настасся, з якой яны дружна і верна ішлі па жыцці.
— Сонечны гэта быў работнік і чалавек, — успамінае Алена Іосіфаўна Лямачка, былы дырэктар хлебазавода. – Безадмоўны, добразычлівы. Калі на заводзе паломка нейкая, мы яго выклікалі ноччу, і заўжды быў гатовы, не злаваўся. Яго ў калектыве і цяпер памятаюць, паважаюць і любяць, таму што ён разумеў, што такое заводскі калектыў, даражыў ім і цаніў яго.
Хоць Аляксей Уладзіміравіч некалькі гадоў таму назад аўдавеў і жыве адзін, адзінокім сябе не адчувае. Ветэрана ў калектыве, дзе ён працаваў, успомнілі не толькі ў яго юбілейныя дні. Памятаюць і ў будні, і ў святы. Алена Іосіфаўна як толькі бывае ў гэтым раёне па асабістых справах, так і зазірне ў дом ветэрана.
— Душа цягнецца да гэтага чалавека. Хочацца проста пагаварыць з ім.
— Яго не забываем не толькі мы, былыя калегі. Калі мы завіталі на 9 Мая сёлета, каб павіншаваць яго, на стале ўжо стаялі кветкі і ляжала паштоўка, — расказвала Ніна Андрэеўна.
— А гэта вучні з СШ №2 да мяне прыходзілі, — паведаміў Аляксей Уладзіміравіч.
Штодзённа ў доме бывае і сястра – Вольга Уладзіміраўна. Балазе, жыве насупраць. У чыста прыбраным доме светла і ўтульна. Адчуваецца рука і клопат блізкага чалавека. Сястра шчыра радуецца за брата, што ён больш-менш здаровы, вельмі добры.
— Бескарыслівы, нікому ні ў чым не зайздросціў, мабыць, і заслужыў у Бога доўгія гады. З ім лёгка і проста, у ежы ён зусім не пераборлівы. Напэўна, няма такой стравы, якая была б для яго нясмачнай. Гатую баршчы, чабурэкі, беляшы, галубцы. Усё ён любіць. А на юбілейны дзень нараджэння катлеткі згатавала, салацікі.
Клопат блізкіх і акружаючых многа значыць. Такая падтрымка дазваляе трымаць душэўны стан у тонусе, дарыць цеплыню і дабрату іншым. У садзе паспелі вішні – Аляксей Уладзіміравіч не шкадаваў іх знаёмым: ірвіце, колькі вам трэба – і ні капейкі за гэта не браў. Аляксей Уладзіміравіч – заўзяты грыбнік, аматар актыўнага адпачынку. Сёлета яшчэ і касу ў рукі браў.
— А як жа, трэба траўку ля фасада падкасіць перад 9 Мая. Святочная калона будзе ісці па Савецкай, трэба, каб прыгожа было і не сорамна, — гаварыў ён.
У Аляксея Уладзіміравіча на кожныя падзеі ў сваім жыцці па-свойму мудры і пераканаўчы пункт гледжання. Ён заўжды разважаў пра тое, як чалавек павінен пражыць сваё жыццё, бо гэта, згодна з народнай прымаўкай, не поле перайсці…

Ніна СВІЦЮК, Ірына КАСЦЕВІЧ

Голас часу. 2013. 20 лістапада.С.3.

АД ПАДМАСКОЎЯ ДА ЭЛЬБЫ

Мне было 17 гадоў, калі я пайшоў на фронт і стаў салдатам Чырвонай Арміі, з якой прайшоў баявы шлях ад Падмаскоўя да Эльбы. Быў двойчы паранены і тройчы кантужаны. На фронце, хаця і спешна, але клапатліва навучалі нас і перадавалі баявы вопыт камандзіры і салдаты-франтавікі. Нас вучылі трапна страляць, хадзіць у атаку, хутка самаакопвацца ў абароне, імгненна рухацца паўзком, перабежкамі, бегам у наступленні. Вучылі пераадольваць мінныя палі, драцяныя агароджы, акопы і супрацьтанкавыя равы і далёка, трапна кідаць гранаты.

Пасля контрнаступлення пад Маск­вой наша дывізія заняла абарону на Арлоўска-Курскай дузе. Усю вясну і лета 1942 года мы будавалі моцную абарону, калі чакалі паўторнага наступлення немцаў на Маскву. Але калі яны пайшлі на Сталінград, мы завязвалі баі мясцовага значэння, у якіх часта страчвалі больш, чым у генеральных наступленнях.
У абароне былі добра пастаўлены разведка і снайперская справа. Нам, маладым, хацелася паспець усюды. Варожых снайпераў стараліся падманваць, выстаўляючы то каску, то пудзіла над акопам, па якіх немцы тут жа стралялі. Напарнік выстрал засякаў і рабіў трапны выстрал у той бок. Былі і іншыя прыёмы абману немцаў-снайпераў. У сакавіку 1943 года мяне перавялі ў роту аўтаматчыкаў. Але больш за ўсё мне хацелася хадзіць у разведку. У нашай палкавой разведцы ваяваў Сяргей Нясветаў, разведчык-легенда, кавалер ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. На працягу года ён прывёў 9 “языкоў”.
Ён многа расказваў нам, як трэба хадзіць у разведку і браць кантрольнага пленнага, альбо “языка”, як прасцей яго называлі на фронце. Вопыт мне вельмі спатрэбіўся, калі я хадзіў па “языка” летам 1943 г., напярэдадні Арлоўска-Курскай бітвы. Камандзіры нам

image052.jpg

Міхаіл КАРАЛЁЎ.Фота з архіва.

пастаянна гаварылі, што немцы будуць наступаць гэтым летам на нашым участку. Але трэба было ведаць дакладна: дзе і калі. Лепш за ўсё пра гэта можа паведаміць жывы немец, якога трэба выкрасці і прывесці ў свае акопы.
Ва ўмовах працяглай і моцна ўмацаванай абароны 2 начныя пошукі вынікаў не далі. Першы раз нас выдаў разведчык, паранены выпадковай куляй нямецкага кулямётчыка. Ён застагнаў перад драцяной агароджай немцаў, якія ўзнялі трывогу, і нам давялося адступаць ні з чым. Другі раз нам здрадзілі нашы сапёры, якія прайшлі рабіць праходы ў мінным полі і драцяной агароджы. Яны ўсё гэта зрабілі і перабеглі да немцаў.
На трэці раз камандаванне вырашыла праводзіць разведку боем у 9.00 ранкам. Такі час быў абраны невыпадкова. Пасля начнога дзяжурства ў траншэях большасць салдат у абароне і нашых, і праціўніка, як правіла, да абеду спалі моцным сном. Цэлы тыдзень нас трэніравалі на падобнай мясцовасці ў тыле.
У назначаны дзень у 9.00 пачатак артпадрыхтоўкі доўгімі залпамі абвясцілі “Кацюшы”, потым за імі загаварылі гарматы і мінамёты. Па сігналу чырвонай ракеты мы ўсе рвануліся на варожыя акопы. Наблізіўшыся да траншэі цераз праход у драцяной агароджы, зроблены выбуховым устройствам, я спачатку кінуў гранату ў траншэю, затым пераскочыў яе і пабег па другой траншэі, каб не дапусціць падмацавання, не выпусціць акружаных у зямлянцы немцаў. Калі прабег прыкладна 100 метраў уздоўж ходу паведамлення, дагнаў групу немцаў з 5-6 чалавек. У сярэдзіне гэтай групы адзін немец нёс кулямёт. У мяне ППШ быў напагатове, я толькі адвёў затвор і даў чаргу па кулямётчыку. Паглядзеў назад і ўбачыў, як бяжыць памочнік кулямётчыка (у нас яго завуць “другі нумар”), бо ў яго вісела каробка з кулямётнай стужкай. Я дастаў гранату – і яму пад ногі. Выбухам немца зваліла з ног. Падбег да яго і накіраваў свой аўтамат. Камандую: “Хэндэ хох!” Ён узняў рукі, але зброю не кінуў. Зноў даў каманду: “Кідай зброю!” Ён не кінуў. Кароткая чарга ва ўпор, і вялікі фрыц упаў. Пасля кароткага роздуму я пабег далей у тыл даганяць першую групу і раптам за 30 метраў убачыў немца, які адстаў ад першай групы. Кідок гранаты, зноў выбух амаль пад нагамі, які зваліў немца з ног. Калі я падбег да яго, ён ужо сядзеў, карабін валяўся наперадзе яго. У гэты час да мяне падбег мой напарнік Менгалі Чабдараў. Мы выцягнулі фрыца з траншэі, ісці ён не пажадаў, мы пацягнулі яго за рукі волакам на спіне. Убачыўшы нас, нашы пехацінцы дапамаглі дацягнуць фрыца ў нашы акопы.
За гэтага “языка” мне і Чабдараву ўручылі ордэны Айчыннай вайны, мне І ступені, а яму ІІ ступені, хаця мы думалі толькі пра медалі. Матэрыялы пра разведку і ўзнагароджванне былі апублікаваны ў нашай дывізіённай газеце, якую мне даслаў з Ульянаўска ў 1985 годзе былы ваенны журналіст І. Кірушкін. На фронце я іх нават не бачыў, хаця карэспандэнт гутарыў са мной пра гэтую разведку. Пасля допыту “языка” наша камандаванне ўжо дакладна ведала, што немцы рыхтуюцца наступаць на нашым участку. Пазней сталі вядомы дзень і час наступлення.
Міхаіл КАРАЛЁЎ, разведчык роты аўтаматчыкаў.

Ірына КАСЦЕВІЧ

Голас часу. 2014. 29 кастрычніка. С.3.

ДЕТСТВО ЗА КОЛЮЧЕЙ ПРОВОЛОКОЙ

В три года Надежда Глущик из Збуража оказалась за колючей проволокой

В годы Великой Отечественной войны фашисты создали поистине жуткую и невообразимую по своим масштабам машину смерти – целую индустрию уничтожения людей, в том числе и детей. Вопиющие, шокирующие цифры, от которых волосы дыбом встают на голове – более пяти миллионов детей были узниками многочисленных концлагерей, гетто и других мест принудительного содержания. Среди малолетних узников оказалась и Надежда Глущик из Збуража.

image081.jpg

Надежде Дмитриевне очень тяжело говорить о том страшном, кровавом и бесчеловечном времени. Хотя она мало что помнит из своего военного детства, но даже те не­многочисленные воспоминания из ее жизни заставляют содрогаться.

— Не доведи Господь пережить такие лишения и издевательства, что довелось в свое время вынести моему поколению, — словно молитву-заклинание несколько раз повторяет эти слова бабушка Надя.

Ей было только три годика, когда всю ее семью – двух сестёр, брата и родителей – гитлеровцы насильно вывезли на каторжные работы. В смутных обрывках детской памяти навсегда запечатлелся образ нем­цев-конвоиров, вооруженных до зубов, сытых и довольных.— Мы попали в трудовой лагерь, — вспоминает Надежда Дмитриевна. – Если мне не изменяет память, это был польский город Паенчо. Жили в неотапливаемых бараках за колючей проволокой. Каждый день родителей выгоняли на работы, а мы, дети, оставались в лагере совсем одни. В памяти навсегда сохранились бесконечное чувство страха смерти и голода. Детей в лагере не кормили. Взрослые получали

какую-то баланду и в лучшем случае иногда маленький кусочек хлеба. Но и эту так называемую еду они отдавали детям. Её мы с жадностью проглатывали. Есть постоянно хотелось. Надежда Дмитриевна с дрожью в голосе рассказывает, что они готовы были есть даже окурки си­гарет, которые бросали немцы за оградой из колючей проволоки. В нечеловеческих условиях, вопреки смерти, стоявшей буквально в двух шагах, Надежда и вся ее семья каким-то чудом выжили.

— Мама потом вспоминала, с какой невероятной радостью они встретили приход нашей Красной Армии, сол­даты которой их освободили, — го­ворит Надежда Глущик.

Затем был долгий, наполненный страхами и надеждой, путь домой, который они прошли пешком. Единственное, что помнит Надежда Дмитриевна, это то, как отец всю дорогу нес ее на плечах.  Де­вочка была очень слабенькой и са­мостоятельно идти просто не могла, потому что не хватало сил. На ночевку остановились в Бресте, в одном из полуразрушенных зданий из красного кирпича, этот момент Надежда Дмитриевна хорошо за­помнила. До Малориты и родной деревеньки было рукой подать. Но радость сменялась тревогой, родителей все время не покидало чувство горести. Збураж они не узнали. Вместо деревни – пепелище с черными обгоревшими бревнами да печными трубами.

— Нас приютил дедушка, папин отец, живший на хуторе, — говорит бывшая малолетняя узница. – Под жилье на время он выделил нам сарай. В доме места не оказалось, у дедушки была очень большая семья. Но даже этот сарай по сравнению с немецкими бараками нам казался настоящим раем. Чтобы как-то нас прокормить, мама ходила по соседним селам, бралась за любую работу. Платили продуктами: мукой, зерном, картошкой.  Мама варила в чугунке похлебку из крапивы, куда для вкуса добавляла немного картофелин.

Тяжелое голодное детство не прошло бесследно для Надежды Дмитриевны. Подростком она мно­го и тяжело болела. Родители едва выходили свою дочурку. Повзрослев, Надежда, как и многие ее ровесницы, пошла в колхоз, где работала в полеводстве ни много ни мало – 32 года. Сложилась и личная жизнь женщины. Судьба послала ей хорошего, работящего и любящего мужа, вместе с которым они вырастили двух дочерей. Десять лет назад Ростислава Филипповича не стало. Но Надежда Дмит­риевна не осталась на ста­рости лет одна в своем доме. Часто к маме и ба­бушке приезжают дети, внуки и правнуки. Глядя на них, Надежда Дмитриевна украдкой смахивает набе­гаю­щую слезу и про себя говорит: «Дай Бог вам, детки, счастья, здоровья и любви. Чтобы никогда вы не знали грохота войны, не видели отчаянных глаз детей, умирающих страш­ной голодной смертью».

Екатерина Яцушкевич.

Голас часу. 2019. 4 мая. С. 9-10.

Успаміны маларытчаніна Івана Вашчынчука аб першых днях вайны і акупацыі на Маларытчыне

Івану Вашчынчуку, карэннаму маларытчаніну, восенню споўніцца 88 гадоў. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, яму яшчэ не было і дзесяці гадоў. Аднак пачатак вайны і тое, што тады адбывалася  ў Маларыце, памятае добра.

–Быццам бы гэта было ўчора, –  гаворыць Іван Аляксеевіч. – Здаецца і зараз бачу выбухі снарадаў, чую свіст куль, шум нямецкіх самалётаў. Калі пачалася вайна, наша сям’я ўжо жыла на Лазках у сваім доме. Раніцай мы прачнуліся ад выбухаў снарадаў. Страляла дальнабойная артылерыя. Адзін з першых снарадаў трапіў у будынак пошты на гарадской плошчы, другі   — побач, у сямігадовую школу. Затым немцы пачалі страляць і па ваколіцах Лазак. За вёскай у лесе ў летніх лагерах знаходзіліся салдаты 75-й стралковай дывізіі. Нямецкія ўдары хутчэй за ўсё былі нацэлены менавіта туды.Маці нам, чацвярым дзецям, загадала збірацца. Бацька запрог каня. Сабраўшы самае неабходнае з рэчаў і прадуктаў харчавання, з жывёлаю мы, як і суседзі, накіраваліся ў лес, на хутар Бераг, дзе жыў наш блізкі родзіч Дзямід

image084.jpg

Сацюк. У яго і спынілася наша сям’я. Пазней высветлілася, што амаль усе жыхары Лазак, ратуючыся, пайшлі ў лес. Па дарозе мы ўсё азіраліся назад. У раёне ўрочышча “Мелавая гара” стаяла, здаецца,  наша зенітная батарэя, якая спрабавала збіваць нямецкія самалёты. Выбухі чуліся  часта. Неба было чыстае, таму мы бачылі, як кружылі фашысцкія самалёты і ля іх па баках белым воблакам нешта ўзрывалася.

Праз некалькі дзён вайны немцы з’явіліся ў Маларыце. Яны перадалі, каб усе мясцовыя жыхары вярнуліся ў свае дамы, таму што будзе масіраваны абстрэл лесу. Вяскоўцы абмяркоўвалі, калі вяртацца назад: сёння, заўтра-паслязаўтра ці пачакаць яшчэ некалькі дзён. Наша сям’я вырашыла вярнуцца. Аднак мы нешта  затрымаліся. Бацька прывёў каня з пашы, прывязаў яго да дрэва, а сам пайшоў у хату. Нечакана пачаўся абстрэл. Адзін снарад упаў і разарваўся за метраў пяць ад хлява. Яго асколкам быў забіты наш конь. Спужаўшыся,  мы кінуліся на Лазкі. Пад выбухамі снарадаў дабеглі да вёскі ды нечакана апомніліся, што ў хаце на хутары ў калысцы ў мітусні пакінулі маю малодшую сястру. Бацька, рызыкуючы жыццём, пабег па сястру. Мы вярнуліся ў сваю хату пад вечар.

Калі з маці ўвайшлі ў свой двор, на старой вялікай грушы я заўважыў немца. З біноклем у руках, ён глядзеў у розныя бакі, магчыма, карэкціраваў, куды страляць. Немцы ўжо былі ўсюды. У суседа насупраць стаяла нямецкая палявая кухня. Яна дымілася, і там нешта гатавалі. Салдаты заўважылі курэй, якія хадзілі побач. Немцы, жартуючы, сталі страляць па іх з пісталетаў. Затым з хлява выпусцілі падсвінка і застрэлілі яго. Пасля вячэры захопнікі сталі  мыцца. На наступны дзень фашысты пайшлі на ўсход. Мы даведаліся, што гэта былі перадавыя наступальныя часці. На Лазках у іх быў чарговы прывал і адпачынак.

Усю вайну наша сям’я жыла ў сваёй хаце на Лазках. У горад я хадзіў рэдка: было небяспечна і рызыкоўна. Там гаспадарылі немцы. На плошчы, дзе цяпер знаходзіцца дзіцячая школа мастацтваў, была вісільня. Аднаго чалавека з яе не здымалі дзён дзесяць. Немцы сюды зганялі  мясцовае насельніцтва і казалі, што так яны паступяць з тымі, хто дапамагае партызанам і савецкай арміі. Быў я сведкам таго, як паліцаі  вадзілі на расстрэл у канец Лазак падпольшчыкаў і партызан. Знясіленыя, яны падтрымлівалі адзін аднаго.

Не магу забыць і яшчэ адзін эпізод майго ваеннага дзяцінства. Было гэта, здаецца, у 1943 го­дзе. Немцы добра ахоўвалі чыгунку. Аднак непадалёк ад лесу ўсё ж быў падарваны нямецкі эшалон з салдатамі. Пасля гэтага фашысты з аўтаматамі і сабакамі хутка ўзялі ў шчыльнае кальцо Лазкі. З дапамогай нямецкіх прыслужнікаў усіх жыхароў хутка сабралі ля дома,  дзе жыў нямецкі афіцэр. Было аб’яўлена, што кожны трэці за дзёрзкі ўчынак будзе расстраляны. Так фашысты вырашылі адпомсціць за падарваны эшалон. Усіх паставілі ў адзін рад і пачалі лічыць. Толькі б не быць трэцім… Аднак я трапіў пад расстрэл. Тых, каму пашанцавала, павялі у адзін бок, каму не – у другі. Што тут пачалося! Крык, плач, енк… Нас “пасартавалі”. Немцы  чакалі толькі каманды пачаць  сваю крывавую “аперацыю”. Стаім у ачапленні салдат, чакаем сваёй смерці. Нечакана на ганак дома выходзіць нямецкі афіцэр і ўсміхаецца. Перакладчыца сказала,  што паступіла каманда ўсім дараваць жыццё. Фашысты загадалі ўсім пайсці дахаты, узяць пілы, сякеры і прыйсці высякаць хмызняк на поўначы ад Лазак…

Шмат яшчэ давялося перажыць падчас вайны Івану Вашчынчуку. Яго памяць трымае многія жахлівыя і трагічныя эпізоды таго ваеннага ліхалецця.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Голас часу. 2019. 2 ліпеня.  С. 5.

ДЗЕВЯЦЬ ДЗЯСЯТКАЎ ФЁДАРА САЦЮКА

Убачыўшы ў дзень свайго нараджэння на парозе дома нечаканых гасцей, ветэран Вялікай Айчыннай вайны маларытчанін Фёдар Фёдаравіч Сацюк быў шчыра здзіўлены і вельмі ўражаны.

image085.jpg

У гасцях у 90-гадовага юбіляра Фёдара Фёдаравіча Сацюка.

Эмоцыі пажылога чалавека яскрава адлюстроўвала адкрытая ўсмешка, якая з першых імгненняў сустрэчы асвяціла яго твар. Нагода для таго, каб у доме Фёдара Фёдаравіча было шматлюдна, была самая што ні ёсць добрая. Чалавек, які прайшоў крутымі дарогамі вайны, быў цяжка паранены, але выжыў, вярнуўся дамоў і ўсё жыццё сумленна працаваў, адзначаў свой 90-гадовы юбілей. Павіншаваць юбіляра прыехалі з кветкамі і падарункамі Уладзімір Бойка, старшыня раённага савета ветэранаў, Валянціна Козак, інструктар Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры, і Віталь Бенясюк, завуч другой гарадской школы, калектыў якой шэфствуе над ветэранам.

…На фронт малады сувязіст Фёдар Сацюк трапіў у 1944 го­дзе. З войскамі першага Беларускага фронту прайшоў Польшчу, Германію. Роўна за тры месяцы да Перамогі, 9 лютага 1945 года быў паранены ў жывот. Але цудам юнак выжыў. Дзень Перамогі ён сустрэў у шпіталі. Добра памятае Фёдар Фёдаравіч, як ускалыхнулася душа ад весткі аб Перамозе, як радаваліся ўсе.
Хутка ляцелі пасляваенныя гады, дзесяцігоддзі. Фёдар Фёдаравіч працаваў там, дзе патрэбны былі яго ўмелыя рукі, — кінамеханікам, эканамістам у райсельгасхарчы, электрыкам на гароднінасушыльным заводзе, загадчыкам фермы, электрыкам на малаказаводзе, адкуль пайшоў на пенсію. Але, заслужыўшы адпачынак, працягваў працаваць. Яго працавітасць памятаюць таксама калектывы хлебазавода, першай і другой гарадскіх школ. Няўрымслівым Фёдар Фёдаравіч быў заўжды і ў гаспадарчых справах. І сёння яшчэ спяшаецца на агарод, наводзіць разам з жонкаю парадак у двары, у якім чыста і ўтульна. Расказ пра жыццё ветэрана мог бы заняць не адну гадзіну. Але, перабіраючы заслужаныя ордэны і медалі, а іх нямала, Фёдар Фёдаравіч успамінаў толькі самыя значныя для яго моманты, тыя, што запалі ў душу. Юбіляр шчыра дзякаваў усім, што памятаюць, наведваюць, падтрымліваюць.
Між іншым, у той жа дзень да Фёдара Фёдаравіча наведаліся яшчэ работнікі раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам са школьнікамі раённай гімназіі. Яны прыйшлі пажадаць ветэрану-юбіляру моцнага здароўя і даўгалецця. Дзеці парадавалі ветэрана вершамі і песнямі, а ён расказаў шмат цікавага. І не дзіўна, бо чалавек з такім багажом пражытых гадоў і такой багатай біяграфіяй — сапраўдная скарбніца гісторыі.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Святлана Максімук

Голас часу. 2014. 20 верасня. С.5.

ДЗЁННІК ВЕТЭРАНА: ПЕРШЫЯ ДНІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ НА МАЛАРЫТЧЫНЕ

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР.  Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая змяніла ўвесь ход гісторыі, зламала і скалечыла лёсы мільёнаў людзей. У ліку тых, хто трапіў ў самае пекла вайны, Веніямін Кудзелін. Ён нарадзіўся і вырас у Архангельскай вобласці Расіі.  Аднак ў чэрвені 1941 года ва ўзросце 21 года лёс закінуў юнака на Маларытчыну. Пра  першыя дні ліхалецця  камандзір першага ўзвода першага стралковага батальёна 115-га стралковага палка 75-й стралковай дывізіі Веніямін Рыгоравіч Кудзелін расказвае ў сваіх успамінах, якія адшукалі журналісты «Голасу часу». Успаміны напісаны ў форме дзённіка. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго.

 10 чэрвеня 1941 года.

Веніямін Рыгоравіч Кудзелін

Курсанты Урупінскага пяхотнага вучылішча  пастроіліся  паўзводна на дварэ. Сёння радасны для ўсіх нас дзень, бо апошні раз  стаім у агульным страі для таго, каб паслухаць загад аб прысваенні воінскіх званняў. Гэта незабываемы момант! Мы ўступаем у новае жыццё, якое будзе прысвечана ўмацаванню ваеннай магутнасці Айчыны. Іграе аркестр, нарэшце зачытваецца загад народнага камісара абароны… Вось і мая чарга. Я – лейтэнант, закончыў вучылішча на “добра” і “выдатна” і накіроўваюся ў распараджэнне  камандзіра 115-га стралковага палка 75-ай дывізіі ў Заходнюю Беларусь. Некалькі маіх таварышаў едзе разам са мною ў адну і тую ж дывізію, а сябар Мухтараў Нажмутдзін —  нават у адзін полк. Затым з Мухтаравым  ідзем у бібліятэку, бяром энцыклапедыю і шукаем звесткі пра Кобрын, дзе размяшчаецца штаб арміі.  Стараемся ўявіць горад і чамусьці думаем, што ён шэры, невялікі.  Што чакае нас наперадзе?

11-18 чэрвеня 1941 года.У дарозе ўжо чацвёрты дзень. Сёння (18) прыехалі ў Мінск. У рэстаране на вакзале да нас выпадкова падышоў старшы лейтэнант. Разгаварыліся.

image096.jpg

Аказалася, што ён з той дывізіі, куды мы едзем. Вайсковец параіў нам, як хутчэй даехаць да месца назначэння. На развітанне ён сказаў, што на заходняй мяжы неспакойна: чакаюцца нейкія падзеі. Мы верылі пачутаму і не верылі. У Кобрыне даведаліся  пра месцазнаходжанне сваёй часці. Едзем у Брэст. Там таксама не затрымліваемся і накіроўваемся далей.

19 чэрвеня 1941 года.

На змярканні  прыехалі на станцыю Маларыта. Тут знаходзіцца штаб 75-ай стралковай дывізіі.  Шукаем яго, даведваемся пра  месцазнаходжанне  115-га стралковага палка. Разам з Мухтаравым ідзем  тры кіламетры пешшу ад станцыі ў бок лесу. У лагер прыйшлі позна. Дзяжурны па палку размясціў нас у  палатцы. Пасля   нялёгкай дарогі мы хутка заснулі.

20 чэрвеня 1941 года.

Мяне назначылі камандзірам мінамётнага ўзвода ў першы батальён. Не ведаю, як буду  камандаваць узводам, калі я стралок,  мінамётную справу ведаю толькі ў агульных дэталях. Давядзецца шмат папрацаваць над сабой. Мухтараў назначаны ў трэці батальён, які цяпер будуе ўмацаванні ля самай мяжы. Яму туды неабходна ехаць цягніком праз Брэст. Мы пакуль разам. Сябар ад’язджае раніцай 22 чэрвеня. Не пакідае адчуванне нейкай трывогі. Ва ўсіх байцоў ёсць  баявыя патроны. Я не ведаю пакуль, ці гэта так патрэбна ў прыгранічнай паласе, ці гэта нейкая мера перасцярогі.

Субота, 21 чэрвеня 1941 года.

Дзень прайшоў незаўважна. Асабістую зброю яшчэ не атрымаў, не атрымаў і пасведчання, якое  сведчыць маю асобу. Усё знаёмлюся з усімі. Вечарам з Нажмутдзінам ідзем у Маларыту. На станцыі зайшлі ў сталовую, павячэралі, пагаварылі з камандзірам і вярнуліся назад. Кладземся спаць у палатцы. Што дзень будучы мне рыхтуе? Я і раней часта думаў пра гэта. Аднак у гэты вечар я і Мухтараў у сваіх  думках мы былі далёка ад тых падзей, якія чакалі нас заўтра.

Нядзеля,  22 чэрвеня 1941 года.

Страшэнны грукат выбухаў падняў усіх на ногі. Мухтараў і я хутка  ўскочылі з нараў і сталі апранацца. Гарніст неяк  асабліва трывожна заіграў збор. Усе былі здзіўлены  незвычайным пад’ёмам. Усё гэта не нагадвала вучэбную трывогу. За лесам, у накірунку да станцыі, успыхвалі агні зарыва. Было зразумела, што гэта выбухі ад снарадаў ці бомб. Раптам нешта праляцела ля мяне і ўваткнулася ў пясок. “Гэта асколак!” – мільгатнула думка. Выбухі спыніліся так нечакана, як і пачаліся. Неўзабаве Мухтараў узваліў на плячо чамадан і накіраваўся на станцыю, каб хутчэй даехаць да свайго месца службы. Пасля на працягу дзвюх  гадзін ніхто з камандавання нічога не тлумачыў, хоць мы не сумняваліся, што пачалася вайна. Да нас даносіліся ледзь улоўная артылерыйская кананада, зрэдку – рокат самалётаў.

На пачатку дзявятай гадзіны  полк  накіраваўся на захад. Наша мінамётная рота на некаторы час была пакінута для аховы лагера. Тут неўзабаве мы пачулі  выступленне Молатава па радыё, сумненняў няма: мы ваюем. У мяне быў вольны час, таму вырашыў пазнаёміцца з новай для мяне зброяй – пісталет-кулямёт Дзегцярова. На пачатку другой гадзіны дня за намі прыехалі аўтамашыны. Іх па дарозе абстралялі нямецкія самалёты. Пагрузіўшы ўсё, мы паехалі. Увесь час глядзелі ў неба, чакаючы з’яўлення самалётаў. Дзень быў гарачы, на небе – ні воблачка. Раптам мы пачулі  кулямётную стральбу і рэдкія выбухі. Наперадзе – Збураж, а за гэтай вёскай  нашы вядуць бой. Я разглядаю поле, якое пачынаецца на захад ад вёскі. “Вось яна, вайна, — думаю я. — Ваяваць дык ваяваць!” Байцы, якія  размясціліся ў жыце і бульбе, страляюць. Немцаў не відаць. Мы адкрываем агонь з усіх мінамётаў. Нямецкія міны рваліся вакол нас. Некаторы час я быў захоплены  азартам бою, таму пра небяспеку нават не думаў. Некалькі разоў мяняў пазіцыю. Дзень хіліўся да вечара, калі заўважылі, што  паблізу няма першага ўзвода. Па загаду камандзіра  бягу яго шукаць. Нідзе не знаходжу. Нашы пачалі адступаць. Я згубіў дарогу. Цямнела, але немцы пакуль у вёску не ўвайшлі…

Мы адступаем у накірунку Маларыты. Толькі ніхто не ведаў чаму?  Ноч была цёмнай і душнай.  Вельмі хацелася піць, але вады нідзе не было. З нейкай лужы пачаў чарпаць кацялком ваду, але яе нельга было піць. Ля дзвюх гадзін ночы мы вярнуліся ў свой лагер. Хутка атрымалі загад заняць абарону паміж рэчкай і лесам.

Так скончыўся мой першы дзень вайны.  Я ўпершыню параўноўваў вайну тую, пра якую чытаў у кнігах, з той, якую ўбачыў на свае вочы. Кантраст быў  вялікі.

23 чэрвеня 1941 года.

Раніцай нашу мінамётную роту перамясцілі бліжэй да станцыі Маларыта, да вёскі Лазкі. Некалькі гадзін ляжалі ў акопах. Ля 11.00  у небе з’явілася 17 нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў. Яны скідвалі бомбы на станцыю. Мы абстрэльвалі самалёты. Пад вечар  нашу мінамётную роту перамясцілі да краю лесу. Паблізу была чыгунка Маларыта-Ковель. Тут прабылі ўсю ноч. Бою не было.

24 чэрвеня 1941 года.

Разведка далажыла, што ў Маларыце з’явіліся немцы. Мы атрымалі загад весці па захопніках агонь… Вечар атрымаўся гарачым. Нашы падраздзяленні адыходзілі ў лес. Нечакана сустрэў Нажмутдзіна Мухтарава. Ён не паспеў з’ехаць у свой батальён, таму цяпер быў пры штабе палка. Мы пагаварылі, успомнілі тую апошнюю мірную ноч і рассталіся.

Немцы ішлі па полі  ланцугом. Набліжаўшыся, яны  сталі крычаць па-руску: “Забіце сваіх камандзіраў-камуністаў і пераходзьце да нас!” Пачаўся бой. Немцы некалькі разоў спрабавалі наступаць і ў лоб, і з флангаў, але безвынікова. Камандзір  батальёна быў паранены. Мой камандзір роты прыняў камандаванне. Калі пачало змяркацца, бой спыніўся. Немцы не здолелі прымусіць нас адступаць. Мы радаваліся, абмяркоўвалі бой, гаварылі  пра тое, што нас чакае наперадзе. Амаль уся ноч прайшла ў руху. Нам хацелася спаць, але ўсе некуды ішлі  па лясной дарозе. На світанні я са сваімі байцамі прыйшоў на вялікую паляну, дзе было многа чырвонаармейцаў. Тут сабраліся ўсе падраздзяленні нашага палка. Высветлілася, што мы былі  акружаны немцамі. Нешта страшнае і невядомае чакала нас. Неўзабаве было прынята рашэнне ісці на прарыў з наступленнем змроку. Увесь дзень быў заняты падрыхтоўкай да выхаду з кальца. Была пастаўлена задача: захаваць людзей і прарвацца да сваіх.

26 чэрвеня 1941 года.

Калі я прачнуўся, ужо світала. Падушкай была купіна, ложкам – некалькі зламаных галін вярбы. Павярнуўшы галаву направа, нечакана непадалёк ад сябе ўбачыў гадзюку. Яна, скруціўшыся ў клубок і выцягнуўшы галаву, напэўна, разглядвала мяне. Калі б так блізка гадзюку ўбачыў да вайны, то з усіх ног кінуўся б наўцёкі далей ад гэтага месца.  А цяпер спакойна яе разглядваў некалькі хвілін. А калі гадзюка пачала шыпець ад маіх рухаў, устаў і пайшоў прэч.

Вельмі хацелася есці, але ў маёй  палявой сумцы нічога не было, акрамя двух кавалачкаў цукру. Аднак саслужыўцы падзяліліся сваім правіянтам… Камандзіры сабраліся  на нараду. Было прынята рашэнне разбіцца на маленькія групы па 10-20  чалавек і так выйсці з акружэння. Мне з лейтэнантам мінамётнай групы трапіла група чалавек з трыццаць. Пазней некаторыя адышлі ад нас. Нас стала  дваццаць два чалавекі. Ля 11 гадзін  вечара мы накіраваліся па балоце на прарыў. Групу вёў я, ішоў наперадзе, глядзеў на компас. Мясцовасці не ведаў зусім. Перад дарогай толькі паглядзеў карту капітана. На світанні 27 чэрвеня мы ўбачылі  насып шасейнай дарогі. Руху на ёй не было.  Вырашылі пераходзіць дарогу праз  водаадводную трубу. Наперадзе былі пінскія балоты. Нас гэта радавала…

*  *  *

У верасні 1941 года пры выхадзе з акружэння ў Чаркаскай вобласці Веніямін Кудзелін захварэў на цяжкую форму малярыі. З адным байцом быў пакінуты ў мясцовых жыхароў. Пасля выздараўлення вярнуўся ў Палескую вобласць. У Жыткавіцкім раёне стаў партызанам, быў назначаны памочнікам камандзіра ўзвода, пазней – камандзірам узвода. У чэрвені 1943 года Веніяміна Кудзеліна  накіроўваюць у Петрыкаўскі раён для арганізацыі новага партызанскага атрада. Праз два месяцы на базе роты быў створаны партызанскі атрад, дзе Кудзелін назначаецца начальнікам штаба. У студзені 1944 года партызанскія атрады Петрыкаўскай партызанскай зоны злучыліся з франтавымі часцямі Савецкай Арміі. У лютым 1944 года  В.Р.Кудзеліна накіроўваюць на шасцімесячныя курсы партыйна-савецкага актыву пры ЦК  Камуністычнай партыі Беларусі. Выйшаў ён у адстаўку ў званні капітана. З 1971 па 1980 гады быў дырэктарам музея, дырэктарам Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Падрыхтаваў Мікалай НАВУМЧЫК.

Голас часу. 2019. 28 чэрвеня. С.4.

РОДНЫЯ ІВАНА СМАЛЯ НЕ ГУБЛЯЮЦЬ НАДЗЕЮ ДАВЕДАЦЦА, ДЗЕ ЁН ЗАГІНУЎ І ПАХАВАНЫ

Маларытчанка Галіна Смаль і яе сям’я бе­ражліва захоўваюць памяць пра сваіх родных і блізкіх – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І хоць ужо прайшло 74 гады, як яна закончылася, але многа яшчэ ёсць невядомых старонак. Шмат абаронцаў Радзімы не вярнулася з франтоў жывымі і здаровымі. Многія прапалі без вестак.  У іх ліку – Іван Іванавіч Смаль. Сям’я Галіны Пятроўны да гэтага часу не ведае, дзе ён загінуў і пахаваны. Пасля заканчэння вайны пра чырвонаармейца Івана Смаля сабраны скупыя звесткі.

–Іван Смаль – гэта родны брат маёй свекрыві, – га­ворыць Галіна Смаль. –  Ён нарадзіўся ў в.Талочна ў шмат­дзетнай сям’і Ульяны Лу­кінічны і Івана Васільевіча Смаля. У Чырвоную Армію юнак прызваны 12 жніўня 1944 года Маларыцкім РВК ва ўзросце 18 гадоў. Ён быў стралком 562-га стралковага палка 165-й стралковай Сяд­лецкай Чырванасцяжнай ды­візіі. Дзясятага кастрычніка гэтага ж года прадстаўлены да ўзнагароджвання медалём “За адвагу”. Адпаведны за­гад падпісаны 2 лістапада 1944 года. Іван Смаль пад­час аднаго наступлення захопнікаў пад гміннай Яб­лонна (Люб­лінскі павет Люблінскае вая­водства) першым узняўся ў атаку і гранатамі знішчыў трох фашыстаў. 16 кастрычніка быў лёгка паранены. Далей звесткі пра яго губляюцца. Ганна Смаль (1928 года нараджэння) расшуквала род­нага брата Івана да самай сваёй смерці. Жанчына ўсё спадзявалася і верыла, што ў адзін момант ён па­стукае ў дзверы і ўвойдзе ў пакой. У чырвоным куце до­ма Ганны Смаль віселі іко­ны, а непадалёк ад іх быў размешчаны і партрэт брата Івана. Жанчына малілася і шчы­ра прасіла, каб Бог вяр­нуў яго жывым і здаровым дадому.

Галіна Пятроўна захоўвае апошняе пісьмо з фронту Іва­на Смаля, якое датавана 3 кастрычніка 1944 года. У ім чырвонаармеец піша:

“Добры дзень, мае дарагія бацькі – мама і бацька! У першых радках свайго ліста паведамляю, што я жы­вы і здаровы… Мне было цікава слухаць, як бацька некалі расказваў пра тое, як ён ваяваў на вайне [Пер­шай сусветнай]. Цяпер вайну я пабачыў на свае вочы. Перадайце ад мяне прывітанне ўсім Смалям… Маіх таварышаў са мною няма. Стрыечнага брата Астапука не бачыў ужо дзён з дзесяць. Разам з ім быў Крэнь з Галёўкі, двое – з Радзежа.

Да пабачэння, дарагія баць­­кі! Не ведаю, ці па­ба­чымся яшчэ. Не ведаю, як мне давядзецца. Спадзяюся на Бога. Да пабачэння, мама, тата, Нюра, Насця (сястра 1930 года нараджэння), ма­ленькі брат Андруша (1933 года нараджэння) і цётка Ка­ця. Чакаю адказу. Іван Смаль”.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Голас часу. 2019. 27 ліпеня. С.4

«НА МОИХ ГЛАЗАХ НАЦИСТЫ УБИЛИ МАМУ…»

(Воспоминания о войне Николая Дмитрука)

В свои 83 года малоритчанин Николай Дмитрук даст фору любому (на снимке). У Николая Николаевича, несмотря на солидный возраст, масса увлечений и хобби. Этот удивительный человек, обладающий неуемной энергией, живущий интересными идеями и планами, покоряет собеседника буквально с первых минут знакомства. Он практически никогда не расстается со своим цифровым фотоаппаратом, боясь упустить интересный кадр. В коллекции фотографа-любителя сотни снимков,

image098.jpg

сделанных в далёком Казахстане, на целине, где некоторое время жил и работал вместе с семьей Николай Дмитрук, есть живописные пейзажи Малоритчины.  Пару лет назад пенсионер освоил компьютер и теперь с помощью скайпа общается с многочисленными родственниками и друзьями. Ни на какие специальные курсы Николай Николаевич не ходил. Как работать на компьютере, показал пенсионеру знакомый. Николай Николаевич живет один в однокомнатной квартирке, он несколько лет тому назад похоронил жену. Но жаловаться на одиночество и страдать от скуки у него нет времени. Жизнь научила Николая Николаевича ценить каждую прожитую минуту, радоваться наступившему утру и никогда

не хандрить в осеннюю непогоду и зимнюю стужу. Его однокомнатная квартира напоминает больше рабочий кабинет. В комнате стены увешены фотографиями, репродукциями картин знаменитых художников. Мужчина обожает живопись и полушутя сетует, что комнат маловато, чтобы вывесить все картины.

Николай Дмитрук – дитя войны. На глазах маленького мальчика нацисты убили маму и только благодаря чуду он со своим новорожденным братиком Ванечкой остались в живых. События тех страшных лет Николай Николаевич хорошо помнит, словно все это было вчера, а не семьдесят с лишним лет тому назад.

Детская память цеп­кая,  да и разве можно забыть удушающий запах смерти, последний вздох матери, лежащей в окровавленном снегу и мертвой хваткой прижимающей к своей груди люльку с кричащим в ней ребенком. Страшные образы расстрелянного войной, измученного многочисленными лишениями сиротского детства будут сниться Николаю Николаевичу всю его жизнь.

— Когда началась Великая Отечественная война, мне было только 6 лет, — рассказывает Николай Дмитрук. – Тогда еще мои родители жили на хуторе в Ужово, потом семья переселилась в Мокраны. Помню за несколько дней до начала войны недалеко от нашего хутора красноармейцы строили маяк. Стоял летний жаркий день. Босиком, вприпрыжку я побежал через поле посмотреть на солдат, которые казались мне настоящими героями. Один из красноармейцев тогда подарил мне свою пилотку, на которой ярко сверкала красная звезда. Каким же я тогда  был счастливым и очень гордым от осознания того, что у меня есть настоящая солдатская пилотка. А через несколько дней на нашей земле хозяйничали немцы. Мама от греха подальше мою пилотку куда-то спрятала, а может даже сожгла. Всё в нашей жизни кардинальным образом изменилось. В первое время фашисты крестьян не трогали, охотились за местными активистами, коммунистами и евреями. Потом в 1942 году начались карательные операции против мирного населения. Все,  кто был связан с партизанами, чьи мужья и сыновья воевали, подлежали уничтожению. Одна за другой пылали деревни на Малоритчине. Но я своим детским умом не осознавал всей масштабности трагедии. Было очень страшно, но я переживал в первую очередь за своих родителей, которые, как и многие односельчане, помогали партизанам, чем могли. Отец отдал в отряд свою лошадь, хотя в хозяйстве без нее было очень трудно. 

Детская память отрывчата. Но Николай Николаевич хорошо помнит, как во время перестрелки мама укладывала четверых сыновей на пол их избушки и накрывала подушками. Однажды на рассвете, услышав звуки выстрелов, Фёкла Семеновна схватила маленьких детей в охапку, старшим приказала бежать за ней и кинулась в сторону леса.

— Бежали мы в сторону Старых Борок, — вспоминает мужчина. – К нам присоединилась бабушка. Она тащила в корзинке на спине  маленького братика Степана, а мама несла в люльке Ивана. В двух километрах от Старых Борок, в кустарнике на-ткнулись на шалаш, где тоже прятались люди. В шалаше места для всех не хватило. Было очень холодно. Две ночи мы как-то перекантовались, на следующий день бабушка говорит матери: «Пошли домой. Если и убьют, то пусть лучше в своем доме, нежели здесь от холода погибнуть». Пошли мы обратно в Мокраны. Тишина вокруг стоит мертвая. Я иду впереди мамы. Вот уже подходим к деревне. Видим… А дома-то  нашего и улицы нет. На пепелище, зловеще возвышаясь, торчат почерневшие дымоходы. Вдруг рядышком что-то просвистело,  я даже испугаться не успел,  оглянулся назад,  а мамы нет. Она неподвижно лежит, сжимая в руках веревочки от люльки, где был мой маленький братик. Я смотрю на мертвое лицо моей мамы и кричу диким голосом. Это был 1944-й год. До освобождения нашей страны от немецко-фашистских захватчиков оставались считанные месяцы. Но тогда ничего этого мы ещё не знали.

В августе 1944 года отца Николая призывают в ряды Красной Армии, а его четверых сыновей определяют в детский дом. Старшие остаются в Малорите, а самого маленького,  Ванюшу, отправляют в Брест.

— Я очень переживал разлуку с Ванечкой, — говорит Николай Николаевич. – Ведь его я больше всех любил и жалел. Впрочем, хорошо, что мы попали в детский дом, бабушка нас ни за что бы не прокормила. Когда позволяет здоровье, хожу в церковь и молю Бога, чтобы никогда на нашей земле не повторился весь тот ужас, который довелось пережить мне, моим братьям да и всем людям.

После войны Николаю не удалось получить даже базового образования. Поскольку из братьев он был старшим в семье, необходимо было работать. Мальчишкой он пас коров, а когда подрос, пошел учиться на каменщика в фабрично-заводское училище, что в Минске. Затем была служба в армии, в ГДР. Демобилизовавшись, вернулся в родные Мокраны, где в скором времени женился.

— Это был 1959 год. Молодежь ехала осваивать целину, — вспоминает Николай Дмитрук. – Послевоенное время было особенное: трудное и романтичное. Нам, молодым комсомольцам, казалось, что все по плечу, любые сложности преодолеем и сделаем нашу страну сильной. С годовалой дочуркой на руках мы с женой отправились в Казахстан. Нас не пугали никакие трудности и лишения, а ехали мы туда в обычном товарном вагоне.  По приезду обосновались в Кокчетавской области.

Николай Николаевич устроился работать водителем. Со временем молодая семья купила свой дом, обзавелась собственным хозяйством. А в уютном доме зазвучали голоса еще двух девчушек. С раннего утра и до вечера Николай Николаевич работал, чтобы его девчушки ни в чем не нуждались. Пережив страшные годы войны, он хотел, чтобы у его детей было счастливое детство. Жена занималась домом,  хозяйством и детьми. Сейчас уже трудно сказать, в какой момент произошел этот страшный перелом, но со временем Николай стал замечать, что в их семье творится что-то неладное. В доме стали появляться посторонние чужие люди.

— В 1969 году мы развелись, — рассказывает Николай Николаевич. – Дом оставил жене, собрал чемодан и поехал на родину. Со мной уехала и младшая дочь Наденька. На Лазках сняли квартиру, я устроился водителем в сельхозхимию. Вдвоем с дочерью мы начали новую страницу в своей жизни. Спустя какое-то время я женился во второй раз, жена приняла Надюшу как родную дочь, своих детей у нее не было. С двумя старшими дочерями я всегда поддерживал и поддерживаю тесную связь.

Николай Николаевич счастливый дедушка, у него 5 внуков и 9 правнуков. Все семейные торжества и встречи мужчина снимает на свою фотокамеру. Кстати, его семейные альбомы, а их наберется с десяток, а то и больше, с трудом помещаются в огромном  чемодане.

— Хочу, чтобы осталась память, — говорит дедушка, — чтобы мои потомки знали,  откуда они родом, и никогда не забывали, через какие страшные испытания довелось пройти их дедушке и всему поколению советских детей, родившихся накануне войны  и выживших в её смертельном пламени.

Екатерина Яцушкевич

Голас часу. 2019. 4 лістапада. С. 9 -10.

«СТРАШНАЕ РЭХА ВАЙНЫ»

75 гадоў спаўняецца сёлета з дня Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Для гісторыі гэта невялікі прамежак часу, а для асобнага чалавека – цэлае жыццё.

image099.jpg

Страшнае рэха вайны гучыць і праз дзесяцігоддзі, нясцерпным болем аддаючыся ў душы  і сэрцы Мікалая Цімафеевіча і яго жонкі Людмілы Паўлаўны Піп­ко, якія пражываюць у вёсцы Хмялёўка. Мікалаю Цімафеевічу – 83 гады, Людміла Паўлаўна на адзін год старэйшая за свайго му­жа. Яны пражылі цяж­кае і ў той жа момант шчаслівае жыццё. Іх дзя­цінства апаліла сваім подыхам вайна, а юнацтва прыпала на гады пасляваеннай разрухі, холаду і го­ладу. Яны не проста выжылі, сталі на ногі, але і за­снавалі знакамітую не толькі на Маларытчыне дынастыю настаўнікаў сям’і Піпко, агульны стаж якой на­лічвае больш за трыста гадоў. Тры пакаленні настаўнікаў выхавалі Мі­калай Цімафеевіч і Люд­міла Паўлаўна. Ён 40 гадоў настаўнічаў у Хмялёўскай базавай школе, выкладаючы працоўнае навучанне і фізічнае выхаванне, а яна 45 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў.Успаміны дзяцінства самыя яркія і

ўражлівыя. Дарослы чалавек можа забыцца, што было мінулым або пазамінулым летам ці восенню, а падзеі, што адбываліся ў маленстве,  не выкрасліць з памяці нават праз  гады. Не даюць спакою Мікалаю Цімафеевічу, вярэдзяць душу, прымушаючы часцей біцца сэрца, малюнкі далёкага мінулага.

Восень, 1939 год. І дарослыя, і дзеці высыпалі на вуліцу. У самым пачатку вёс­кі нехта ўкапаў два слупы і павесіў лозунг з надпісам: “Да здравствует Крас­ная Армия! Гордость нашего села!”.

– У бацькі была вялікая дыхтоўная  хата, — узгадвае Мікалай Цімафеевіч.  –  І чырвонаармейцы  ў нас праводзілі сход. Памятаю, як адзін салдат падарыў мне будзёнаўку. Колькі разоў выратоўвала яна мяне ад халадоў ды марозаў, калі хаваліся па лесе ды балоце ад акупантаў. Праўда, абачлівая матуля зафарбавала зорачку на шапцы, каб не здарылася якой-небудзь недарэчнасці.

І нават калі праз столькі гадоў мужчына ўзгадвае Вялікую Айчынную вайну, у яго на вачах з’яўляюцца здрадлівыя слёзы. Першыя дні вайны, бясконцая бамбёжка і кананада, разгубленыя,  разбітыя часці Чырвонай Арміі, якія адступалі на ўсход,  прабіраючыся праз балоты, падбіты на ўскрайку Радзежа савецкі танк і экіпаж, які да апошняй хвіліны не здаваўся ў рукі нацыстаў, спяваючы «Інтэрнацыянал»…  Здаецца, што было гэта ўсё толькі нядаўна.

— Забыцца на жахі вайны немагчыма, — разважае  Мікалай Цімафеевіч. – Акупацыя – жудаснае слова, напоўненае подыхам смерці, крывёю і слязьмі дзяцей, мацярок ды старых. Першы час немцы зрэдку наведваліся ў нашу вёску, гаспадарылі найперш паліцаі з суседняга Радзежа. Былі ўстаноўлены нямецкія парадкі. Усе, хто здужаў нешта рабіць, павінны былі хадзіць на працу. У асноўным высякалі лес, які вазілі на чыгуначную станцыю  Дубіца або ў Маларыту і адпраўлялі ў Нямеччыну. Маладых хлопцаў пагналі ў Брэст, дзе яны працавалі  на нейкім заводзе. Ведаю, што 6 маіх землякоў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. Яшчэ да вайны ў нас была створана камсамольская пярвічка, у якую ўваходзілі актывісты Павел Максімук, Пётр Мелянчук,  Каліна Мелянчук, Міхаіл Мелянчук,  Аляксандр Хатынюк,  Мікалай Кручок, Іван Шульжык, Іван Супрунюк. Пазней хлопцы пайшлі ў  партызанскі атрад альбо сталі сувязнымі.

Міікалай Цімафеевіч прыгадаў, што ў першыя дні вайны яго бацька знайшоў у лесе параненага савецкага салдата, які ўцёк з нямецкага палону. Салдата сям’я схавала на хутары. Потым, калі там заставацца стала небяспечна, та­му што пра гэта даведаліся паліцаі і рыхтаваліся да аблавы, чырвонаармейца адправілі да партызан,  даўшы ў дарогу ежы. На жаль,  Мікалай Цімафеевіч не памятае ні імя,  ні прозвішча мужчыны. Забягаючы крыху наперад, хочацца адзначыць, што пры вызваленні Маларыцкага раёна гэты салдат, які тады камандаваў конным узводам, знайшоў хату Цімафея Піпко.

— Памятаю, як незнаёмы чырвонаармеец забег у пакой і, схапіўшы мяне  на рукі, некалькі разоў падкінуў уверх, прыгаворваючы сваім таварышам: “Я ў гэтай сям’і жыў. Яны выратавалі мне жыццё”. І напаследак дадаў: “Калі даб’ём немца і скончыцца вайна, абавязкова дам пра сябе ведаць”. Як склаўся далейшы лес гэтага чалавека, нашай сям’і нічога не вядома. Хутчэй за ўсё ён загінуў на фронце.  

Асабліва лютавалі карнікі ў 1942 годзе. Па словах Мікалая Цімафеевіча, тады былі жорстка закатаваны за сувязь з партызанамі Мікалай Братчук з сям’ёй, Трафім Максімук, Сцяпан Нушчык, Ульян Хатынюк, Сямён Шульжык, Фёдар Касянік разам з жонкай і сынам Іванам.

— У дзень арышту Мікалай Братчук знаходзіўся ў нашай хаце, — узгадвае дзядуля. – Мы бачылі, што ідуць немцы, і ён мог бы ўцячы і схавацца ў лесе,  але не атрымалася. У той дзень забралі Трафіма Максімука. Сувязных пагрузілі ў машыну і павезлі ў Дамачава. Па дарозе Мікалай нейкім чынам развязаў сабе рукі, выбіў у вартаўніка вінтоўку і, выскачыўшы з кузава, пабег у лес. На жаль,  фашысты ў хуткім часе яго злавілі і расстралялі. А потым прыйшлі і па сям’ю. Уся гэтая трагедыя адбылася ў мяне на вачах. Я сябраваў з Ванем Братчуком і мы разам з ім гулялі, калі ў хату ўварваліся карнікі. Марыя, жонка Мікалая, адразу здагадалася, што іх чакае. Маладая жанчына ўпала на калені і пачала маліць нелюдзяў па-шкадаваць дзяцей,  меншанькаму Сцяпану было толькі тры гады. За сталом сядзеў дзед Ануфрый. Ён быццам бы здранцвеў. Слова не можа сказаць, а па твары, усыпаным маршчынамі, толькі слёзы каціліся. Іх і яшчэ некалькі сямей расстралялі ў Радзежы.

Мікалай Цімафеевіч на некалькі хві­лін замаўкае. Прыгадваючы расстанне з сябрам Іванам, мужчына ледзьве стрымлівае слёзы і тут жа шэпча сам сабе: “Як жа гэта было страшна. Не давядзі Бог такое калі-небудзь яшчэ перажыць”.

— Ведаеце, пасля вайны  таксама нялёгка жылося: усюды голад, разруха, — гаворыць Мікалай Цімафеевіч. – Я вельмі цяжка хварэў, нават урачы не давалі мне ніякіх гарантый, што выжыву. Адправілі дахаты паміраць. Дзякуй вялікі маці, якая мяне літаральна падняла з таго свету.

Кацярына Яцушкевіч

Голас часу. 2020. 26 лютага. С.3.

«ПРАЗДНИК СО СЛЕЗАМИ НА ГЛАЗАХ»

(Письма фронтовика, умершего от ранения 9 мая 1945 года)

Для 82-летнего Ни­ко­лая Михайловича Копанько из деревни Зеленица и его семьи День Победы – праздник, в буквальном смысле слова, со слезами на глазах. В этот великий и долгожданный день, отец-фронтовик Николая,  Копанько Михаил, ко­то­рый прошагал пол-Ев­ропы, умер в госпитале от тяжелого ранения. Ни­­колай Михайлович, про­живший трудную жизнь, даже спустя де­ся­тилетия не может без слёз на глазах вспоминать о своём отце. Ему было семь лет, когда он в по­след­ний раз видел папу. Но образ родного и близ­­кого человека он  с тре­петом и любовью про­нес через годы.

— 9 Мая для нашей семьи и радостный, и грустный праздник одновременно, — говорит дедушка. – Ка­за­лось бы, наконец-то война закончилась, на­чинается новая жизнь без бомбёжек, рас­стре­лов, облав. И до сих пор больно осознавать, что именно 9 мая 1945 года перестало биться из­мученное сердце мое­го отца. Он верил в По­­беду над врагом, очень сильно ждал тот день, когда сможет вер­нуться домой, чтобы с лю­бимой женой растить де­тишек и строить новую счастливую жизнь. Видно, судьба та­кая, ничему это­му сбыть­ся было не суждено. От­цу повестка пришла в ав­густе 1944-го года. Пом­ню, мама тогда очень пла­кала, когда собирала его на фронт. Специально сухарей насушила. Сло­жила нехитрые пожитки в котомку, перекрестила мужа и отправила, как по­том оказалось, в по­следний путь. Мы с братом мало что понимали, радо­ва­лись, что фрицев погнали, и думали, почему это ма­ма все плачет. Наш па­­па настоящий солдат и обя­зательно назад вер­нется героем. Я и запомнил от­­­ца таким каким он был — работящим, ласковым и добрым. Он

image100.jpg

очень любил всех нас и дорожил се­мьей. Это я уже потом по­­нял, повзрослев.

Николай Михайлович рас­­­сказывал, что ново­бранцы, перед тем как отправиться на фронт, с Ма­лориты пешком шли в Березу. По пути они ос­­тановились на но­чев­­ку в деревне Печ­ки, что недалеко от Коб­­ри­на. Неизвестно, ка­ким об­ра­зом удалось Ми­хаи­лу уговорить своего ко­мандира отпустить его на один день домой в Зе­ле­ницу, но тот согласился.

— Отец вернулся всего на один день, — вспоминает Николай Михайлович, — чтобы помочь маме со­брать и перевезти с по­ля сжатую рожь. Он очень пе­реживал за нас с мень­шим братишкой и свою жену. Ведь она по сути дела оставалась одна с двумя детьми на руках, а еще, как оказалось, ждала третьего ребеночка. За­бе­гая наперед, скажу, что в феврале 1945 года у нас родилась Верочка. Свою единственную доченьку отец так никогда и не уви­дел…

Как самые дорогие сердцу реликвии, хра­­нятся в доме Ни­колая Ми­хайловича фронтовые письма его отца и еще одна-единственная  до­военная фотокарточка.

С трепетом держу в ру­­ках пожелтевшие, хруп­кие от времени лист­ки, затертые до дыр, чи­тан­ные-перечитанные фрон­товые треугольники. Эти страницы, выдернутые из уче­нической тетради, исписанные неловким и неровным почерком — словно живые свидетели, отголоски тех кровавых и страшных дней Великой Отечественной войны. Их дрожащей рукой, неумело держа огрызок карандаша, писал под дик­товку Михаила Ко­панько неизвестный крас­но­армеец, владевший гра­мотой. Сколько любви и нежности сохранилось в этих ску­­пых сол­датс­ких строч­ках. Находясь на пе­редовой, в самом пекле огня, Михаил ни слова не пи­шет о том, как ему приходится не­­­легко. Наоборот, он бес­конечно переживает о своих родных, инте­ре­суется, хватает ли дров, не болеют ли дети. 

Первое письмо датировано 1 ноября 1944 года:

«Здравствуй, до­ро­гая моя и любимая же­на Манечка и дорогие мои сынки Коля и Са­ня.

Посылаю вам свой сер­дечный привет и же­лаю вам всего наи­лучшего в вашей жизни. Я пока жив и здоров, не знаю, как будет дальше. До­ро­гая моя Манечка и сыночки, я всегда думаю о вас, как вы там живете и что де­лаете по хозяйству. Что вы посеяли, все ли собрали с поля? Про­шу вас, напишите мне о вашей жизни и что сделали в хо­зяйстве. Дорогая моя Манечка, передай от меня привет своему отцу, сестре Соне и ее детишкам, пускай знают, что я их не за­бываю, и они меня пускай не забывают, что я есть на свете. До­рогая моя Манечка и сынки, я про вас никогда не забуду, по­ка жив на свете бу­ду. И вы, дорогие мои, не забывайте обо мне встаючи и спать ло­жачися.

До свидания, доро­гая моя и любимая жена Манечка и до­рогие мои сынки Коля и Саня. Целую вас своим сердечным по­целуем. Я остаюсь по­ка жив и здоров. Ваш дорогой Михаил».

Вчитываешься в эти стро­ки – и мороз по коже.  Читать фронтовые письма, исписанные неровным почерком, тяжело, не толь­­­­­ко оттого, что часть текста от времени стер­лась, а потому, что понимаешь: прожить на белом свете этому сол­дату-красноармейцу из Зеленицы осталось всего несколько месяцев. И ни­когда он не увидит свою жену и не услышит голоса детей.  Михаил Копанько, как и миллионы других солдат, положил свою жизнь на алтарь Великой Победы. Но в письмах своих он еще живет, и каждый раз перечитывая эти послания из далёкого и жестокого прошлого, ты словно неким образом раз за разом проживаешь жизнь красноармейца, который, готовясь к на­ступ­лению, переживал не за себя, а волновался, как живут в милом сердцу Полесье его родные.

Следующее письмо на родину Михаил отправил 15 ноября 1944 года:

«Здравствуйте, до­рогие и мно­го­ува­жае­мые ро­дители, жена Ма­рия и дети Николай и Александр.

В первых строках моего письма я хочу сообщить вам, что я, сла­ва Богу, жив и здоров, чего и вам же­лаю. Дорогая моя жена, я от тебя получил одно письмо 6 ноября, за которое сердечно благодарю. Я узнал, что вы живы и здоро-вы и что беспокоитесь обо мне.  У меня все хорошо. Новостей нет никаких. Дорогая же­на Мария, смотри ты дома детей и сама себя. Я знаю, что с при­­ходом зимы тебе очень тяжело. Дорогая жена, ты поди попроси моего отца. Скажи, что я просил, чтобы привез как-нибудь дров.

Дорогая моя жена, как получишь это пись­­­мо, то пиши, как поживаешь и что но­вого в деревне, как по­живает кум Фёдор и все остальные. Шлю красноармейский при­вет всем родным и зна­комым. До свиданья. Пишите по адресу: по­левая почта 78039».

В своем письме нака­нуне Нового года Михаил пишет, что находится в гос­питале, идет на поправку. Куда будет отправлен даль­ше, мужчина не знает. «Поздравляю вас с праздником Рож­дества. Переда­вай­те при­вет от­цу, теще и всем род­­ным». В самом конце по­желтевшего от времени листка можно про­читать следующие строки: «Я те­бе послал два письма. Не знаю, получила ли ты их. На­пиши. Адреса у меня пока нет».

Последнее свое письмо, которое сохранилось, Ми­хаил Копанько от­пра­­вил домой второго февраля 1945 года. Как обычно, Михаил передает привет всем близким и родным и сообщает, что «был в командировке и празд­ники провел в дороге очень хорошо, так что не хуже, чем дома. Ребята у нас очень хо­ро­шие. Но­вос­тей у нас особых нет. Пишите вы о своих но­востях. До свиданья».

Копанько Михаил Сер­геевич, рядовой-стрелок 601 стрелкового полка дошел практически до са­мого Берлина. Незадолго до Победы в одном из боев он был тяжело ранен в плечо. К сожалению, спасти врачам солдата не удалось. Он умер 9 мая 1945 года.

— Вот это письмо мы по­лучили после его смерти, — говорит сын Михаила Сергеевича и показывает пожелтевший листок, ис­писанный четким и ак­ку­ратным почерком. – Мама как его увидела, обрадовалась, думала, что это весточка от отца. Она верила, что вышла ошибка и ее любимый муж обязательно вернется домой. Но прочитав по­слание, она потеряла по­следнюю надежду уви­деть его в живых.

«Здравствуйте, дорогая Ко­панько Мария Ива­новна. Вам пишут девушки от имени ком­со­мольской организации войсковой части № 31993 совместно с начальником медицинской части, старшим лейтенантом Полевой Оль­гой Михайловной. Очень трудно передать словами то, что случилось с Вашим мужем Копанько Михаилом Сергеевичем, ,который нахо­дился у нас на излечении по поводу ранения правого плечевого сустава. Ранение тяжелое, с по­вре­ждением кости. В ночь с 8 на 9 мая 1945 года  у него открылось сильное кровотечение. Его тут же взяли в операционную, сняли гипс, наложили тугую повязку. Кровотечение остановилось, а в час ночи он умер. Большое горе пришлось пережить нам всем, тем более, что кончилась война, и он скончался вместе с окончанием войны.

11 мая 1945 года мы по­хоронили его в большом городском парке, метров 500 от железнодорожной станции города Гнезно в Польше. На похоронах было много людей, русских и поляков. Похоронили его с духовым оркестром. Когда его опускали в могилку, играл гимн Советского Союза, а вооруженный отряд давал салют из 20 автоматов и 12 винтовок, пятью залпами. Было много цветов, венков и лозунгов. Повозка, на которой везли гроб с его телом, была накрыта красным траурным полотном с черными бантами. Гроб был окрашен в красный цвет. На могиле поставлен памятник со звездою. Все раненые его то­варищи очень сожалеют о нем, потому что он был хорошим другом в бою и геройски сражался за нашу Родину.

Будьте мужественными в Вашем горе. Пом­ните, что Вы не одиноки, Вас не оставит и не забудет страна».

Николай Михайлович рас­сказал, что его ма­тери в связи с гибелью отца на войне го­сударство платило пособие в размере 72 рублей. На могиле своего отца родные никогда не были, не получилось.

— Возможно, внуки или правнуки когда-ни­будь по­бывают у могилки своего де­­душки и прадедушки, — с печалью в голосе говорит Ни­колай Михайлович. – Я уже не смогу никуда поехать, возраст. Хотя очень хочется увидеть, где похоронен мой отец. Говорят, что время лечит любые раны, но я с этим не соглашусь. Душевную боль утраты родного человека не в силах унять даже прожитые годы.

Как тут не вспомнить про­роческие слова известного писателя Константина Симо­нова: «У нас есть право на любовь и есть право на дружбу, и есть право на счастье. Однако одного права у нас, живых, нет и никогда не будет. У нас нет права забыть о том, что сделали наши мертвые товарищи во имя Победы, во имя Родины, во имя жизни на Земле. Мы не имеем права забывать о прошлом!».

Екатерина Яцушкевич

Голас часу. 2019. 8 мая.  С. 4.

НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ…

Былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання Аляксандра Захараўна Карпук, Ганна Маркаўна Касцючык, Аляксей Віктаравіч Крываблоцкі, Таццяна Ігнатаўна Самусь, Праскоўя Ціханаўна Цурко, Аліна Цімафееўна Цішчанка, Валянціна Кузьмінічна Белаусава, Хрысціна Рыгораўна Жук, Аляксандра Дзмітрыеўна Мармалюк, Вольга Андрэеўна Субота і працаўнік тылу Міхаіл Андрэевіч Хатынюк былі запрошаны ў тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для ўрачыстага ўручэння юбілейнага медаля “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”. На ўрачыстую сустрэчу па прычыне хваробы змаглі прыйсці не ўсе. Тым, хто не прыйшоў, медалі даставілі дамоў. А семярых удзельнікаў мерапрыемства чакала шчырая размова, віншаванні з юбілейнай узнагародай, музычныя падарункі і салодкія пачастункі.
Зносіны з людзьмі, якія былі сведкамі вайны, як адзначыў, адкрываючы сустрэчу, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей, заўжды цікавыя і карысныя. Нам трэба памятаць пра тыя падзеі, даносіць іх да моладзі, расказваць праўду аб вайне, разам выхоўваць маладое пакаленне, каб не здаралася так, як у суседняй краіне. Ад імя ўлады ён выказаў людзям, якім давялося многае перажыць, словы падзякі за стойкасць, вытрымку і жыццёвы аптымізм.
З кожным годам і нават месяцам побач з намі застаецца ўсё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра тое, як патрэбна гэтым людзям увага, гаварыў у сваім выступленні старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка. Пад дружныя апладысменты з рук ваеннага камісара раёна Алега Шышацкага былыя вязні і працаўнікі тылу атрымалі юбілейныя медалі. Песнямі парадавалі іх удзельнікі народнага хору ветэранаў гарадскога Дома культуры. А пасля ўрачыстай часткі ў гасцей была магчымасць пагутарыць, пазносіцца за чаяпіццем.

Святлана МАКСІМУК.
Голас часу. 2015. 14 сакавіка. С.3.

“НА ФРОНТ ІМКНУЎСЯ ТРАПІЦЬ УСЁЙ ДУШОЙ”

— На фронце з немцамі ваяваць, на жаль, не давялося, — расказвае Мікалай Касянюк з в.Ляхаўцы. – Малы быў, не хапала гадоў, каб узялі на фронт. А так гэтага хацелася! Крыўдна, але я і многія мае саслужыўцы спазніліся ўсяго толькі недзе на дзень-два на поле бою. Проста цягнік з Расіі з маладым папаўненнем ехаў павольна. Не цярпелася мне выстраліць у захопнікаў. Было вялікае жаданне біць ненавіснага ворага, які неспадзявана перакрэсліў усе планы, мары, надзеі і спадзяванні, пазбавіў шчаслівага дзяцінства. Хіба можна калі-небудзь забыць свіст куль, выбухі снарадаў і бомб, галечу, холад, голад… Гады бягуць. 86 ужо, а ваеннае ліхалецце ніяк з памяці не сціраецца.

image103.jpg

***

Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся і вырас на хутары бліз Ляхавец. У 1939г. скончыў тры класы польскай школы. Далей не вучыўся. Не да вучобы было, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна. Цяжкае жыццё пачалося для 14-гадовага падлетка. Усе жахі вайны бачыў на свае вочы.
Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мікалаю Касянюку далі прыпісное пасведчанне. Юнак адразу стаў у Маларыце ахоўваць ваенкамат.
— Час быў нялёгкі, — кажа Мікалай Мікалаевіч. – Усякія людзі трапляліся. Тады на Маларытчыне “лавілі” дэзерціраў. Іх

прыводзілі ў ваенкамат, а раніцай на цягніку накіроўвалі ў Брэст. Службу з хлопцамі неслі па­зменна. Адпачывалі ў каравульным памяшканні, якое знаходзілася побач. З Ляхавец у Маларыту і назад хадзіў пешшу. Ды хіба гэта адлегласць была для маладога хлопца? Адзінае, што засмучала, — гэта вялікі лес і ваўкі ў ім. Не раз лясны разбойнік пераходзіў дарогу.
У снежні 1944 г. Мікалая Касянюка прызвалі ў армію. Даўно юнак чакаў гэтага дня. Яго накіравалі ў Разань, у “вучэбку”, дзе сталі сур’ёзна рыхтаваць да службы. Там хлопец быў да красавіка наступнага года. Затым іх, маладых, пасля прыняцця прысягі, пасадзілі ў эшалон і павезлі. Ён дакладна ведаў: вязуць ваяваць з немцамі, каб ачысціць краіны Еўропы ад карычневай чумы. У адным польскім горадзе спыніліся на ноч. Раніцай наступнага дня Мікалай Мікалаевіч прачнуўся ад моцнай перастрэлкі. Яна не сціхала на працягу некалькіх хвілін. Юнак падумаў, што напалі немцы. Хутка выскачыў на перон. Затым далі каманду пастроіцца. Начальства аб’явіла аб тым, што фашысцкая Германія капітулявала.
— Мы святкавалі перамогу над ворагам. Шчыра віншавалі адзін аднаго з гэтай падзеяй. Пазней наш цягнік усё ж такі накіраваўся ў бок Германіі. Далей мая служба працягвалася на яе тэрыторыі. Я стаў артылерыстам. У Германіі праслужыў да кастрычніка 1945 г. Далей накіравалі праходзіць службу ў г. Белая Царква (Украіна), пазней – у Кіеў. У родную вёску вярнуўся зімой 1951 года.

***

Мікалай Касянюк сваё жыццё звязаў з лесам. Гэтай справе аддаў 35 гадоў. Быў лесніком, пасля – майстрам лесу… Без справы не сядзіць і цяпер. Зямля, на якой вырас, не адпускае і да гэтага часу.

Мікалай НАВУМЧЫК. Фота аўтара.

Голас часу. 2013. 18 снежня. С.3. 

bottom of page