75 лет
Малоритской библиотеке
Работа с молодежью:
ПАМЯТНИК ЖЕРТВАМ ФАШИЗМА
В центре деревни Борки. 23.09.1942 года немецко-фашистские каратели расстреляли 705 жителей деревни. Деревня Борки была разграблена и сожжена. После войны восстановлена.
В 1977 году для увековечения памяти погибших установлен памятник (скульптор Э.Астафьев; мраморная крошка, бетон; высота стелы 5 м).
Архитектурно-скульптурная композиция состоит из бетонного прямоугольного блока с горельефами и стелы с памятной надписью. Горельефы с изображением группы жителей деревни вырублены в глубине блока. Выпрямившись и подняв голову, стоит старик, к нему прислонилась пожилая женщина. Гневный порыв выражает фигура мужчины, закрывающегося собой молодую мать с ребенком. Сопоставление больших плоскостей и крупных объемов, неспокойный ритм композиции передают драматизм и монументальность образов. В 50 м от блока с горельефами размещена стела с памятной надписью.
Из рассказов жителей деревни:
Што давялося перажыць успамінае жыхар вескі Забалацце М.С.Гаркаўчук:
“У ноч з 22 на 23 верасня 1942 года нашу веску акружылі карнікі. Усім жыхарам, уключаючы дзяцей, у т.л. немаўлят, загадалі сабрацца ў школе, быццам на сход. Мужчына было загадана ўзяць з сабой рыдлеўкі. Нічога не падазраючы, людзі ішлі да памяшкання школы. Мой муж, дачка з 6 гадовым унукам і зяць Ігнат Міхальчук таксама пайшлі на “сход”, а я 15 гадовым сынам Іванам па дарозе забеглі ў хату каля школы і схаваліся на гарышчы сярод кудзелі і старых рэчаў. Потым побач з намі знайшла прытулак яшчэ адна жанчына з малым дзіцем. Плач яго пачулі немцы. Яны падняліся на гарышча і сцягнулі жанчыну з дзіцем, а нас не заўважылі. Мы чулі, як галасіла жанчына і крычала дзіця, якога каты вырвалі ў яе з рук і кінулі ў калодзеж у двары хаты.
Зусім побач чуліся стрэлы і крыкі людзей. Да гэтага часу ў вушах стаіць перадсмяротны крык маей дачкі: “Ой, татка, мой татка, а што ж з намі робяць?...”
У гэты дзень немцы растралялі ўсіх жыхароў вескі. Карнікі хадзілі па хатах, шукалі тых, хто застаўся, і расстрэльвалі на месцы, а дзяцей кідалі ў калодзежы. Мы з сынам прасядзелі на гарышчы да ночы, а потым пайшлі да родзічаў у суседнюю веску.
Расказ Марыі Сяменаўны дапоўніла яе суседка А.С.Міхальчук, у якой у той дзень карнікі расстралялі бацьку і маці.
Майго суседа на хутары Забалацце, 80 гадовага старога Карнілу Нікалаюка, немцы жывым кінулі ў агонь. Спалілі таксама старэйшага жыхара вескі 104 гадовага дзеда Рыгора Мацюшка, пажылую жанчыну Дар’ю Джура. Вылюдкі кідалі ў агонь і калодзежы малых дзяцей…”
П.С.Федарук, жыхар вескі Боркі (Новыя), расказаў наступнае:
“22 верасня на світанні ў веску ўварваліся немцы. Наш хутар, які знаходзіўся недалека ад вескі, абышлі, не заўважылі. Сабралі ўсіх жыхароў у цэнтры вескі. Мяне з жонкай Марыяй Якаўлеўнай і сынам Іванам пазней таксама прывялі туды… Здаровых мужчын заставілі капаць дзве ямы. Людзей бралі па 20 чалавек, падводзілі да ямы і расстрэльвалі. Тых, хто капаў ямы, расстралялі адразу. Сцяпан Мішчук прапанаваў кінуцца на немцаў з рыдлеўкамі, але нехта з немцаў, відаць, ведаў рускую мову, і карнікі адразу пачалі страляць у тых, хто быў у яме… Стары Хамук Назар прабег 300, але быў скошаны куляметнай чаргой. Камук Іван прабег метраў 500, але таксама быў забіты на балоце.
Малых дзяцей бралі па 20 чалавек, заганялі ў выкапаную яму глыбіней звыш метра і кідалі гранаты… Мы знаходзіліся ад месца расстрэлу на адлегласці каля кіламетра і ўсе гэта бачылі. Потым нас загналі ў дом і замкнулі дзверы. Пратрымалі да вечара, потым адправілі ў лагер у Брэст. Напярэдадні Новага года мне ўдалося збегчы, пасля доўгага блукання я трапіў да партызан атрада “Баявы”…”